viasna on patreon

У Жабінцы за абразу Лукашэнкі мясцовага жыхара асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі"

2021 2021-05-31T16:16:21+0300 2021-05-31T16:27:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/telegram_9034.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У судзе Жабінкаўскага раёна 28 траўня за абразу прэзідэнта да двух гадоў "хатняй хіміі" асудзілі 50-гадова Аляксандра Яраша. Крымінальную справу па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса супраць мясцовага жыхара ўзбудзілі за паведамленне ў Telegram-канале.

Згодна з матэрыяламі справы,17 снежня 2020 года Яраш са свайго мабільнага тэлефона "размясціў у адным з Telegram-каналаў паведамленне абразлівага характару. У ім утрымлівалася відавочна негатыўная ацэнка асобы кіраўніка дзяржавы". Паводле версіі абвінавачвання, негатыўная ацэнка ў паведамленні  прыніжае аўтарытэт, гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Да суда Яраш быў пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Яраш чыстасардэчна раскаяўся ў гэтым.

У судовых спрэчках дзяржаўны абвінаваўца прасіў суд пакараць Яраша абмежаваннем волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады. Менавіта такое пакаранне і прызначыла суддзя. Таксама ў даход дзяржавы быў канфіскаваны тэлефон мужчыны, з якога ён пакінуў паведамленне.

Артыкул 368. Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

1. Публічная абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь –

караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

2. Тое ж дзеянне, здзейсненае асобай, якая раней судзімым за абразу або паклёп, альбо злучанае з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства, –

караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Заўвага. Пад абразай у гэтым артыкуле, артыкулах 369, 391 і 444 гэтага Кодэкса разумеецца наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства