viasna on patreon

Яшчэ адзін прысуд за "счэпку" каля Стэлы, пазоў "Мінсктранса" суд не задаволіў

2022 2022-01-06T11:36:08+0300 2022-01-09T08:00:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dziamjancau-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Дзям'янцаў. Скрыншот з відэа МУС.

Аляксандр Дзям'янцаў. Скрыншот з відэа МУС.

Суд Ленінскага раёна Мінска вынес чарговы прысуд па падзеях 9 жніўня 2020 года. Крымінальная справа камплектоўшчыка аднаго з прадпрыемстваў сталіцы Аляксандра Дзям’янцава была разгледжаная 28 снежня. Мужчыну абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ.

Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік, дзяржабвінаваўца – пракурор А. Кот.

Аляксандр Дзям’янцаў знаходзіцца пад вартай з 9 верасня 2021 года. Разам з тым ён адбывае ранейшае пакаранне (два гады “хатняй хіміі”) паводле іншага артыкула.

Згодна з матэрыяламі абвінавачання, Дзям’янцаў, 9 жніўня 2020 года, даведаўшыся з тэлеграм-каналаў пра акцыі пратэсту, знаходзячыся на праспекце Пераможцаў каля Стэлы, разам з іншымі неўстаноўленымі асобамі, прыняў удзел у дзеяннях, які груба парушылі грамадскі парадак, станавіўся ў счэпку, не падпарадкоўваўся неаднаразовым патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, парушаў грамадскі спакой, перашкаджаў руху грамадскага транспарту.

Пазоў "Мінсктранса" суд не задаволіў

У справе маецца пазоў КУП “Мінсктранса” аб прычыненні прадпрыемству матэрыяльнай шкоды ў памеры 3 621 рубель 21 капейка.

Абвінавачаны сваю віну не прызнаў, у тым ліку і ў перашкаджэнні працы грамадскага транспарту. І пры гэтым меў рацыю. Бо ўрэшце суд адмовіў "Мінсктрансу" з задавальненні матэрыяльнай прэтэнзіі.

Як патлумачыў у судзе Дзям’янцаў, у счэпку ён патрапіў выпадкова, а калі спрабаваў вызваліцца – яго не адпускалі іншыя ўдзельнікі. Апроч таго счэпка адбывалася на тратуары і не перашкаджала руху грамадскага транспарту. Гэты факт быў зафіксаваны відэаматэрыяламі, якія знаходзяцца ў справе.

Аляксандр Дзям'янцаў. Скрыншот з відэа МУС

У судовых спрэчках абвінаваўца адзначыў змякчальныя абставіны: наяўнасць непаўнагадовага дзіця і той факт, што Аляксандр не выкрыкваў лозунгаў, і не меў пры сабе аніякай пратэснай атрыбутыкі.

Абарона: у дзеяннях Дзям'янцава няма складу крымінальнага злачынства

Абаронца ў сваім выступе адзначыла, што  абвінавачанне з'яўляецца ўзорам нядобрасумленнай работы супрацоўнікаў праваахоўнай сістэмы, «надуманым», неабгрунтаваным, і супярэчыць доказам, якія мабюцца ў справе.

Абарона настойвае на тым, што ў дзеяннях Дзям'янцава няма складу крымінальнага злачынства.

"На відэа бачна, як Дзям'янцаў сапраўды некаторы час стаіць "у счэпцы" з іншымі грамадзянамі, але стаіць не на праезнай частцы, як гэта паказана ў абвінавачванні, а на тратуары, а па дарозе ў гэты час рухаецца грамадскі транспарт. На гэтым жа відэа бачна, што Дзям'янцаў стаіць моўчкі, актыўных дзеянняў не прымае, нікога не агітуе, нічога не выкрыквае, на праезную частку не імкнецца", - сцвярджае адвакатка.

На відэа таксама бачна, што супрацоўнікі АУС стаяць удалечыні, нічога не выкрыкваюць, ніякія патрабаванні не выказваюць, чутныя галасы толькі грамадзянскіх асоб ("Міліцыя з народам!"), а праз некалькі хвілін камера пачынае набліжацца да натоўпу, у якім знаходзіўся Дзям'янцаў, але яго там ужо няма.

Суд пастанавіў прызнаць Дзям’янцава вінаватым і вынесці пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два з паловай гады.

Улічваючы неадбытае раней пакаранне, канчаткова прызначыць - тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Ад пакарання адняць тэрмін знаходжання пад вартай і тэрмін адбыцця пакарання па ранейшаму прысуду.

У задавальненні матэрыяльнага пазову КУП “Мінсктранс” – адмовіць

Дзям’янцава вызваліць з-пад варты ў зале суда да пачатку адбыцця прызначанага пакарання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства