viasna on patreon

Валадару Цурпанаву пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі за ўхіленне ад адбыцця пакарання

2021 2021-03-17T08:53:58+0300 2021-03-17T08:57:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/curpanau_2412.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валадар Цурпанаў. Фота валанцёраў "Магілёўскай вясны"

Валадар Цурпанаў. Фота валанцёраў "Магілёўскай вясны"

Магілёўскага актывіста і палітычнага зняволенага Валадара Цурпанава змясцілі ў СІЗА турмы №.4

MAYDAY паведамляе, што яго возяць з Магілёва ў выпраўленчую ўстанову №46 у Круглым, дзё ен адбываў “хімію”.

Цурпанаву ставяць у віну арт. 415 КК РБ (Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі), якое было на яго заведзена.

Сам ён на сваёй старонцы ў Facebook сцвярджаў, што справа заведзеная ў дачыненні да яго за тое, што ён згаджаўся працаваць толькі пры выкананні яго працоўных правоў пры адбыцці "хіміі" - патрабаваў заробак, які адпавядае мінімальнаму памеру, гарантаваным дзяржавай.

Па гэтым артыкуле актывісту пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Уладзімір Іванавіч Цурпанаў - актывіст і праваабаронца з Магілёва. 

У ходзе судовага працэсу па адміністрацыйнай справе ў верасні 2020 года Цурпанаў дазволіў сабе неадназначнае выказванне ў адрас суддзі суда Ленінскага раёна Вікторыі Паляковай, а 14 кастрычніка ў падобных умовах - у адрас суддзі Кастрычніцкага раёна Вольгі Краўчанка. За гэта ў дачыненні да актывіста завялі дзве крымінальныя справы.

24 снежня ў судзе ў судзе Магілёўскага раёна вынесены прысуд у дачыненні да актывіста і праваабаронцы Валадара Цурпанава, які абвінавачваўся адразу па двух эпізодах абразы суддзяў паводле артыкула 391 Крымінальнага кодэксу (абраза суддзі).

Суддзя Халадцоў пастанавіў пакараць Цурпанава 3 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

Напачатку лютага актывіста накіравалі адбываць "хімію" ў выпраўленчую ўстанову №46 у Круглым. 

Валадар Цурпанаў праваабарончай супольнасцю быў прызнаны палітвязнем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства