Праваабаронца Марфа Рабкова ў камеры страціла прытомнасць
«Вясне» стала вядома, што палітзняволеная праваабаронца Марфа Рабкова страціла прытомнасць у камеры. Гэта здарылася з-за недахопу паветра і духаты, падчас нядаўняй анамальнай спякоты для Беларусі прыкладна 27-28 чэрвеня. У камеры Марфы 12 чалавек. Аказаная медыцынская дапамога выглядала наступным чынам: прыйшоў лекар і даў таблетку цытрамону.
Таксама адвакатка Наталля Мацкевіч распавяла ў сваім twitter распавяла, што 5 ліпеня наведвала Марфу:
«Яна стала тонкай, празрыстай, але трымаецца цвёрда. Сказала, што прачытала: "Не людзі выбіраюць часы, у якіх жыць, а часы выбіраюць людзей". І кажа: "Калі час выбраў нас, мы павінны справіцца"».
Марфа Аляксандраўна Рабкова – каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны", праваабаронца.
Была затрыманая вечарам 17 верасня 2020 года і дастаўленая ў ГУБАЗіК. З 19 верасня знаходзіцца ў СІЗА-1. З гэтага часу ёй пастаянна падаўжалі тэрмін утрымання пад вартай, апошні раз — да 17 верасня 2021 года. Марфу абвінавачваюць у трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, па якіх ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Заклікаем падтрымаць нашу калегу Марфу лістамі салідарнасці!
Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
Марыі Аляксандраўне Рабковай
Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай
Выпуск ад 25 снежня 2020 года - што вядома пра Марфу і як выглядае яе голас?
Як там Марфа? Размова з Таццянай Гацура-Яворскай, якая сядзела ў СІЗА-1 разам з Марыяй Рабковай – у падкасце “Вясна прыйдзе”