viasna on patreon

Новыя затрыманні ў Беларусі 14 красавіка Дапоўнена

2021 2021-04-14T23:08:00+0300 2021-04-15T16:35:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vaiteshik2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу 14 красавіка: затрыманні, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Затрыманне дэпартаванага былого палітвязня па "справе Ціханоўскага"

Андрэй Новікаў у судзе. Фота Радыё Рацыя
Андрэй Новікаў у судзе. Фота Радыё Рацыя

Увечары 13 красавіка супрацоўнікі Пастаўскага РАУСа затрымалі былога палітвязня Андрэя Новікава, валанцёра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў Святланы Ціханоўскай і актывіста "Страна для жизни". Андрэй 7 месяцаў з'яўляўся палітычным зняволеным і ўтрымліваўся у мінскім СІЗА №1 па "справе Ціханоўскага". Пасля быў дэпартаваны ў Расію, забараніўшы наведваць Беларусь 10 год, без тлумачэння прычынаў вызвалення і ягонага статусу па справе.

Як паведамляе тэлеграм-канал "Страна для жизни", Андрэй Новікаў быў затрыманы ўчора прыкладна ў 21:30 у Паставах. Ён прыехаў адведаць жонку з дзецьмі. У Андрэя паўтарагадовая Дачка і яшчэ адна дачка з інваліднасцю. Яго даставілі ў РАУС г. Паставы. Папярэдне яму інкрымінуюць арт. 371 Крымінальнага кодэкса  (Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь). У пятніцу 16 красавіка ў прысутнасці адваката будзе выстаўленае абвінавачванне.

Пазней стала вядома, што ў доме сям'і Новікавых праходзіць ператрус. У выніку былі канфіскаваныя стары сістэмны блок, навігатар і від на жыхарства. Сілавікі, якія праводзілі ператрус, шукалі падробленыя дакументы. Таксама ў Вольгі Новікавай наклалі арышт на манітор, лядоўню і тэлевізар. Так, да вынясення прысуду і патрабаванні кампенсацыі.


Пераслед стачкамаўцаў

Сёння быў затрыманы старшыня НПГ 1РУ Павел Разумоўскі. Яго адпусцілі з Салігорскага РАУС. Прычына затрымання высвятляецца.

Павел з першых дзён падтрымліваў стачку і страйкоўцаў. У кастрычніку на справаздачна-выбарнай канферэнцыі адміністрацыя прадпрыемства памылкова абрала Паўла старшынём НПГ 1РУ.


Папярэджанне пракуратуры журналісту за то, што назваў збор звестак пра студэнтаў і выкладчыкаў на курсах польскай мовы запалохваннем

Анджэй Пісальнік
Анджэй Пісальнік

Пракуратура заявіла, што вынесла афіцыйнае папярэджанне сябру незарэгістраванага ў Беларусі Саюза палякаў і галоўнаму рэдактару інтэрнэт-парталу незарэгістраванага ў Беларусі Саюзу палякаў znadniemna.pl Анджэю Пісальніку.

Прычынай папярэджання сталі камэнтары Пісальніка ў эфіры польскіх радыёстанцыяў «Radio 24» І «Radio 4» сёлета ў пачатку красавіка.

Паводле версіі пракуратуры, мэта выказванняў Пісальніка — «узбудзіць у насельніцтва нацыянальную варожасць на моўнай глебе, сфармаваць непрыязнасць і недавер да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь, распаўсюдзіць ілжывую інфармацыю аб іхнай дзейнасці».

«Анджэй Пісальнік заявіў, што ў беларускіх СМІ пачалі шырокамаштабную прапаганду супраць Польшчы ... каб „стварыць вобраз палякаў як людзей другой катэгорыі“. Маўляў, беларуская прапаганда хоча ачарніць палякаў у вачах грамадзтва і зрабіць іх ворагамі народу, „як было ў сталінскія часы“», — паведамляе пракуратура.

Сярод закідаў пракуратуры Пісальніку тое, што ён назваў збор звестак пра студэнтаў і выкладчыкаў на курсах польскай мовы запалохваннем і дапусціў, што беларускія ўлады плануюць адмяніць навучанне польскай мове і гісторыі ў Беларусі.


Сёння затрымалі гарадзенскіх журналісты Інэсу Тодрык-Пісальнік і Анджэя Пісальніка, піша "БАЖ". Перад гэтым у іх прайшоў агляд кватэры. Пасля гэтага іх перавезлі з Гродна ў Мінск. У якім яны прававым статусе — невядома. Учора Анджэй Пісальнік быў у пракуратуры, дзе яго папярэдзілі аб недапушчэнні выказванняў, якія могуць супярэчыць патрабаванням заканадаўства Беларусі аб нацыянальных меншасцях і аб супрацьдзеянні экстрэмізму.

Затрыманыя ўдзень журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік — на волі. Іх дапыталі ў Мінску і вярнулі назад у Гродна, піша "БАЖ".

Інэса Тодрык-Пісальнік і Анджэй Пісальнік супрацоўнічаюць з польскімі медыя. Анджэй Пісальнік таксама з'яўляецца кіраўніком Федэрацыі польскіх медыя на ўсходзе. У сям'і выхоўваецца непаўналетні сын.


Затрыманні ў Мінску

Сёння раніцай каля свайго дома быў затрыманы 25-гадовы Андрэй Драбатовіч. Дома быў ператрус, ляжаць асабістыя рэчы, у якіх ён выходзіў з дому. Цяпер аб ягоным месцы знаходжання родным нічога не вядома. У лістападзе адбываў адміністрацыйны арышт у Жодзіне.

Таксама ў Мінску затрымалі Юлію Куксу (1978 г.н.). Яе даставілі ў Фрунзенскі РУУС.


Затрыманне праваабаронцы "Вясны" 

Аляксандр Вайцешык
Аляксандр Вайцешык

Сёння ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы затрымалі мясцовага праваабаронцу "Вясны" Аляксандра Вайцешыка, які ажыццяўляў маніторыг судовага працэсу. Па папярэдняй інфармацыі, яго затрымалі за тое, што ён нібыта фатаграфаваў абвінавачанага. Хаця, як паспеў заявіць Аляксандр, ён толькі запісваў на дыктафон працэс, што з'яўляецца ягоным абсалютным правам. Але суддзя Кміта не паверыў у гэта. Праваабаронцу прымушалі паказаць тэлефон, але ён не пагадзіўся. Тады ў яго забралі тэлефон, а яго самога затрымалі.

Месцазнаходжанне Аляксандра і тое, у чым абвінавачваюць праваабаронцу, высвятляецца.


Ператрус у трэнера Ткачова

У вядомага трэнера і аднаго з лідараў BySOL Андрэя Ткачова адбыўся вобшук у межах справы супраць Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна, піша "Еўрарадыё".

"Судя по всему, я являюсь фигурантом того же дела по "подрыву престижа страны на международной и политической арене, дискредитации руководства спортивной отрасли и государства", — кажа сам Андрэй.

Сам Андрэй Ткачоў у бяспецы, ён даўно з'ехаў з Беларусі.

Справа заведзеная па частцы 3 арт. 361 (Заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаньнем сродкаў масавай інфармацыі ці глябальнай кампутэрнай сеткі Інтэрнэт).


Мужа палітзняволенай праваабаронцы Таццяны Гацура-Яворскай дэпартуюць з Беларусі на 10 гадоў

Як стала вядома "Белсату", што мужа палітзняволенай праваабаронцы Таццяны Гацура-Яворскай – Уладзіміра Яворскага дэпартуюць з Беларусі на 10 гадоў. Ён мусіць пакінуць Беларусь цягам трох дзён.

Сёння яго жонцы мусяць прад’явіць абвінавачванні ці адпусціць.


Затрыманні на Магілёўшчыне

Як паведамляюць магілёўскія праваабаронцы, 14 красавіка, у мікрараёне Казіміраўка ў сябе на прысядзібным участку быў затрыманы магілёвец Дзмітрый Бядулін. На дадзены момант ён знаходзіцца ў Магілёўскім ізалятары часовага ўтрымання. Падставай для затрыманьня паслужыла малюнак бел-чырвона-белага сцяга на сцяне лазні. Да яго прыбылі супрацоўнікі Ленінскага РАУС, якія правялі агляд жылля і канфіскавалі ўсе электронныя прылады, якія знайшлі.

У Бабруйску за БЧБ-плакат на вакне затрымалі Антона Смоліча. Яго арыштавалі на 5 сутак.

Інфармацыя дапаўняецца.

Хроніка палітычнага пераследу 13 красавіка

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу 13 красавіка: затрыманні, выклікі на допыты, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства