viasna on patreon

Пракуратура прызнала незаконным пакаранне ў калоніі Арцёму Анішчуку, але цяпер яго месцазнаходжанне невядомае

2021 2021-09-01T08:39:31+0300 2021-09-01T08:39:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anischuk_909.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Літаральна ўчора мы распавялі пра ціск у калоніі на фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца" Ягора Яўстратава. Праваабаронцам стала вядома, што здзекі над іншым асуджаным па гэтай справе — Арцёмам Анішчуком — не спыняюцца: яго ўтрымлівалі сорак сутак запар у ШІЗА, дзе на яго накінуўся зняволены з псіхічнымі захворваннямі і падрапаў яму станком спіну. Як распавяла "Вясне" ягоная жонка Вольга, распачатая ў калоніі справа паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) павінна быць спыненая, бо пракуратура Магілёўскай вобласці прызнала незаконным пакаранне ў выглядзе ПКТ у дачыненні да Анішчука. Аднак следчы не спяшаецца закрываць справу. Замест гэтага ён адправіў Арцёма на псіхіятрычную экспертызу. Цяпер месцазнаходжанне зняволенага невядомае — у магілёўскай калоніі толькі кажуць "выбыў". Расказваем, што вядома пра сітуацыю з асуджаным на два гады калоніі Арцёмам Анішчуком.

Арцём Анішчук. Фота: spring96.org
Арцём Анішчук. Фота: spring96.org

7 ліпеня пракуратура Магілёўскай вобласці прызнала незаконным у дачыненні да зняволенага Арцёма Анішчука яго знаходжанне ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ). Як адзначае Вольга, гэта значыць, што крымінальная справа паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) супраць яе мужа павінна быць закрытая. Але да гэтага часу следства ідзе па ім — следчы спасылаецца, што да яго не дайшлі дакументы з пракуратуры, дзе паказана, што ў ПКТ ён знаходзіўся незаконна.

"Аднак нават мне ў пачатку жніўня ўжо прыйшоў гэты дакумент. І Арцёму прыйшла папера, што пракуратура адмяніла ПКТ. Але чаму-то да следчага за два месяцы гэтыя дакументы не дайшлі", — расказвае жонка вязня Арцёма.

Адвакат пісьмова запытаў тлумачэнні па справе ў следчага, той адказаў, што "падстаў для спынення крымінальнай справы няма". Пры гэтым ён падоўжыў следства па артыкуле 411 КК яшчэ на месяц — да 13 верасня. Таксама следчы прызначыў псіхіятрычную экспертызу Арцёму. Аднак інфармацыі пра тое, ці праводзілася яна, на якім этапе, дзе Арцём цяпер ні ў яго жонкі, ні адвакат няма. Лісты таксама ад Арцёма перасталі прыходзіць.

Да зняволенага Арцёма Анішчука, які заяўляў пра катаванні ў калоніі, не пускаюць назіральнікаў грамадскай камісіі і адваката

Як паведамляюць магілёўскія праваабаронцы, у калонію №15 да зняволенага Арцёма Анішчука — асуджанага на 2 гады калоніі фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў", не пусцілі прадстаўнікоў грамадскай назіральнай камісіі.

У аўторак, 31 жніўня, жонка Арцёма Анішчука Вольга і ягоная адвакатка прыязджалі ў магілёўскую калонію, аднак там сказалі, што такога зняволенага Там няма. На пытанні "Дзе ён? куды перавялі?", начальнік калоніі адказаў, што Анішчук "выбыў", але адмовіўся гаварыць куды.

Пасля гэтага адвакат і Вольга паехалі ў магілёўскае аддзяленне Дэпартамента выканання пакаранняў, каб даведацца хоць нейкую інфармацыю пра Арцёма. Там адказалі, што ў іх няма інфармацыі пра месцазнаходжанне зняволенага Анішчука і "размеркаваннем займаецца Мінск".

Адвакат звязаўся са следчым, які вядзе крымінальную справу супраць Анішчука паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Той сказаў, што ён у першы раз чуе пра тое, што яго этапавалі.

Пасля паездкі ў Магілёў Вольга і адвакат паехалі ў Дэпартамент выканання пакарання ў Мінску, дзе ім сказалі, што інфармацыю, дзе знаходзіцца Анішчук, яны змогуць даць толькі ў пятніцу 3 верасня.

"На сённяшні дзень я не ведаю, дзе Арцём, куды яго этапавалі і што наогул адбываецца", — абураецца Вольга.

13 ліпеня па Арцёма Анішчука змясцілі ў штрафны ізалятар, дзе ўтрымлівалі сорак дзён запар. 19 жніўня Арцёма наведаў адвакат. На той момант зняволены быў яшчэ ў ізалятары. Як распавёў Анішчук адвакату, у ШІЗА на яго накінуўся зняволены з псіхічнымі захворваннямі, які падрапаў Арцёму станком спіну.

На паўгода ў ПКТ, суд па змене рэжыму на строгі: яшчэ на аднаго асуджанага за пашкоджанне машыны начальніка ДВП аказваюць ціск у калоніі

Падрабязнасці "Вясне" распавяла сястра Ягора Дар'я.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства