Прысуд у дачыненні да грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ пакінулі без зменаў
https://spring96.org/be/news/101929
2021
2021-02-16T11:38:21+0300
2021-02-16T11:38:21+0300
2021-02-16T12:06:07+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/hershe_2020-12-07.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд у дачыненні грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ прайшоў 16 лютага ў Мінскім гарадскім судзе. Суддзёй Аленай Шылько прысуд быў пакінуты без зменаў.
Саму Наталлю Хершэ на судовае паседжанне не даставілі.
Нагадаем, 7 снежня 2020 года суддзя суда Савецкага раёна горада Мінска Сяргей Шаціла асудзіў Наталлю Хершэ паводле часткі 2 артыкула 363 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) на 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Наталля Хершэ прызнана палітычнай зняволенай.
За падраную балаклаву грамадзянка Швейцарыі атрымала 2 гады і 6 месяцаў калоніі
Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Наталлі Хершэ па арт. 363 КК
Эксперты і юрысты ПЦ «Вясна» прааналізавалі справу Наталлі Хершэ і прыйшлі да наступных высноў.