viasna on patreon

Шэсць год пазбаўлення волі для палітвязня Віталя Барысевіча Дапоўнена

2022 2022-03-12T10:47:39+0300 2022-04-25T14:01:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barysevich-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Барысевіч. Фота з сацыяльных сетак

Віталь Барысевіч. Фота з сацыяльных сетак

У судзе Ленінскага раёна Мінска 11 сакавіка распачаўся працэс над палітвязнем Віталём Барысевічам. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках па ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядае суддзя Таццяна Шоцік.

Віталя Барысевіча затрымалі 24 лістапада 2021 года. Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

Па папярэдняй інфармацыі, у тэлеграм-канале МУС Беларусі з'явілася паведамленне пра тое, што Віталь нібыта ў жніўні 2020 года прымаў актыўны ўдзел у масавых беспарадках у раёне гандлёвага цэнтра "Рыга". 

"Разам з іншымі агрэсіўна настроенымі ўдзельнікамі здзяйсняў пагромы і знішчаў маёмасць: ламаў тратуарную плітку, узводзіў барыкады, перакрываў рух транспарту", - паведамляла ведамства.

Вядома, што ў першы дзень судовага пасяджэння абвінавачанне запрасіла для Віталя пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму тэрмінам на 6 год.

Судовае пасяджэнне працягнулася ў панядзелак, 14 сакавіка.

Суддзя Таццяна Шоцік прызнала Віталя Барысевіча вінаватым і пастанавіла пакараць яго пазбаўленнем волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму тэрмінам на шэсць год.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства