viasna on patreon

Пракурор зноў запрасіў 12 гадоў калоніі для Ціхана Осіпава, якога судзяць за наезд на вайскоўцаў на пратэсце

2021 2021-05-14T17:57:00+0300 2021-05-14T17:59:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/img_5355-muybn.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ціхан Осіпаў. Фота: "Наша Ніва"

Ціхан Осіпаў. Фота: "Наша Ніва"

25-гадовага Ціхана Осіпава судзілі ў красавіку Мінскім гарадскім судзе за наезд на пяць вайскоўцаў падчас пратэстаў у жніўні мінулага года, удзел у масавых беспарадках, а таксама за ілжывы данос: пасля ДТЗ хлопец заехаў на машыне ў вадаём, пакінуў яе там і заявіў аб згоне. Ціхана абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: па ч. 2 арт. 293, ч. 1 арт. 400, ч. 1 арт. 14 і арт. 362. Судовы працэс прайшоў цалкам, у спрэчках пракурор запрасіў для абвінавачанага 12 гадоў калоніі, а адвакат заявіў, што Осіпаў злачынства не здзяйсняў. Заставалася толькі абвясціць прысуд, аднак гэтага не адбылося: крымінальную справу пачалі разглядаць зноўку, з іншымі суддзёй і народнымі засядацелямі. Пасля аднаўлення судовага следства быў заменены суддзя з Дзмітрыя Цыкала на Пятра Арлова. Сёння, 14 траўня, на працэсе адбыліся судовыя спрэчкі. Пракурор Антон Цюменцаў, як і ў папярэдні раз, запрасіў для Ціхана 12 гадоў калоніі. Прысуд будзе абвешчаны 19 траўня.

У чым яго абвінавачваюць?

Нагадаем, згодна з версіяй абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня «паддаўшыся на заклікі дэструктыўных тэлеграм-каналаў, каля гадзіны ночы 25-гадовы мінчук прыехаў на вуліцу Прытыцкага ў Мінску для ўдзелу ў масавых беспарадках. Малады чалавек знаходзіўся за рулём свайго BMW, з якога папярэдне зняў рэгістрацыйныя знакі. Ігнаруючы патрабаванні міліцыі, кіроўца адмовіўся адчыніць дзверы і застаўся сядзець у машыне. Пасля крануўся з месца і збіў пецярых вайскоўцаў унутраных войскаў. Наезд быў здзейснены на вайскоўцаў унутраных войскаў МУС, якія знаходзіліся ў форменным абмундзіраванні і якія прымалі ўдзел у ахове грамадскага парадку». 

Паводле версіі следства, мужчына схаваўся з месца здарэння, кінуў аўтамабіль у вадаёме недалёка ад месца здзяйснення злачынства. З мэтай стварэння алібі патэлефанавала ў 102 і заявіў аб згоне. Будучы папярэджаным аб крымінальнай адказнасці за загадзя ілжывы данос, паведаміў недакладную інфармацыю пра абставіны перамяшчэння аўтамабіля і папрасіў арганізаваць яго пошук. 

Пацярпелымі выступаюць вайскоўцы-кантрактнікі вайсковай частцы 5524 Васільчанка, Астапенка, Протас, Воліс, Ляпёшкін. Яны заявілі патрабаванні аб кампенсацыі маральнай шкоды: Васільчанка — 500 рублёў, Воліс, Ляпёшкін, Ратас, Астапенка — па 200 рублёў. Усе сумы кампенасаваныя да суда. Усе пацярпелыя на судзе заявілі, што прэтэнзій да абвінавачанага не маюць.

Другое паседжанне прайшло спачатку і яно было амаль індэнтычным першаму: тыя ж допыты і пытанні. Пацярпелыя вайскоўцы амаль нічога новага не паведамілі суду. 

"Я не разумею, як можна абвінавачваць чалавека ў гэтым". Другое апошняе слова Ціхана

Ціхан Осіпаў хацеў яшчэ раз папрасіць прабачэння ў пацярпелых вайскоўцаў, але на працэс прыйшоў толькі Ляпёшкін. 

"Я рэальна ўсведамляю, што падвергнуў рызыцы здароўе хлопцаў, але спадзяюся, атрымаўшы кампенсацыю, якую я прасіў выплаціць сваіх сваякоў, яны больш не трымаюць на мяне зла і крыўды.

За пэўны час у зняволенні я ўсвядоміў, да чаго можа прывесці пэўная сітуацыя ў жыцці, як з гэтай ілжэзаявай... Прызнаю, што я не маю рацыі, я гэта неспадзявана зрабіў —  напісаў ілжэзаяву, раскайваюся ў гэтым, калі напісаў тлумачальную ў РУУС.

З абвінавачаннем пракурора я не згодны. Я лічу, што гэта не правамерна — занадта суровае пакаранне, я адэкватны чалавек, а то цалкам заключэнне, якая зрабіла судова-псіхіятрычная экспертыза, а спецыялісты распісалі мяне як станоўчага і адэкватнага чалавека, я ніколі ў жыцці не пайшоў бы на гвалт, а ўжо на забойства кагосьці— тым больш. Гэта ўвогуле вышэй за мяне, я не разумею, як можна абвінавачваць чалавека ў гэтым.

Я ўдзячны, скажам так, гэтай нагодзе, што ніхто з пацярпелых сур'ёзна не пацярпеў, і яшчэ раз хачу паўтарыць, што прашу ў іх прабачэння. Хачу падзякаваць усіх прысутных у зале, сваіх бацькоў і сяброў за падтрымку.

Спадзяюся, што Высокі суд разбярэцца ў гэтай справе, прыме правільнае рашэнне".

Храналогія судоў над Ціханам Осіпавым:

Мінчука судзяць за наезд 11 жніўня на пецярых вайскоўцаў. Яму пагражае да 25 гадоў турмы

У Мінскім гарадскім судзе 12 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 25-гадовага інжынера БНТУ Ціхана Осіпава.

Пракурор запрасіў 12 гадоў калоніі для мінчука, якога судзяць за наезд на BMW 11 жніўня на вайскоўцаў

У Мінскім гарадскім судзе 20 красавіка адбываюцца судовыя спрэчкі па крымінальнай справы супраць 25-гадовага інжынера БНТУ Ціхана Осіпава.

Сёння не вынеслі прысуд мінчуку за наезд на BMW 11 жніўня на вайскоўцаў — калегія аднавіла судовае следства па справе

У Мінскім гарадскім судзе 27 красавіка мусілі вынесці прысуд па крымінальнай справы супраць 25-гадовага інжынера БНТУ Ціхана Осіпава.

"Не было ў яго намеру". Пачаўся паўторны суд над кіроўцам BMW за наезд на пецярых вайскоўцаў 11 жніўня

У красавіку 25-гадовага Ціхана Осіпава судзілі ў Менскім гарадскім судзе за наезд на пяць вайскоўцаў падчас пратэстаў у жніўні мінулага года, удзел у масавых беспарадках, а таксама за ілжывы данос: пасля ДТЗ хлопец заехаў на машыне ў вадаём, пакінуў яе там і заявіў аб згоне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства