viasna on patreon

Палітвязня Віталя Шчэрбіча асудзілі на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

2021 2021-04-09T14:45:59+0300 2022-08-22T08:40:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_zavodskogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Заводскага раёна Мінска. Фота yandex.by

Суд Заводскага раёна Мінска. Фота yandex.by

9 красавіка ў судзе Заводскага раёна агучылі прысуд палітзняволенаму Віталю Шчэрбічу, якога вінавацілі ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў у Мінску - ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. 

Суддзя Анжэла Касцюкевіч палічыла, што віна мужчыны даказаная, і прызначыла яму пакаранне, якое напярэдадні запрасіла дзяржабвінаваўца Вольга Дзендзілевіч, - пазбаўленне волі тэрмінам на 4 гады ва ўмовах узмоцненнага рэжыму. 

Нагадаем, Віталя Шчэрбіча затрымалі 17 лістапада, пры вобшуку ў яго дома знайшлі піратэхнічныя вырабы і амуніцыю для страйкболу, а таксама дзевяць "вожыкаў". Усё абвінавачванне мужчыны будавалася на інфармацыі ад мабільнага аператару аб знаходжанні абаненцкага нумара Віталя ў месцах правядзення мітынгаў у жніўні і верасні 2020 года, тэлефоннай размове з маці, пакінутых паведамлення ў тэлеграм-чаце "Грамадзянская самааабарона Беларусі" ды канфіскаваных рэчах. 

Віталь Шчэрбіч сваю віну не прызнаў.  

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала мужчыну палітзняволеным. 

У Мінску пачаўся суд над палітвязнем Віталём Шчэрбічам

У судзе Заводскага раёна пачаўся працэс па справе Віталя Шчэрбіча, паведамляе TUT.BY. Дома ў мінчука знайшлі дымавыя шашкі, петарды, страйкбольную зброю. Шчэрбіч кажа, што набыў усё гэта больш пяці гадоў таму, выкарыстаў пры гульні ў страйкбол, аднак следства трактуе гэта як падрыхтоўку да масавых беспарадкаў. Віталь віну не прызнае, на акцыях пратэсту, па яго словах, не быў, затрымалі яго дома. 

Для Віталя Шчэрбіча пракурор запрасіла 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

У судзе Заводскага раёна г. Мінска 7 і 8 красавіка працягнулася пасяджэнне па разглядзе крымінальнай справы ў дачыненні да Віталя Шчэрбіча, якога абвінавачваюць па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - падрыхтоўка да масавых беспарадкаў.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" з дапамогай валанцёраў адсочваў гэты судовы працэс

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства