viasna on patreon

"Пасмяяўся, што яго голас прызналі зброяй". Маці Ягора Дуднікава сустрэлася з сынам пасля прысуду

2021 2021-12-28T13:03:43+0300 2021-12-28T13:03:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dudnikau_97.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора Мінгарсуд асудзіў 21-гадовага палітзняволенага расейца Ягора Дуднікава да 11 гадоў калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі). За кратамі хлопец утрымліваецца ўжо восьмы месяц. Сёння маці Ягора Юлія сустрэлася з ім у СІЗА-1 і распавяла "Вясне" падрабязнасці сустрэчы.

Ягор Дуднікаў. Фота з сямейнага архіва
Ягор Дуднікаў. Фота з сямейнага архіва

Каб пабачыцца з сынам, Юлія прыехала ў Мінск з Саратава. На пачатак суда яна не прыязджала, бо ведала, што суд будзе закрыты. Першы раз Юлія ўбачыла сына на абвяшчэнні прысуду — "глядзелі адзін на аднога, не адрывая вачэй". А сёння ім дазволілі спатканне, якое доўжылася адну гадзіну. Юлія адразу адзначыла погляд сына: "У яго пасталелы і стомлены погляд чалавека, які не можа належаць чалавеку 21 года".

Маці Ягора распавяла, як сын пракаментаваў суд і прысуд: 

"Пра суд сказаў, што быў здзіўлены, што ён прайшоў менавіта ў такім фармаце [закрытым рэжыме] і што яго голас прызналі зброяй. Але ён пасмяяўся над гэтым. Ягор вельмі спадзяецца вярнуцца ў Расію, як і мы. Пра тэрмін ён стараецца не думаць, бо гэта вельмі страшная лічба".

Юлія распавядае, што яна і Ягор намераны не здавацца і надалей змагацца за ягоную свабоду:

"Ягор трымаецца, але такі тэрмін, чакана, яго вельмі знерваваў. Яго лозунг — "акружаны, але не зламаны". Пакуль ёсць хоць маленькая надзея, ён і мы будзем за яе трымацца. Ён ведае, што мы за яго хвалюемся і любім, гэта будзе яго трымаць, нават калі здаецца, што ўсё зусім дрэнна".

На спатканні з маці Ягор Дуднікаў таксама адзначыў падтрымку беларусаў: 

"Яму пішуць многія людзі. Ён вельмі ўдзячны за падтрымку. Яна таксама не дае яму падаць духам", — распавядае Юлія.

Па словах Юліі, Ягор плануе шмат чытаць і займацца спортам.

Сама мама Ягора адзначае, што абвяшчэнне прысуду прайшло для яе цяжка, прысуд, паводле яе слоў, відавочна, не справядлівы:

"Я плачу, мне горка і балюча ўсвядоміць тое, што хлапчука пазбавілі юнацтва. Ён не забіў, не гвалціў, не рабаваў. Так, магчыма, тое, што ён рабіў, было не правільна, але пакаранне павінна быць суразмерным, а не як за забойства.

Хочацца сказаць [суддзі і пракурорцы]: "Але вы ж таксама бацькі! Як у вас, гледзячы яму ў юны хлапечы твар, рука паднялася даць яму такі тэрмін! Пазбавіць яго паловы яго пражытага жыцця. Ды ён і не бачыў яшчэ гэтае жыццё!" Я не ведаю, як на ім адаб'ецца такі жахлівы тэрмін..."

11 гадоў калоніі — палітзняволенаму расейцу Ягору Дуднікаву агучылі прысуд

У Мінскім гарадскім судзе 27 снежня абвесцілі прысуд па гучнай крымінальнай справы супраць 21-гадовага палітзняволенага расейца Ягора Дуднікава — 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

"Калі я лёг, то пачуў гук перадзёрнутага затвора пісталета". Расіянін Ягор Дуднікаў распавёў з СІЗА пра сваё затрыманне

Ягор праз яго распавёў, як яго затрымлівалі, збівалі, дапытвалі ў СІЗА КДБ і ў чым канкрэтна яго абвінавачваюць. "Новая Газета" публікуе словы Ягора цалкам. 

Палітвязень Ягор Дуднікаў: "Стакан" параўнальна з камерай — рай, я там кайфану ў цішыні

Ягору Дуднікаву працягнулі знаходжанне пад вартай да 6 жніўня. Паводле маці Ягора Юліі, следчы адмовіў у пераводзе яе сына пад хатні арышт. Спаткацца з сынам маці таксама не дазволілі

"Ён закаханы хлапчук, а не падрыхтовец паўстанняў". 20-гадовага расейца абвінавачваюць у арганізацыі пратэстаў у Мінску

20-гадовага грамадзяніна Расейскай Федэрацыі Ягора Дуднікава затрымалі 5 траўня ў Мінску, на здымнай кватэры правялі ператрус і змясцілі ў СІЗА КДБ. Хлопцу прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), па якой яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Мама Ягора Юлія распавяла «Вясне» аб пераездзе сына ў Беларусь, яго затрыманні і пераслед беларускімі ўладамі. 

Падтрымаць Ягора лістамі салідарнасці можна па адрасу:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Ягору Аляксандравічу Дуднікаву

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства