viasna on patreon

Акцыя #FreedomLetters прайшла ў некалькіх літоўскіх гарадах Фота

2021 2021-12-28T13:46:15+0300 2021-12-28T13:46:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/freedom_letters_14.12_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы “Вясны” сумесна з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў Літвы зладзілі шэраг акцый #FreedomLetters па падпісанні паштовак палітзняволеным Беларусі.

З акцыяй яны наведалі тры гімназіі ў гарадах Ёнішкіс, Пабрадзе і Швянчоніс, а таксама дзве бібліятэкі ў гарадах Гаргждай і Паланга.

Вучні старэйшых класаў, настаўнікі і дырэктары гімназій, супрацоўнікі бібліятэк і неабыякавыя грамадзяне даведаліся пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта ў мінулым годзе і падпісалі каля 300 паштовак для зняволеных, у тым ліку "вясноўцаў".

freedom_letters_14.12_1.jpg
Акцыя #FreedomLetters у гімназіі г. Ёнішкіс

freedom_letters_20.12_2.jpg

freedom_letters_20.12_5.jpg
Акцыя #FreedomLetters у гімназіі г. Пабрадзе

freedom_letters_20.12_4.jpg
Дырэктар гімназіі падчас акцыя #FreedomLetters у г. Пабрадзе

freedom_letters_20.12_6.jpg
Акцыя #FreedomLetters у гімназіі г. Пабрадзе

freedom_letters_20.12_3.jpg
Вучні старэйшых класаў падчас акцыя #FreedomLetters у гімназіі г. Швянчоніс

freedom_letters_20.12_1.jpg
Акцыя #FreedomLetters у гімназіі г. Швянчоніс

freedom_letters_22.12_5.jpg
Акцыя #FreedomLetters у бібліятэцы г. Гаргждай

freedom_letters_22.12_1.jpg
Акцыя #FreedomLetters у бібліятэцы г. Гаргждай

freedom_letters_22.12_4.jpg
Дырэктар бібліятэкі падчас акцыі #FreedomLetters у г. Паланга

freedom_letters_22.12_2.jpg
Удзельнікі акцыя #FreedomLetters у бібліятэцы г. Паланга

Нагадаем, акцыя #FreedomLetters узяла пачатак 20 лістапада падчас міжнароднага форума Future of Democracy, калі міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заклікаў усіх ахвочых далучацца да салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі і выканаць тры простых крокі:

  • напісаць і адправіць ліст палітвязням у Беларусі;
  • зрабіць фота і змясціць яго ў сацсетках;
  • выкарыстоўваць хэштэг #FreedomLetters.

Пішыце лісты падтрымкі і паштоўкі салідарнасці палітвязням Беларусі!

Спіс палітзняволеных

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Перад людзьмі часта ўзнікаюць пытанні "А як пісаць, а пра што пісаць?" Таму мы падрыхтавалі інструкцыю, для тых, хто хоча дапамагчы такім людзям, але не ведае з чаго пачаць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства