Эксперты ААН вывучаць сітуацыю з адвольным затрыманнем журналіста Рамана Пратасевіча
На мінулым тыдні сем праваабарончых арганізацый падалі заяву ў працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях аб разглядзе сітуацыі з беларускім журналістам Раманам Пратасевічам. Ён быў адвольна затрыманы і ўтрымліваецца ў бесчалавечных умовах з 23 мая 2021 года. Паколькі дасягнуць справядлівасці і прыцягнення вінаватых у парушэнні правоў чалавека адказнасці ў справе журналіста немагчыма на нацыянальным узроўні, арганізацыі звяртаюцца да сістэмы правоў чалавека ААН з запытам да экспертнага органа аб прызнанні затрымання адвольным.
Затрыманне Рамана Пратасевіча дэманструе шырокамаштабнасць рэпрэсій, якія ажыццяўляюцца рэжымам Лукашэнкі ў дачыненні да іншадумцаў. Незалежны журналіст Раман Пратасевіча быў адвольна затрыманы 23 траўня 2021 года, калі самалёт кампаніі Ryanair, які выконваў рэйс FR4978 з Афін у Вільню, на якім знаходзіўся Раман, быў прымушаны адысці ад маршруту і прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце “Менск". Пасля захопу рэйса беларускімі ўладамі Раман Пратасевіч быў дастаўлены з трапа самалёта ў КДБ, затрыманы «інкамунікада» (у поўнай ізаляцыі) па сфабрыкаваных абвінавачваннях у сувязі з яго журналісцкай дзейнасцю.
Па словах бацькоў Пратасевіча, да Рамана ўжываўся фізічны гвалт і/або псіхалагічны ціск і Раман быў прымушаны да дачы прызнальных паказанняў у беларускіх дзяржаўных медыя. Яго доступ да незалежнай і канфідэнцыйнай прававой і медыцынскай дапамогі быў абмежаваны да такой ступені, у якой ён з'яўляецца неэфектыўным. 25 чэрвеня 2021 года беларускія ўлады абвясцілі, што Пратасевіч і ягоная партнёрка Сафія Сапега, якая была затрыманая разам з ім, былі пераведзеныя пад “хатні арышт". Аднак такая фармулёўка некарэктная - Раман Пратасевіч утрымліваецца ў невядомым месцы, пазбаўлены свабоды перамяшчэння, яго камунікацыя са знешнім светам абмежаваная і кантралюецца супрацоўнікамі КДБ, і ён не мае доступу да эфектыўных спосабаў прававой абароны для аспрэчвання свайго затрымання і абвінавачвання. Так званы "хатні арышт" працягвае заставацца адвольным затрыманнем. Раман Пратасевіч абвінавачваецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні сацыяльнай варожасці. Да яго арышту беларускія ўлады ўнеслі яго ў "спіс тэрарыстаў" і патрабавалі яго экстрадыцыі.
Рабочая група ААН па адвольных затрыманнях – гэта спецыяльная працэдура ў рамках Савета ААН па правах чалавека, мандат якой уключае ў сябе расследаванне выпадкаў адвольнага або парушаючага стандарты правоў чалавека пазбаўлення волі. Працэдура падачы індывідуальных скаргаў і камунікацый дазваляе правесці незалежную ацэнку асобных сітуацый – што асабліва неабходна ў справе Рамана Пратасевіча.
У сваёй сумеснай заяве сем арганізацый сцвярджаюць, што Раман Пратасевіч – ахвяра рэпрэсіўнай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі супраць крытыкаў і апанентаў рэжыму, а таксама тое, што арышт Пратасевіча быў "пакараннем" з боку беларускіх уладаў за ажыццяўленне Раманам правамернай журналісцкай дзейнасці. Арганізацыі сцвярджаюць, што працягваецца затрыманне Рамана ўяўляе сабой адвольнае пазбаўленне волі паводле катэгорыях I, II, III і V крытэрыяў, устаноўленых Працоўнай групай ААН па адвольных затрыманнях.
Пасля атрымання скаргі Рабочая група ў 60-дзённы тэрмін запытае каментары беларускага ўрада аб меркаваных парушэннях правоў Рамана Пратасевіча. Далей Рабочая група падрыхтуе аўтарытэтную ацэнку рэпрэсіям рэжыму супраць незалежнай журналістыкі.
Наступныя арганізацыі падалі сумесную заяву ў працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях: Global Diligence, Helsinki Foundation for Human Rights, Reporters without Borders, World Organisation against Torture (OMCT), Article 19, Norwegian Helsinki Committee і International Partnership for Human Rights (IPHR).