11 сакавіка 2004 года ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь (г. Мінск вул. Леніна, 28) адбудзецца слуханьне справы па касацыйнай скарзе Грамадскага аб’яднаньня “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў” на рашэньне Мінскага гарадскога суда аб ліквідацыі аб’яднаньня.
Актывісты Грамадскага аб’яднаньня “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў” спадзяюцца на падтрымку сяброў і калег і запрашаюць усіх прыйсьці ў суд.
Нагадаем, што судовае рашэньне аб ліквідацыі прынятае на падставе артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаньнях” , а менавіта “паўторнае на працягу года зьдзяйсьненьне дзеяньняў, за якія было вынесенае пісьмовае папярэджаньне”. Матывуючы абгрунтаванасьць рашэньня, суд у рэзалютыўнай часцы рашэньня ўказаў, што прадстаўнікі Грамадскага аб’яднаньня “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў” ў 2003 годзе прымалі ўдзел у судовых справах у Гродненскі абласным судзе (ліквідацыя Гродненскага абласнога ГА “Ратуша”, адмова ў рэгістрацыі Смаргоньскага ГА “Дом правоў чалавека” і Віцебскім абласным судзе (ліквідацыя ГА “Цэнтр маладёвых ініцыятываў “Контур”). Менавіта гэтыя падставы прынятыя законнымі і дастатковымі для ліквідацыі.