viasna on patreon

Палітвязня Антона Бяленскага асудзілі на 1 год і 6 месяцаў "хіміі"

2021 2021-03-05T10:16:24+0300 2021-03-05T10:48:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaklenski_paslia_prysudu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Антон Бяленскі пасля прысуду. Скрыншот з відэа пасля вызвалення з-пад варты

Антон Бяленскі пасля прысуду. Скрыншот з відэа пасля вызвалення з-пад варты

У судзе Маскоўскага раёна 5 сакавіка абвесцілі прысуд палітвязню Антону Бяленскаму, якога авінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса – за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, падчас мірнай акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года.

Суддзя Святлана Бандарэнка палічыла віну Антона даказанай і пакарала яго 1,5 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Учора пракурор Маскоўскага раёна Раман Бізюк запрасіў для палітвязня два гады "хіміі".

На час абскарджвання прысуду Антон Бяленскі быў вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе.

Валанцёра штаба Віктара Бабарыкі судзяць у Мінску

У Мінску пачаўся суд над палітвязнем Антонам Бяленскім, якога вінавацяць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскій парадак”.

"Нам не хапае кіраўніка". Як праходзіў другі дзень судовага працэсу над палітвязнем Антонам Бяленскім?

У другі дзень судовага паседжання дапыталі сведак, якія былі 9 жніўня разам з Бяленскім. Як сказаў сведка Павел Мележык, у той дзень яны "пайшлі адзначыць свята", бо былі выбары прэзідэнта. Калі пачулі "гул ад святло-шумавых гранат", то пачалі ўцякаць.

Пракурор запрасіў для палітвязня Антона Бяленскага два гады "хіміі"

Пракурор патрабуе для Антона Бяленскага 2 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Тэрмін узтрымання пад вартай з 13 жніўня залічыць як адзін дзень у СІЗА за два дні абмежавання волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства