У Брэсце вынеслі прысуды другой партыі абвінавачаных па "Пінскай справе"
https://spring96.org/be/news/104176
2021
2021-07-06T16:47:31+0300
2021-07-06T16:47:31+0300
2021-12-07T14:08:53+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/dom_pravasuddzi_brest.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
6 ліпеня у судзе Маскоўскага раёна г. Брэста агучаны прысуд у дачыненні да другой партыі абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.
Суддзя Вера Філонік прызначыла палітвязням наступныя тэрміны пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму:
- Аляксандру Лопуху - 5 гадоў і 6 месяцаў;
- Сяргею Цібцу, Валянціну Колбу, Андрэю Хвескаўцу - 5 гадоў кожнаму;
- Леаніду Германовічу, Андрэю Моцуку, Аляксандру Шандыбу - 4 гады і 6 месяцаў кожнаму;
- Сяргею Волкаву, Аляксандру Шаламіцкаму, Сяргею Шаламіцкаму - 4 гады кожнаму.
Менавіта такія тэрміны патрабавалі прадстаўнікі дзяржаўнага абвінавачвання Міхаіл Дайнека і Сцяпан Ляшок.
Што тычыцца іскаў пацярпелых па кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды, то яны будуць разгледжаныя асобна.
Усе абвінавачаныя па справе былі прызнаныя палітзняволенымі.
Ад 4 да 5,5 гадоў пазбаўлення волі запрасіў пракурор для яшчэ 10 фігурантаў "Пінскай справы"
“Феміда выраніла шалі, але не хочацца, каб яна яшчэ і заплакала”. Што казалі палітвязні ў апошнім слове па "Пінскай справе"
ПЦ "Вясна" прыводзіць пазіцыю абаронцаў і апошнія словы абвінавачаных.