viasna on patreon

За спробу суіцыду зняволенага пакаралі накіраваннем у штрафны ізалятар

2022 2022-01-16T12:27:59+0300 2022-01-17T18:38:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mishanouski-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сляды ад міліцэйскіх берацаў на галаве.

Сляды ад міліцэйскіх берацаў на галаве.

У героя адной з нядаўніх публікацый “Вясны” жыхара Мінска  Дзмітрыя Мішакоўскага, які ўтрымліваецца ў СІЗА №1 у чаканні судовага працэсу, працягвае імкліва пагаршацца зрок.

Дзмітрыя Мішакоўскага моцна збілі супрацоўнікі міліцыі 12 жніўня 2020 года.  Прычым, білі і рукамі, і нагамі, і дубінкамі. Білі берцамі па галаве, не давалі падняцца. Ад удараў пакрышыліся зубы. Катаванні працягваліся і на Акрэсціна, куды яго даставілі пасля затрымання. Усё гэта не прайшло бясследна для здароўя.

Лёс Дзмітрыя Мішакоўскага: удзельнічаў у акцыях пратэсту, быў збіты, страціў зрок, патрапіў пад новыя крыміналкі

Пасля вызвалення з ЦІП Мішакоўскі падаў заяву ў СК з-за перавышэння службовых паўнамоцтваў супрацоўнікамі, але адказу не атрымаў. Зразумела, што і вінаватых таксама не знайшлося.

Літаральна праз месяц пасля збіцця Мішакоўскі адчуў, што ў яго пачаў імкліва падаць зрок. Ён звярнуўся да афтальмолагаў і пераканаўся, што праблема са зрокам даволі сур’ёзная. Выявілася, што патрэбна адмысловае лячэнне. Ён планаваў патрапіць за мяжу, каб зрабіць аперацыю на ствалавых клетках, якая б давала надзею спыніць гэты працэс. Але не паспеў, яго ізноў затрымалі па іншай крымінальнай справе.

У красавіку 2021 года Дзмітрыю далі другую групу інваліднасці па зроку.

На мінулым тыдні да праваабаронцаў патрапіў лісток паперы, з дапамогай якога ён спрабаваў патлумачыць сукамернікам, як ён можа разглядаць рэчы. Прычым яму вельмі складана сфакусіраваць зрок у адной кропцы.

Адсутнасць магчымасці паправіць пагаршэнне зроку прывяло да таго, што Мішакоўскі адчувае псіхалагічныя праблемы, яму былі прызначаныя антыдэпрэсанты. Нядаўна ён здзейсніў спробу суіцыду, у выніку чаго быў… пакараны накіраваннем у штрафны ізалятар на 10 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства