viasna on patreon

Затрыманне мастака Пушкіна: палітычны пераслед 30 сакавіка Дапоўнена

2021 2021-03-30T17:45:41+0300 2021-03-30T21:38:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pushkin121003_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Аб магчымым пераследзе 50-гадовага жыхара Мікашэвіч Лунінецкага раёна паведаміла прэс-служба МУС 30 сакавіка. Нібыта, мужчына заклікаў паліць супрацоўнікаў міліцыі, піша “Першы Рэгіён”.

"У лістападзе мінулага года ён размясціў у рэгіянальным тэлеграм-канале заклікі да гвалту над супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. Аўтар пастоў сцвярджаў, што паліў бы іх разам з бацькамі і дзецьмі. Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманага і распачалі крымінальную справу за распальванне сацыяльнай варожасці або розні", – паведаміла прэс-служба МУС Беларусі.

Гаворка ідзе аб артыкуле 130 КК РБ "распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні". Частка 1 прадугледжвае штраф, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Па інфармацыі "Першага Рэгіёну", гаворка ідзе пра мясцовага актывіста Леаніда Дубаносава. Ён стаў вядомы пасля таго, як у снежні 2011 года на Мікашэвіцкім прадпрыемстве "Граніт" выбухнуў скандал. Сотні рабочых заявілі, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу і ствараюць суполку незалежнага прафсаюза.

Сярод пратэстоўцаў быў і Леанід Дубаносаў. Пратэст рабочых праз некаторы час змаглі патушыць, а лідараў звольнілі з прадпрыемства, у тым ліку і Дубаносава. Ён адпрацаваў на прадпрыемстве 20 гадоў, пасля звальнення на "Граніт" яму ўладкавацца ўжо не ўдалося.

Пасля тых падзей Леанід Дубаносаў далучыўся да кампаніі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), удзельнічаў у мясцовых выбарах у якасці кандыдата.

Леанід Дубаносаў. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Апошнім часам Леанід Дубаносаў быў на заробках у Польшчы. Ён ведаў, што супраць яго распачатая крымінальная справа, да яго дадому прыходзілі супрацоўнікі з ператрусам.

Сваякі Леаніда Дубаносава ўдакладнілі, што ў дадзены час ён на волі.


Як стала вядома «Нашай Ніве», толькі што на аб'екце ў Жылічах затрымалі мастака Алеся Пушкіна (ён там займаецца рэстаўрацыяй). 

Алесь Пушкін. Фота: Радыё Свабода

Як кажуць сведкі, затрымлівалі Пушкіна супрацоўнікі Кіраўскага РАУС па запыце калег з Гродна. На запыт «пагаварыць» ён ісці адмовіўся, таму на яго накінулі кайданкі і вынеслі чацвёра, піша "Наша Ніва".

26 сакавіка Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу супраць мастака Алеся Пушкіна і менеджара культуры Паўла Мажэйку за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму». Пушкін вярнуўся з Украіны ў той жа дзень, ведаючы пра гэта. 


28-гадовую мінчанку затрымалі за відэа з бел-чырвона-белым сцягам каля манумента Перамогі. "Відэаролік дэструктыўнага характару", які быў выкладзены 25 сакавіка, пабачылі супрацоўнікі крымінальнай міліцыі Партызанскага РУУС Мінска. Дзяўчыну знайшлі. Міліцыя заявіла, што яна "здзейсніла зняслаўленне помніка". Якім чынам? На відэа яна проста сядзіць на плітцы манумента са сцягам. Але аператыўна была праведзена праверка і яе матэрыялы ўжо перадалі ў Следчы камітэт, піша Еўрарадыё"

Прэс-служба сталічнай міліцыі паведамляе, што дзяўчына раней ўдзельнічала ў "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах". Магчыма, відэа са сцягам каля помніка палічаць "пікетам".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства