viasna on patreon

Блогера асудзілі да двух гадоў "хіміі" за абразу высокапастаўленага бабруйскага даішніка

2021 2021-02-17T18:06:50+0300 2021-02-17T18:07:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dimitrij-timofeev-razm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Цімафееў, фота 6tv.by

Дзмітрый Цімафееў, фота 6tv.by

Суддзя Ленінскага райсуда Магілёва Натальля Панасенка прысудзіла да двух гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу блогера з Баранавічаў Дмітрыя Цімафеева. Яго прызналі вінаватым у абразе начальніка аддзела ДАІ Бабруйскага гарвыканкама Віталя Паддубскага, паведамляе 6tv.by.

Акрамя крымінальнага пакарання, Цімафееў павінен будзе выплаціць кампенсацыю па заяўленым Паддубскім грамадзянскім пазове аб кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 1 тыс. рублёў. Пры гэтым суддзя пакінула без разгляду патрабаванне высокапастаўленага даішніка аб канфіскацыі з усеагульнага доступу каментара Цімафеева, размешчанага ў YouTube-канале 6tv.by, а таксама патрабаванне аб прабачэнні ад блогера.

Адзначым, што суддзя вынесла прысуд, цалкам адпаведны патрабаванню пракурора.

Дзмітрый Цімафееў заявіў аб намеры абскардзіць вердыкт суда.

Згодна з матэрыяламі справы, у чэрвені 2020 года ў сюжэце YouTube-канала 6tv.by Цімафееў, выйшаўшы з Магілёўскага абласнога суда, дзе ён абскардзіў пастановы аб арышце за нібыта ўдзел у Антыпарадзе ў Бабруйску 9 траўня, выказаў абразлівыя словы на адрас Паддубскага. Ён назваў міліцэйскага начальніка бездарам, які не ведае ПДР, і злачынцам.

Па сцвярджэнні Цімафеева, словы, якія пакрыўдзілі Паддубскага, у першую чаргу тычыліся сістэмы, дзе магчыма несправядлівае пакаранне невінаватага чалавека. Ён распавёў, што ў Бабруйску быў праездам, і хацеў у Дзень Перамогі ўскласці вянок да помніка, здымаючы гэта дзеянне для сваіх падпісчыкаў. Аднак пасля ён быў затрыманы, асуджаны на 12-дзённы арышт і перавезены ў Магілёўскі ІЧУ.

ДАІ ў сваю чаргу аштрафавала блогера за нібыта неправамерна пададзены гукавы сігнал і налепкі на аўтамабілі. Прычым зроблена гэта было, калі Цімафееў ужо быў затрыманы нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі і непадпарадкаванне патрабаванню супрацоўніка міліцыі.

Затым Цімафееў абскардзіў рашэнне бабруйскага суда ў Магілёўскім абласным судзе. Праўда, разгляд там яго яшчэ больш абурыў, паколькі не былі ўзяты пад увагу заяўлены ім відэазапіс, які сведчыць, што ён не здзяйсняў правапарушэння па лініі ДАІ.

У апошнім слове ў судзе Ленінскага раёна Цімафееў заявіў, што Паддубскі з'яўляецца толькі інструментам для помсты нейкіх іншых людзей "высокага рангу". Таксама ён паведаміў, што яму паступалі пагрозы смерцю. Падсудны папрасіў прабачэння ў Паддубскага за тое, што назваў яго злачынцам, адзначыўшы, што да яго, як да чалавека, гэта не было звернута. Цімафееў прасіў суд не караць яго.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства