Палітвязня Кубарава пакаралі 7 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 24 сакавіка быў вынесены прысул па крымінальнай справе палітычнага зняволенага, дызайнера Дзмітрыя Кубарава, якога абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч прызнаў яго вінаватым і пастанавіў пакараць Кубарава 7 гадамі пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Менавіта такое пакаранне напярэдадні запрасіла памочніца пракурора Аліна Касьянчык.
Пазоў аб кампенсацыі матэрыяльнай шкоды "Мінсктрансу" будзе разглядацца асобна ў грамадзянскім парадку.
Згодна з абвінавачваннем, з 9 па 12 жніўня Дзмітрый Кубараў заклікаў людзей у інтэрнэце і афлайн да актыўнага ўдзелу ў масавых беспарадках. А таксама сам арганізоўваў масавыя беспарадкі і ўдзельнічаў у іх. Акрамя таго, ён меў намеры вырабіць “кактэйль Молатава”.
11 жніўня Дзмітрый быў жорстка затрыманы і дастаўлены ў СІЗА КДБ. У ноч з 11 на 12 жніўня там жа падпісаў яўку з павіннай. У яго кватэры прайшоў вобшук, пасля якога ў яго канфіскавалі рупар, медыкаменты, ваду, тэхніку (тэлефон, ноўтбук), каністры з растваральнікам і скіпідар, які выкарыстоўваўся для рамонту кватэры. З таго моманту (7 месяцаў) ён утрымліваецца пад вартай. На судзе Дзмітрый не прызнаў сваю віну і заявіў пра катаванні пасля затрымання.
Дзмітрый прызнаны палітычным зняволеным. Ён разам з адвакатам плануе абскарджваць вынесены прысуд.
![]()
Пачаўся суд над палітвязнем Дзмітрыем Кубаравым. Яго лічаць арганізатарам масавых беспарадкаў
![]()
"Нават за гэтай клеткай лічу сябе больш свабодным, чым многія людзі, якія сядзяць тут". Палітвязню Кубараву запрасілі 7 гадоў узмоцненага рэжыму