Сем гадоў калоніі за перадачу дадзеных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў тэлеграм-каналам
У Мінскім гарадскім судзе 15 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе аб распальванні іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы, незаконных дзеяннях і распаўсюджванні звестак аб прыватным жыцці у дачыненні да жыхара сталіцы, палітычнага зняволенага Вячаслава Кандыбы.
Справу разглядала суддзя Алена Ананіч.
Суд ад першага пасяджэння праходзіў у закрытым рэжыме.
Вячаслаў Кандыба быў затрыманы 15 ліпеня 2021 года, да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.
На стадыі следства яму інкрымінаваліся адразу чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса:
- арт. 203, ч. 1 - незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных;
- арт. 366 ч. 1 - гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак;
- арт. 203 ч. 2 - незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных;
- арт. 130 ч. 3 - распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.
Па версіі следства Кандыба ажыццяўляў перадачу дадзеных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў апазіцыйнаму телеграм-каналу.
Прысудам суда абвінавачаны Кандыба прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб, і на падставе ч. 6 арт. 16, ч. 3 арт. 130 КК яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў з пазбаўленнем ў адпаведнасці з арт. 60 КК спецыяльнага звання «падпалкоўнік юстыцыі» запасу.
Ён жа прызнаны вінаватым у незаконных збіранні і распаўсюдзе звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую і сямейную таямніцу іншай асобы, без яго згоды, якія прывялі да прычынення шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелага, і на падставе ч. 1 арт. 179 КК (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2015 №241-З) яму прызначана пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін 3 месяца.
У адпаведнасці з ч. 2 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім абвінавачанаму Кандыбу канчаткова прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем ў адпаведнасці з арт. 60 КК спецыяльнага звання «падпалкоўнік юстыцыі» запасу.