viasna on patreon

Гамельчуку запрасілі тры з паловай гады калоніі за "тры ўдары нагой" міліцыянту падчас аднаго з маршаў

2021 2021-07-02T13:45:02+0300 2021-07-02T13:45:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/larchuk_123.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Ларчык. Фота: "Гомельская Вясна"

Павел Ларчык. Фота: "Гомельская Вясна"

У судзе Цэнтральнага раёну Гомеля для 24-гадовага Паўла Ларчыка дзяржабвінавачанне запрасіла тры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, перадае "Гомельская Вясна". 

Нагадаем, яго вінавацяць паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Алеся Осіпава. Дзяржабвінавачанне падтрымлівае Кружнова

Паўла вінавацяць у гвалце над міліцыянтам — інспектарам Чыгуначнага АУСу Паўлам Шапавалавым на Маршы пратэсту 20 верасня 2020 года. Згодна з абвінавачаннем, калі Шапавалаў затрымліваў Ларчыка, хлопец "нанёс тры ўдары нагой Шапавалаву — у апошняга былі крывападцёкі".

Абвінавачаны пацвердзіў, што 20 верасня разам з палітвязнем Аляксеем Губічам браў удзел у Маршы пратэсту і меў дзяржсцяг узору 1994 года, рухаўся ў складзе калоны. 

"Я быў побач з натоўпам, мужчына працягнуў руку, я яе ўзяў, — распавёў Павел Ларчык. — Але нехта схапіў мяне з-за спіны: гэты мужчына спрабаваў мяне скруціць. Я не бачыў, хто гэты чалавек і ці быў ён у форме. Я страціў раўнавагу і ўпаў на спіну. Нехта схапіў мяне за вопратку — я стаў вырывацца. Мяне цягнулі за ногі — я хацеў вызваліць ногу ад захопу. Я адчуў што датыкнуўся кагосці, але гэта быў не моцны ўдар. У мяне былі даўгія валасы, яны закрылі твар, я не бачыў, ці былі ў форме тыя, хто мяне цягнуў. Бачыў на відэа затрымання, што брыкаўся секунд пяць".

Гамельчука пачалі судзіць за "тры ўдары нагой" міліцыянту падчас аднаго з маршаў

Паўла вінавацяць у гвалце над міліцыянтам — інспектарам Чыгуначнага АУСу Паўлам Шапавалавым на Маршы пратэсту 20 верасня 2020 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства