viasna on patreon

Сазваніліся, каб сустрэцца. У Мінску судзяць двух сяброў за арганізацыю і ўдзел у групавых дзеяннях 10 жніўня Дапоўнена

2021 2021-07-01T11:59:58+0300 2021-07-01T15:29:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/drabatovich-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе над Драбатовічам і Якубоўскім.

У судзе над Драбатовічам і Якубоўскім.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска першага ліпеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязняў Андрэя Драбатовіча і Вадзіма Якубоўскага. Іх вінавацяць у арганізацыі альбо актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).

Справу разглядае суддзя Дзмітрый Карсюк. Дзяржабвінавачванне прадстаўляе пракурор Цімафей Нічыпарук.

Жыхар Мінска Андрэй Драбатовіч быў затрыманы 14 красавіка 2021 года, да суда змяшчаўся ў СІЗА №1. Праваабарончай супольнасцю прызнаны палітычным зняволеным. Вадзіма Якубоўскага затрымалі 23 красавіка, да суда змяшчаўся ў СІЗА №1. Ён таксама палітзняволены.

Драбатовіч прызнае сваю віну часткова, Якубоўскі – цалкам.

10 жніўня сябры сазваніліся, каб сустрэцца ў горадзе

З паказанняў Якубоўскага вядома, што ён знаёмы з Драбатовічам 3 гады, разам ходзяць у качалку займацца спортам. 10 жніўня 2020 года сябры стэлефаноўваліся ў першай палове дня некалькі разоў, і абмяркоўвалі масавыя пратэсты, маўляў, незразумелае нешта адбываецца.

Затым дамовіліся сустрэцца на станцыі метро Першамайскай ў 18-30. Бачылі, як людзі хадзілі невялікімі групамі.

Вадзім Якубоўскі:

“Затым я пайшоў на Нямігу, хацеў прагуляцца па горадзе. Бачыў, як АМАП пайшоў на людзей, і людзі спалохаліся, і выйшлі на праезную частку. Мы з Андрэем таксама апынуліся на праезнай частцы. Я выкрыкнуў “Міліцыя з народам” і “Жыве Беларусь!”.

Пракурор пытаецца, ці ведае Якубоўскі, што азначаюць гэтыя лозунгі?

Суддзя Карсюк таксама не адстае:

“У якім месцы канкрэтна стаялі ў счэпцы, ці ведае Якубоўскі, што ён парушаў закон сваім знаходжаннем у горадзе, ці пляскаў у далоні?

- Праз гучнагаварыцель я чуў, як нас прасілі разысціся.

Карсюк: На якой адлегласці знаходзіліся ад вас супрацоўнікі міліцыі?

- Метраў каля 30-ці, яны кідалі ў нас светлашумавыя гранаты, стрэлаў не было. Я разумеў, за што мяне затрымалі, таму адразу ў РУУС напісаў яўку з павіннай.

Андрэй Драбатовіч: Я пайшоў даведацца пра сапраўдныя вынікі выбараў

“Мы абмяркоўвалі па тэлефоне выбары, па тэліку, ясны пень, праўды не паказваюць. Вырашылі пайсці ў горад, бачыў чалавек 100, яны ішлі паасобку і групкамі. Так званыя супрацоўнікі УУС перашкаджалі нам прайсці далей кінатэатра “Масква” Канкрэтнай ўпэўненасці не было, што гэта супрацоўнікі, бо іх твары былі схаваныя. Іх было чалавек 100. Тады нас з Якубоўскім пачалі адціскаць на дарогу, людзей было шмат і немагчыма было застацца на тратуары.  Мы ў счэпцы стаялі хвілін пяць, стаялі ў першым шэрагу. Ззаду пад'ехаў вадамёт і пачаў рассякаць натоўп. Тады мы прыкладна ў 22-00 з'ехалі, падвёз нас адзін сябар.

Ці прызнаеце сваю віну? – пытаецца пракурор.

- Прызнаю, што ўдзельнічаў, але не ў масавых мерапрыемствах, не прызнаю перакрыцце транспарту, яго ўсё роўна не было. Я пайшоў даведацца пра сапраўдныя вынікі выбараў і не планаваў удзелу ў масавых мерапрыемствах.

Пачаўся допыт сведкаў.

Кіроўца з Нацыянальнага аэрапарта Валер’ян Міхневіч кажа, што ўлетку ў жніўні хадзіў на мітынг з Драбатовічам, бачыў яго адзін раз у раёне Палаца спорту. З імі быў яшчэ і Савосцін.

"Я таксама крычаў "Жыве Беларусь" і пляскаў у ладкі, але, калі нас адціснулі, я ўцёк у іншы бок Нямігі", - тлумачыць сведка.

Якубоўскі перапытвае сведку:

- Ці быў аказаны на вас псіхалагічны ціск падчас допыту раней?

- Так

Наступны сведка – кіроўца аўтамабіля, які адвозіў дадому адвінавачаных. Кажа, што знаёмы з імі па трэнажорнай зале. Станоўча характарызуе Драбатовіча.

Пракурор Нічыпарук запрасіў для Якубоўскага і Драбатовіча па тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (хатняя “хімія”).

З матэрыялаў абвінавачвання прапануе выключыць плясканне ў ладкі, паколькі стоячы ў счэпцы пляскаць проста немагчыма. Таксама пакурор прапануе выключыць матэрыяльную шкоду нанесеную грамадскаму транспарту і прадпрыемствам, бо гэта ДАІ перакрыла вуліцы. Апроч таго суду не прадстаўлены пералік прадпрыемстваў ,якім была нанесеная "шкода".

У апошнім слове Якубоўскі казаў аб тым, што паступіў неабдумана, але не ўсведамляў паўнаты цяжару, але просіць, каб суд прыняў той факт, што ў яго  не было мэтанакіраванага намеру.

Драбатовіч прызнаў толькі, што ўдзельнічаў у счэпцы, але не прызнаў, што перашкаджаў грамадскаму транспарту.

Абвяшчэнне прысуду прызначана на 11 гадзін 2 ліпеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства