viasna on patreon

Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні васьмі новых палітычных зняволеных

2021 2021-06-25T18:08:38+0300 2021-06-29T13:12:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/install_pudzily.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускага праваабарончага супольнасці

Мінск, 25 чэрвеня 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваfабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Дзмітрый Цімафееў асуджаны 17.02.2021 года судом Ленінскага раёна г. Магілёва паводле арт. 369 КК за абразу начальніка аддзела ДАІ з Бабруйска да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  2. Рыгор Мамановіч асуджаны 15.05.2021 года судом Столінскага раёна Берасцейскай вобласці паводле арт. 370 КК за сарваны дзяржаўны сцяг да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  3. Максім Таццянок асуджаны 26.02.2021 года судом Кастрычніцкага раёна г. Мінска па ч. 2 арт. 339 і па арт. 369 КК за вывешаную на плоце інсталяцыю ў выглядзе пудзілаў з фота старшыні Савета Рэспублікі НС Н. Качанавай і міністра ўнутраных спраў І. Кубракова да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  4. Дзяніс Заянчэўскі асуджаны 26.02.2021 года судом Кастрычніцкага раёна г. Мінска па ч. 2 арт. 339 і па арт. 369 КК за вывешаную на плоце інсталяцыю ў выглядзе пудзілаў з фота Н. Качанавай і міністра ўнутраных спраў І. Кубракова да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  5. Уладзімір Сокал асуджаны 9 чэрвеня 2021 года судом Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці за публікацыю ў сетцы інтэрнэт абразлівых і адвольна ацэненых як пагрозлівых каментароў у адрас супрацоўніка міліцыі да двух гадоў пазбаўлення волі;
  6. Сяргей Трэшчанка асуджаны 24 чэрвеня 2021 г. Гомельскім абласным судом па арт. 130 КК за распальванне сацыяльнай варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі да трох гадоў пазбаўлення волі;
  7. Сяргей Маланчук асуджаны 23 красавіка 2021 года судом Ленінскага раёна г. Гродна па арт. 369 КК за абразу ў сетцы Інтэрнэт былога кіраўніка МУС Ю. Караева да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  8. Андрэй Жулякоў асуджаны 16 чэрвеня 2021 года судом Мінскага раёна паводле арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да аднаго года калоніі.

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Дзмітрыя Цімафеева, Рыгора Мамановіча, Максіма Таццянка, Сяргея Заянчэўскага, Уладзіміра Сокала, Сяргея Трэшчанку, Сяргея Маланчука, Андрэя Жулякова,і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

РГА "Прававая ініцыятыва”;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

"Ініцыятыва FORB";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларусі ПЭН-цэнтр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства