viasna on patreon

Актывіста з Вілейкі асудзілі да 2 гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту

2022 2022-02-16T12:37:18+0300 2022-02-16T12:37:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kudzik_razam_z_sabakam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Заводскага раёна Мінска 16 лютага агучылі прысуд па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) супраць палітзняволенага актывіста з Вілейкі, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Кудзіка. Суддзя Алег Каляда асудзіў яго да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — менавіта такое пакаранне прасіў пракурор. На судзе Андрэй не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. Пад вартай вілейчанін утрымліваецца ўжо паўгады.

Андрэй Кудзік. Фота з Facebook
Андрэй Кудзік. Фота з Facebook

Вілейскага актывіста Андрэя Кудзіка неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. 9 жніўня 2021 года яго зноў затрымалі і агулам асудзілі на 90 сутак адміністрацыйнага арышту, якія ён адбываў у невыносных умовах ізалятарах Вілейкі і Смалявічаў. Пасля адбыцця арышту Андрэй на волю так і не выйшаў. Яго перавезлі ў ІЧУ на Акрэсціна, а потым змясцілі ў СІЗА-1 на Валадарскага, дзе ён утрымліваецца і да гэтага часу.

Падтрымайце палітвязня паштоўкамі і лістамі салідарнасці:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2,
Андрэю Кудзіку

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства