viasna on patreon

Да зняволенага Арцёма Анішчука, які заяўляў пра катаванні ў калоніі, не пускаюць назіральнікаў грамадскай камісіі і адваката

2021 2021-08-02T17:38:25+0300 2021-09-03T16:28:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anischuk_909.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляюць магілёўскія праваабаронцы, у калонію №15 да зняволенага Арцёма Анішчука — асуджанага на 2 гады калоніі фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў", не пусцілі прадстаўнікоў грамадскай назіральнай камісіі. Жонка вязня Вольга таксама распавяла "Вясне", што да Арцёма тры тыдні не пускаюць адваката — столькі ж не было ад яго лістоў. Яна расцэньвае гэта, як тое, што адміністрацыя хавае Арцёма, і ў сувязі з гэтым сур'езна клапоціцца аб яго стане ў калоніі №15. Раней Арцём неаднаразова распавядаў адвакату аб катаваннях і збіцці ў магілёўскай калоніі.

Арцём Анішчук. Фота: spring96.org
Арцём Анішчук. Фота: spring96.org

Як распавяла "Вясне" жонка Арцёма Вольга, апошні ліст ад мужа з калоніі быў датаваны 9 ліпеня. Адвакат апошні раз да яго патрапіў 14 ліпеня — больш наведаць Анішчука яму не далі. Таксама начальнік калоніі Аляксей Лазарэнка не прыняў адваката ў прыёмны дзень, бо нібыта яму кудысьці трэба было з'ехаць. 

Па словах Арцёма, увечары 13 ліпеня яго перавялі ў атрад. У камеры ён знаходзіцца яшчэ з трыма людзьмі. Ужо раніцай 14 ліпеня на Арцёма Анішчука "павесілі" парушэнні і адправілі на гутарку з аператыўным супрацоўнікам. Як сказаў Арцём, начальнік калоніі Аляксей Лазарэнка пагражаў яму артыкулам 410 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, дэзарганізуючыя працу папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў).

Таксама Вольга адзначае, што па следству ў адносінах яе мужа па крымінальнай справе арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы), нічога невядома ні ёй, ні Арцёму, ні нават адвакату.

"Я хвалююся за стан Арцёма, што з ім адбываецца. Можа ён захварэў, можа яго збілі..." — кажа Вольга.

Па інфармацыі MAYDAY, упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў па Магілёўскай вобласці адмовіла прадстаўнікам Магілёўскай абласной ГНК у наведванні ПК-15. Там назіральнікі планавалі сустрэцца з Арцёмам Анішчуком. Афіцыйна прычынай адмовіла стала "небяспека распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі".

Вольга Анішчук падала заяву ў ГНК для візіту назіральнікаў у калонію для праверкі інфармацыі аб катаваннях, але ім, як ужо згадвалася вышэй, адмовілі.

Раней Вольга, што ў ПК-15 ужываюць гвалт у дачыненні да яе мужа. Каб выратавацца ад катаванняў, Арцём праглынуў металічныя прадметы. Пазней з'явілася інфармацыя, што пасля рэзанансу гісторыі ў СМІ і пракурорскай праверкі, Арцёма збіў начальнік калоніі. 

Жонка зняволенага Арцёма Анішчука: Пасля пракурорскай праверкі мужа збіваў начальнік калоніі

У магілёўскай калоніі №15 не спыняецца ціск на асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі Арцёма Анішчука — фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў".


Нагадаем, на Арцёма Анішчука ў магілёўскай калоніі завялі новую крымінальную справу па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Прычына новай "крыміналкі" — Арцём нібыта парушыў рэжым: двойчы адмовіўся прыбірацца.

anischuk_909.jpg

Арцём Анішчук у магілёўскай калоніі праглынуў металічныя прадметы, каб яго спынілі катаваць

Жонка асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў" Арцёма Анішчука ў Магілёўскай калоніі паведаміла, што да яго змог трапіць адвакат.

Прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна” заклікаць улады Беларусі:

  1. Прыняць неадкладныя захады, скіраваныя на спыненне катаванняў і бесчалавечнага абыходжання ў дачыненні да зняволенага папраўчай калоніі № 15 Арцёма Анішчука.
  2. Распачаць эфектыўнае расследванне ўсіх фактаў катаванняў, якія былі дапушчаныя ў дачыненні да Арцёма Анішчука службовымі асобамі ПК № 15 і адхіліць іх ад займаных пасадаў на перыяд правядзення следства.
  3. Прыняць захады па аказанні неабходнай медыцынскай дапамогі.

За што асудзілі Арцёма?

Нагадаем, пяць мінчукоў затрымалі 29 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа каля той самай машыны намесніка начальніка аддзела арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы ў ВК, ВК, ЛПП Дэпартамента выканання пакарання МУС Аляксандр Гейца. На відэа, якія распаўсюдзіла прэс-служба МУС і ONT NEWS, бачна, што сілавікі пры затрыманні выкарыстоўвалі зброю. Па паказаннях абвінавачаных, у пашкоджанні аўто і пры затрыманні прысутнічала каля дзевяці чалавек, на лаве падсудных – пяць чалавек. У матэрыялах справы яны фігуруюць як "неустаноўленыя асобы" ці наогул адсутнічаюць. На думку абвінавачаных, гэта былі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Суд Мінскага раёна 3 лютага вынес прысуды па крымінальнай справы супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх усіх абвінавацілі ў групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў». Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). Матэрыяльная шкода машыны склала 5 222 рублёў 88 капеек. Акрамя гэтага, абвінавачаных асудзілі за рэчывы і прадметы, якія сілавікі знайшлі пры вобшуке ў іх дамах і машынах пасля затрымання: па ч. 1 арт. 295-3ч. 2 арт. 296, 329 і па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віктар Шаўцоў асудзіў пяць мінчукоў на тэрміны ад двух да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Як праходзілі суды па гэтай справе чытайце ў рэпартажах "Вясны":

sudy_89.jpg

«Памыліўся палітычнымі поглядамі». Судзяць пяць мінчукоў, якіх абвінавачваюць у пашкоджанні машыны жонкі міліцыянта

Суд Мінскага раёна 11 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы Крымінальнага кодэкса супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх абвінавачваюць у групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў».

На месцы пашкоджання машыны міліцыянта – дзевяць чалавек, на лаве падсудных – толькі пяць

Суд Мінскага раёна працягвае разгляд крымінальнай справы супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой.

Да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд вынес прысуды пяці мінчукам, якія пашкодзілі машыну жонкі міліцыянта

Суд Мінскага раёна 3 лютага вынес прысуды па крымінальнай справы супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх усіх абвінавацілі ў групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства