Прызначаная дата суда над палітвязнем Уладзімірам Цурпанавым
Суд па справе палітвязня і дысідэнта Валадара Цурпанава пачнецца 26 траўня. Працэс пройдзе ў судзе Круглянскага раёна, паведамляюць магілёўскія праваабаронцы.
Вядомаму ў Магілёве праваабаронцу і актывісту Валадару Цурпанаву пагражае да трох гадоў калоніі паводле арт. 415 КК РБ (ухіленне ад праходжання прызначанага пакарання ў выглядзе "хіміі").
Нагадаем, што ў снежні 2020 года суд Магілёўскага раёна прызначыў Цурпанаву тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу па двух крымінальных справах паводле артыкула 391 Крымінальнага кодэксу (абраза суддзі).
Яго прызналі вінаватым у тым, што ён што падчас судовага працэсу паводле адміністрацыйнай справы ў верасні 2020 года дазволіў сабе абразлівае выказванне на адрас суддзі суда Ленінскага раёна Вікторыі Паляковай, а 14 кастрычніка ў падобных умовах – на адрас суддзі Вольгі Краўчанкі.
Адбываць прысуд яго накіравалі ў ПУАТ N°46 у Круглае.
Валадару Цурпанаву пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі за ўхіленне ад адбыцця пакарання
Як распавяла сайту 6tv.by жонка Цурпанава, там ён патрабаваў, каб яму далі працу, на якой яму была б гарантаваная адэкватная зарплата, спасылаючыся на працоўны кодэкс.
На працягу тэрміну, што ён быў у Круглым, на яго было вынесена некалькі дысцыплінарных спагнанняў, у прыватнасці, ён нібыта ён сядзеў на ложку ў неналежным час, а таксама нібыта за беспарадак на тумбачцы.
Акрамя таго, на трэці дзень адбыцця пакарання яго паставілі на прафілактычны ўлік як нібыта схільнага да экстрэмізму.
16 сакавіка стала вядома, што Валадара Цурпанава змясцілі ў СІЗА турмы №4 у Магілёве.
Валадар Цурпанаў прызнаны праваабарончымі арганізацыямі як палітвязень.