viasna on patreon

З Днём народзінаў! Праваабаронцы з розных краін і арганізацый віншуюць Леаніда Судаленку з юбілеем Аўдыё

2021 2021-09-23T13:59:07+0300 2021-09-23T16:20:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka_dn_be.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 23 верасня, праваабаронцу Леаніду Судаленку, які цяпер за кратамі, спаўняецца 55 гадоў. І сёння Леаніда віншуюць яго калегі — праваабаронцы з розных краін і арганізацый.


Анастасія Злобіна, Human Rights Watch

Анастасія Злобіна, Human Rights Watch
Анастасія Злобіна

"Леанід Судаленка — выдатны праваабаронца, прызнаны міжнароднымі прэміямі, юрыст, кіраўнік гомельскага офіса праваабарончага цэнтра "Вясна" і палітычны зняволены, які, на жаль, вымушаны святкаваць свой дзень народзінаў за кратамі, гэтак сама, як і любы іншы дзень на працягу свайго ўжо доўгага зняволення па палітычна матываваных абвінавачваннях. Мы ў Human Rights Watch выказваем словы падтрымкі і, я ўпэўненая, як тысячы іншых людзей, у гэты дзень думаем пра яго. Зычым яму сіл, а таксама зычым, каб справядлівасць перамагла як мага хутчэй. Вядома, яна рана ці позна пераможа, але ніхто не верне страчаных дзён, а часам і гадоў за кратамі… Вельмі спадзяемся, што прысуд будзе… па-першае, ён павінен быць цалкам апраўдальным! Але мы спадзяемся на тое, што ў рэшце рэшт усе палітвязні Беларусі змогуць выйсці на волю як мага хутчэй".


Хэза Макгіл, Amnesty International

Хэза Макгіл, Amnesty International
Хэза Макгіл

"Леанід, я віншую з Днём народзінаў! Я проста хачу, каб мы ўбачыліся як мага хутчэй. І зычу сіл і здароўя!"


Дзмітрый Чарных, Беларускі Хельсінкскі Камітэт

Дзмітрый Чарных, Беларускі Хельсінкскі камітэт
Дзмітрый Чарных

"Леанід, хачу цябе павіншаваць з Днём народзінаў і пазычыць табе, каб ты хутчэй вярнуўся да сваіх прафесійных праваабарончых функцый, пажадана ў вольнай Беларусі. Ведаю цябе як прафесіянала сваёй справы, як праваабаронцу, адданага сваёй справе, каштоўнасцям правоў чалавека. Буду вельмі рады цябе пабачыць на волі і зноў пагутарыць на прафесійныя тэмы, звязаныя з правамі чалавека".


Ілля Нузаў, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH)

Ілля Нузаў, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH)
Ілля Нузаў

"Леанід, віншую вас з Днём нараджэння! Трымайцеся! Хай у вас будуць сілы пераадолець гэта выпрабаванне. Я вельмі спадзяюся, што свой 56-ы Дзень нараджэння вы сустрэнеце на волі".


Андрэй Бастунец, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў

Андрэй Бастунец, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў
Андрэй Бастунец

 "Мы добра знаёмы з Леанідам, бо ён не толькі працаваў у "Вясне", але яшчэ супрацоўнічаў з БАЖ па Гомельскай вобласці, дапамагаў нашым калегам з юрыдычнага пункту гледжання. Канешне, хачу пажадаць у першую чаргу справядлівага прысуду — мне падаецца, гэта быў бы найлепшы падарунак для Леаніда. Нажаль, не вельмі шмат надзеяў у нас на тое, што ў сённяшняй сітуацыі гэта адбудзецца — ну значыць, другое, каб гэтая сітуацыя змянілася як мага хутчэй і каб ён хутчэй апынуўся на волі, каб мы маглі з ім сустрэцца і паціснуць адзін аднаму рукі".


Алег Агееў, намеснік старшыні БАЖ

Алег Агееў
Алег Агееў

"Мы спадзяемся, што ў хуткім часе Леанід будзе з намі і мы працягнем рабіць тую працу, якую рабілі. Я хачу павіншаваць Леаніда з юбілеем, пажадаць яму, каб як мага хутчэй скончылася гэтая такая "доўгатэрміновая камандзіроўка", і каб ён зноў быў з намі і мы працягнулі разам працаваць і вельмі весела праводзіць агульны час разам".


Прадстаўнікі Ostgruppen (Шведская ініцыятыва За дэмакратыю і правы чалавека)

Паўліна Клюге, Юн Фрыдхольм, Марцін Угла
Паўліна Клюге, Юн Фрыдхольм, Марцін Угла

Марцін Угла, старшыня арганізацыі

"Дарагі Леанід! Хачу віншаваць цябе і пажадаць самага найлепшага! Хачу, каб ты ведаў, што мы з табой, што мы сочым за тым, што адбываецца, і што мы заўсёды будзем з табой".

Юн Фрыдхольм

"Я таксама хачу павіншаваць з Днём нараджэння Леаніда. Такі класны чалавек, праваабаронца, і мы вельмі моцна сумуем па вам! Здароўя і да сустрэчы!"

Паўліна Клюге

"Дарагі Леанід! Хачу сказаць: усяго добрага і з Днём народзінаў! Я думаю пра вас і зычу здароўя і свабоды!"


"Усе мы чакаем Вас, і нам Вас не хапае як ніколі!" Віншавальны ліст праваабаронцы Сашы Кулаевай да зняволенага Леаніда Судаленкі

Экспертка па правах чалавека і грамадзянскай супольнасці, праваабаронца Саша Кулаева напісала адкрыты ліст з віншаваннямі праваабаронцу "Вясны" Леаніду Судаленку, якому сёння спаўняецца 55 год.


Андрэй Стрыжак, праваабаронца, сузаснавальнік кампаніі By_Help і фонда салідарнасці BYSOL

 

"Я хацеў бы павіншаваць з надыходзячымі народзінамі Леаніда! Разумею, што, хутчэй за ўсё, той падарунак, які падрыхтаваў для яго суд, будзе не надта прыемным… Таму жадаю як мага хутчэй выйсці на волю і займацца той справай, якую ён любіць і умее".


 Юрый Чавусаў, палітолаг

jury_chausau_crowne.jpg
Юрый Чавусаў

"Безумоўна, тое, што праваабаронцы сядзяць за кратамі за праваабарончую дзейнасць, гэта недапушчальна. З іншага боку, я ўпэўнены, што Леанід як прафесіянал у сферы маніторынгу правоў чалавека зробіць і, так бы мовіць, маніторынг тых месцаў, у якія яго зараз накіроўваюць!:) Нажаль, шмат праваабаронцаў атрымліваюць гэтыя звесткі — гэта ўжо такое не жартаўлівае пытанне — але становішча пенітэнцыярнай сістэмы можа стаць новым прадметам дзейнасці Леаніда як прафесійнага праваабаронцы".


Лайма Андрыкенэ, дэпутатка Сейма Літвы, віцэ-старшыня Камітэта па еўрапейскіх справах і віцэ-прэзідэнтка парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, а таксама "хросная" Леаніда Судаленкі (у межах кампаніі #WeStandByYou)

lajma_andrykene.jpg
Лайма Андрыкенэ

"Я зычу Леаніду быць фізічна свабодным, таму што ў душы ён свабодны чалавек — я магу меркаваць пра гэта па ягоных справах. І я зычу яму шчасця ў сям'і, я зычу, каб ягоныя сыны (Леанід — бацька чацвярых сыноў) выраслі такімі, як ён".


Анэ Тусвік Бондэ, старшая дарадца ў Фондзе дамоў правоў чалавека

Анэ Тусвік Бондэ
Анэ Тусвік Бондэ

“Я зрабіла некалькі паштовак і буду працягваць дасылаць паштоўкі Леаніду. Я раблю гэта, каб ён помніў і разумеў, што мы не забыліся пра яго, што яго праца мае значэнне. Дарагі Леанід! Ад мяне і ад Фонду дамоў правоў чалавека віншую цябе з Днём нараджэння! Мы з вамі! Да хуткай сустрэчы”.

Анэ зрабіла відэавіншаванне, з беларускімі субцітрамі яго можна паглядзець тут.


А тут аўдыёверсія віншаванняў — спадзяемся, Леанід яе пачуе!

Viasna96 · Віншаванні Леаніду Судаленку


Нагадаем, у Гомелі ў закрытым рэжыме разглядаюць крымінальную справу праваабаронцы "Вясны" Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы і Марыі Тарасенка. Усіх вінавацяць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК). Леанід быў затрыманы 18 студзеня і з той пары знаходзіцца пад вартай.

23 верасня Леаніду Судаленку спаўняецца 55 гадоў. Павіншуйце Леаніда!

Паштоўкі і лісты з віншаваннямі дасылайце па адрасе:

СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Леаніду Леанідавічу Судаленку

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства