У Мінску вынеслі прысуды антыфашыстам Цімуру і Тамазу Піпія, Дзянісу Болтуцю і Віталю Шышлову
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 2 ліпеня вынеслі прысуды антыфашыстам, якіх вінавацілі ва ўдзеле ў массавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК), групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і гвалце над супрацоўнікамі міліцыі (арт. 364 КК).
Суддзя Святлана Бандарэнка палічыла віну усіх фігурантаў справы даказанай і прызначыла пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з яго адбыццём ва ўмовах узмоцненнага рэжыму:
- Віталю Шышлову і Дзянісу Болтуцю – тэрмінам на 6 гадоў кожнаму;
- Цімуру Піпія – тэрмінам на 6 гадоў, 3 месяцы і два дні;
- Тамазу Піпія – тэрмінам на 5 гадоў.
Менавіты такія тэрміны запрасіў для абвінавачаных пракурор Раман Бізюк. Варта адзначыць, што на апошніх пасяджэннях бок дзяржабвінавачвання прадстаўлял Фёдар Сініцкі.
Таксама суд пастанавіў спагнаць ў салідарным парадку з Шышлова, Болтуця і Цімура Піпія кампенсацыю прычыненай шкоды пацярпелым міліцыянтам: Аляксею Зелянеўскаму – 1000 рублёў, Вадзіму Карабанаву – 500 рублёў.
Пазоў ад "Мінсктранса" аб кампенсацыі шкоды за парушэнне працы грамадскага транспарту выдзелены ў асобнае грамадзянскае судаводства і будзе разглежданы пазней.
Сёння ў судзе хлопцы былі зноў са скаванымі за спіной рукамі, пасля прысуду іх выводзілі з залі суда амаль у позе “ластаўкі”.
"Пачуццё віны толькі перад людзьмі, якія знаходзяцца ў залі". Абвінавачаныя ў масавых беспарадках выступілі з апошнім словам у судзе
Праваабарончы цэнтр "Вясна" з дапамогай валанцёраў адсочваў гэты судовы працэс
Падтрымаць лістамі і паштоўкамі абвінавачаных Цімура Піпія, Тамаза Піпія, Дзяніса Болтуця і Віталя Шышлова можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. |