viasna on patreon

Арцём Анішчук у магілёўскай калоніі праглынуў металічныя прадметы, каб яго спынілі катаваць

2021 2021-06-09T13:05:58+0300 2021-06-09T13:06:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anischuk_909.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жонка асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў" Арцёма Анішчука ў Магілёўскай калоніі паведаміла, што да яго змог трапіць адвакат. Падчас сустрэчы высветлілася, што ў дачыненні да яго ажыццяўляюцца гвалтоўныя дзеянні фізічнага і псіхалагічнага характару з боку адміністрацыі ПК-15, піша "Новы Час".

Арцём Анішчук. Фота: spring96.org
Арцём Анішчук на судзе. Фота: spring96.org

«Наш адвакат паехаў да мужа. Падчас допыту, пры якім прысутнічаў старшы следчы Магілёўскага міжраённага аддзела СК РБ Скавародкін П. А. Мой муж паведаміў адвакату, што ў дачыненні да яго ажыццяўляюцца гвалтоўныя дзеянні фізічнага і псіхалагічнага характару з боку адміністрацыі ПК-15», — паведаміла Вольга Анішчук.

Таксама ён паведаміў, што дадзеныя дзеянні маюць пастаянны характар з моманту яго прыбыцця ў ПК-15 Магілёва, а менавіта з 17 красавіка.

«У выніку гэтага мой муж здзейсніў спробу членашкодніцтва. Ён праглынуў металічныя прадметы з мэтай пазбегнуць далейшых катаванняў. Таксама адміністрацыя ПК-15 з 13 траўня 2021 года перашкаджае яму ў сустрэчы са сваім адвакатам. Не выдае яму ручку і паперу, прымушае пісаць адмовы ад сустрэчы з адвакатам, таксама прымушаюць пісаць лісты сваякам, у якіх ён паведамляе, што нібыта ўсё добра. На самай справе, усё напісанае было пад дыктоўку адміністрацыі калоніі. Акрамя гэтага, праводзіліся “допыты” без следчага, але з прысутнасцю 4 чатырох чалавек у памяшканні» з вялікай верагоднасцю, супрацоўнікі спецслужбаў)», — паведаміла Вольга.

Па яе словах, адваката пусцілі да мужа толькі праз месяц. Увесь гэты час да яго ўжываліся катаванні. Названыя паводзіны з боку адміністрацыі ПК-15 Арцём Анішчук патлумачыў тым, што начальнік ПК -15 з'яўляецца сябрам грамадзяніна Гейца («пацярпелага» па справе, па якой Арцём быў асуджаны асуджаны на 2 гады калоніі).

«Відавочна, што начальнік калоніі адчувае асабістую непрыязнасць да майго мужа і прымяняе катаванні з асабістай помсты. Мой муж не парушаў рэжым, але адразу быў змешчаны ў ПКТ, а затым у ШІЗА на 10 сутак. Цяпер ён знаходзіцца ў ПКТ», — адзначыла жонка палітвязня.

«Начальнік калоніі сказаў: альбо ты выбіраеш 411 артыкул, альбо напад на супрацоўніка калоніі. Пад пагрозамі гвалту ў дачыненні да яго і яго сям'і, а таксама пагрозамі расправы з блізкімі ён падпісаў 411 артыкул», — паведаміла Вольга.

У калоніі на Арцёма Анішчука ўзбудзілі новую "крыміналку", але да яго не пускаюць адваката і пазбавілі спатканняў да жніўня

Але некалькі тыдняў ні родныя, ні адвакат не могуць з ім звязацца, ад самога асуджанага не паступае ніякіх звестак.

"Я заклікаю наша грамадства да салідарнасці з людзьмі, якія пакутуюць у засценках"

«Я занепакоеная псіхалагічным і фізічным станам майго мужа Арцёма і лічу, што ён знаходзіцца ва умовах катавання кожны дзень. У сувязі з інфармацыяй аб новых артыкулах зняволеным (Мікіта Залатароў і Валадар Цурпанаў), збіваннях пры канваяванні (Міхаіл Калішук) і забойстве палітвязняў у месцах пазбаўлення волі (Вітольд Ашурак), я заклікаю наша грамадства і ўсе міжнародныя структуры, праваабаронцаў, незалежных журналістаў, а таксама ўсіх неабыякавых людзей да распаўсюджвання інфармацыі аб выпадку майго мужа і падобных кейсах, і салідарнасці з людзьмі, якія пакутуюць у засценках. Усё вышэйпералічанае кажа аб поўнай паразе правоў зняволеных, у тым ліку базавых правоў чалавека. Прадстаўленая мной інфармацыя фактычна пацвярджае бесчалавечнае стаўленне да вязняў рэжыму, а таксама працяглую практыку катаванняў у калоніях і турмах», — кажа Вольга.

Яна заклікае пісаць палітвязням лісты са словамі падтрымкі; звяртацца ва ўсе вядомыя Вам арганізацыі і да палітыкаў, якія могуць паўплываць на сітуацыю ў Беларусі; перакладаць наяўную інфармацыю пра стаўленне да палітычных вязняў на любую даступную мову; пісаць ва ўсе наяўныя структуры з патрабаваннем правесці праверкі (СК і ДВП); падтрымліваць сем'і вязняў.

За што асудзілі Арцёма?

Нагадаем, пяць мінчукоў затрымалі 29 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа каля той самай машыны намесніка начальніка аддзела арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы ў ВК, ВК, ЛПП Дэпартамента выканання пакарання МУС Аляксандр Гейца. На відэа, якія распаўсюдзіла прэс-служба МУС і ONT NEWS, бачна, што сілавікі пры затрыманні выкарыстоўвалі зброю. Па паказаннях абвінавачаных, у пашкоджанні аўто і пры затрыманні прысутнічала каля дзевяці чалавек, на лаве падсудных – пяць чалавек. У матэрыялах справы яны фігуруюць як "неустаноўленыя асобы" ці наогул адсутнічаюць. На думку абвінавачаных, гэта былі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Суд Мінскага раёна 3 лютага вынес прысуды па крымінальнай справы супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх усіх абвінавацілі ў групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў». Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). Матэрыяльная шкода машыны склала 5 222 рублёў 88 капеек. Акрамя гэтага, абвінавачаных асудзілі за рэчывы і прадметы, якія сілавікі знайшлі пры вобшуке ў іх дамах і машынах пасля затрымання: па ч. 1 арт. 295-3ч. 2 арт. 296, 329 і па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віктар Шаўцоў асудзіў пяць мінчукоў ад двух да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Як праходзілі суды па гэтай справе чытайце ў рэпартажах "Вясны":

sudy_89.jpg

«Памыліўся палітычнымі поглядамі». Судзяць пяць мінчукоў, якіх абвінавачваюць у пашкоджанні машыны жонкі міліцыянта

Суд Мінскага раёна 11 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы Крымінальнага кодэкса супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх абвінавачваюць у групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў».

На месцы пашкоджання машыны міліцыянта – дзевяць чалавек, на лаве падсудных – толькі пяць

Суд Мінскага раёна працягвае разгляд крымінальнай справы супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой.

Да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд вынес прысуды пяці мінчукам, якія пашкодзілі машыну жонкі міліцыянта

Суд Мінскага раёна 3 лютага вынес прысуды па крымінальнай справы супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх усіх абвінавацілі ў групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства