Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Наталлі Хершэ па арт. 363 КК
7 снежня суддзя суда Савецкага раёна Мінска Сяргей Шаціла агучыў прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку міліцыі) грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Херше. За падраную балаклаву амапаўца яна атрымала 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта столькі запытваў дзяржабвінаваўца. Эксперты і юрысты ПЦ «Вясна» прааналізавалі справу Наталлі Хершэ і прыйшлі да наступных высноў.
За падраную балаклаву грамадзянка Швейцарыі атрымала 2 гады і 6 месяцаў калоніі
Кантэкст, заканадаўства аб мірных сходах, выкананне і заахвочванне правоў і свабод
У траўні 2020 года стартавала кампанія па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Перадвыбарная сітуацыя характарызавалася небывалымі па маштабах і характару рэпрэсіямі ў адносінах да прэтэндэнтаў, кандыдатаў, членаў іх штабаў, актывістаў і звычайных выбаршчыкаў: больш за 1500 грамадзян сталі ахвярамі самавольных затрымліванняў, арыштаў і несправядлівых судовых спагнанняў. Некалькі дзясяткаў чалавек падвергліся крымінальнаму пераследу, з іх 25 чалавек праваабарончай супольнасцю былі прызнаны палітычнымі вязнямі.
Паўсюдныя парушэнні выбарчага заканадаўства, ціск на выбаршчыкаў, непразрыстая дзейнасць выбарчых камісій прадказальна выліліся ў недавер да назойліва прагназуемых, а пасля і аб’яўленых уладамі рэзультатаў выбараў. Гэтыя абставіны ў сукупнасці з назрэлым у грамадстве запытам на палітычныя перамены стала трыгерам да масавых мірных выступленняў грамадзян у большасці гарадоў краіны с пратэстамі супраць фальсіфікацыі выбараў. Гэтыя мірныя акцыі пратэста ўлады паспяшылі неабаснавана аднесці да разрада масавых беспарадкаў. Дэманстранты і выпадковыя прахожыя былі атакаваны спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным прымяненнем фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі. У адносінах да некалькіх тысяч затрыманых пры затрыманні, транспартыроўцы і ўтрыманні ў аддзелах і ізалятарах унутраных спраў, іншых памяшканнях, якія выкарыстоўваюцца для ўтрымання затрыманых (спартыўныя залы, гаражы ОУС), былі паўсюдна, мэтанакіравана і арганізавана ўжытыя пыткі і іншыя віды забароненага абыходжання. Такія акты і асобы, якія іх ужывалі (у асноўным - супрацоўнікі спецыяльных падраздзяленняў МУС), былі дэманстратыўна адобраныя і падтрыманыя вышэйшымі пасаднымі асобамі дзяржавы, у тым ліку - Аляксандрам Лукашэнкам. Расследванні пытак не вядуцца; кіраўнікі падраздзяленняў МУС, якія дазволілі здзяйсненне масавых злачынстваў падначаленым, не адхілены ад займаемых пасадаўы, а вінаватыя асобы як звычайна выходзяць у форме без знакаў адрознення і ў масках на падаўленне пратэстаў і затрыманні дэманстрантаў. Такім чынам, гвалт, сімвалам якога сталі людзі ў чорнай ахоўнай форме без знакаў адрознення, але ў масках і са спецыяльнай амуніцыяй, застаўся беспакараны, а грамадзяне, затрыманыя за ўдзел у мірных пратэстах, зноў трапляюць у небяспеку стаць чарговымі ахвярамі пытак ў аўтатранспарце спецслужб і ў памяшканнях раённых аддзелаў і ізалятараў МУС.
Трэба падкрэсліць, што заканадаўства аб масавых мерапрыемствах у Беларусі змяшчае істотныя недахопы, якія галоўным чынам перашкаджаюць рэалізацыі права на мірны сход і свабоду выказвання меркавання: Еўрапейская камісія за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія) сумесна з Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ пасля абмеркавання закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” на прадмет его адпаведнасці міжнародным нормам у 2012 годзе прызнала закон не адпавядаючым міжнародным стандартам у сферы правоў чалавека. У прыватнасці, трапілі пад крытыку азначэнні масавых мерапрыемстваў у Законе, абмежаванне даступнасці грамадскіх месц для правядзення сходаў, дазваляльны парадак правядзення. За любыя, нават нефармальныя, парушэнні Закона прадугледжана адказнасць у выглядзе вялікіх штрафаў (да 50 базавых велічынь - 1350 беларускіх рублёў) і адміністратыўнага арышту тэрмінам да 15 сутак за кожны факт парушэння. Характар абмежаванняў, якія накладваюцца Законам і ўжываюцца на практыцы, у сукупнасці такі, што практычна выключае магчымасць рэалізацыі права на мірны сход і свабоду выражэння меркаванняў. Грамадскасць і ўлады рэзка разыходзяцца ў адзнацы правамернасці такіх абмежаванняў; улады патрабуюць непахіснага прытрымлівання патрабаванняў, якія абмяжоўваюць, тлумачачы кожны з актаў непадпарадкавання як супрацьпраўнае дзеянне. Такое тлумачэнне дазваляе ўладам расцэньваць акты непадпарадкавання сваім завышаным патрабаванням, якія самі па сабе напраўлены толькі на рэалізацыю міжнародна прызнаных праў і асноўных свабод (як правіла, у адсутнасці дапушчальных прычын для абмежавання гэтага “парушэння”).
Праваабронцы і міжнародныя арганізацыі шматразова крытыкавалі ўлады за такога рода практыку. У прыватнасці, Камітэт па правах чалавека ААН у Заключных заўвагах па пятаму перыядычнаму дакладу Беларусі ў 2018 годзе рэкамендаваў “перагледзець свае законы, падзаконныя акты і практыку, у тым ліку Закон “Аб масавых мерапрыемствах”, каб гарантаваць магчымасць карыстання ў поўнай меры правам на свабоду сходаў як у заканадаўстве, так і на практыцы, і забяспечыць, каб любыя абмежаванні на свабоду сходаў, у тым ліку шляхам ужывання адміністратыўных і крымінальных пакаранняў да асоб, якія рэалізуюць гэта права, адпавядалі строгім патрабаванням артыкула 21 Пакта. Дзяржаве-ўдзельніцы належыць неадкладным і дзейсным спосабам расследаваць усе выпадкі празмернага прымянення сілы супрацоўнікамі праваахоўных органаў, самавольных арыштаў і затрыманняў удзельнікаў мірных пратэстаў і прыцягнуць да адказнасці вінаватых”. Мы, юрысты і эксперты ПЦ ”Вясна”, падзяляем і падтрымліваем такія падыходы і падкрэсліваем, што затрыманне ўдзельнікаў мірных сходаў з’яўляецца адвольным, а з пункту гледжання і ў прымяненні да тэрмінаў нацыянальнага права - не з’яўляецца “законнай дзейнасцю” супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, іншых асоб, “выконваннем імі абавязкаў па ахове грамадскага парадка”.
Назіральніца ПЦ “Вясна” прысутнічала на судобым паседжанні; аналітыкамі таксама даследаваны працэсуальныя дакументы
Прытрымліванне прэзумпцыі невінаватасці
Абвінавачваная падчас судовага паседжання трымалася ў клетцы ў абутку з вынутымі шнуркамі, канваіравалася супрацоўнікамі канвойнага падраздзялення МУС у форме, рухалася ў наручніках.
Генеральны пракурор А.Швед 15 кастрычніка 2020 г. заявіў аб тым, што “Дзяржабвінаваўцы па […] справах аб парушэнні грамадскага парадку будуць прасіць суд назначаць максімальныя меры пакарання”.
Умовы назірання
Паседжанне праведзена адкрыта, аднак старшынствуючым не была забяспечана магчымасць прысутнічаць на паседжанні ўсім жадаючым: некаторыя з гледачоў не змаглі трапіць у залу паседжанняў у сувязі з тым, што ім не хапіла месца. У назіральніцы не было перашкод для разумення сутнасці дзеянняў суда, якія адбываюцца, і ўдзельнікаў працэса, чутнасць была задавальняючай, судовыя паседжанні пачыналіся ў тэрмін, час аднаўлення паседжання называўся дакладна і громка. Парадак у будынку суда і/ці ў судовым паседжанні вызначаў суддзя. Судом не здзяйснялася перашкод для аўдыязапісу працэса, было забаронена весці відэатрансляцыю і рабіць фота. Прыгавор абвешчаны публічна.
Прытрымліванне працэдуры судовага паседжання:
Аб’яўлены склад суда, названы бакі, выкананы працэсуальныя фармальнасці
- Суддзя Шаціла Сяргей Віктаравіч
- Пракурор Маліка А. І.
- Абвінавачваная Хершэ Наталля Анатольеўна, забяспечана абаронцай.
- Абаронца - адвакат Бярцук І.І.
- Пацярпеўшы - Сргей Кончык
Адводы суду, пракурору, сакратару - не паступалі
Забяспечванне эфектыўнай абаронай
Адвакат Бярцук І.І займае актыўную пазіцыю, дапытвае сведку, які дае паказанні супраць абінавачванай, пацярпелага, заяўляе хадайніцтва ў інтарэсах абвінавачванай. Разам з тым эфектыўнасць абароны істотна паніжана як следства ненатуральнага абмежавання судом магчымасцяў абаронцы па збору і выпатрабаванню доказаў невінаватасці абвінавачванай.
Роўнасць правоў бакоў у працэсе
Абарона заяўляла аб неабходнасці выпатрабавання дадатковых доказаў:
Адвакатка абвінавачванай хадайнічае аб выпатрабаванні трох дадатковых матэрыялаў, аднак па ўсіх запытах суд адмаўляе:
- На відэа TUT.BY, якое праглядалася падчас судовага паседжання, відаць, як супрацоўнік у аліўкавай форме праводзіць відэазапіс інцыдэнту. Аднак у матэрыялах справы дадзенага відэазапісу няма. Адвакатка настойвае на яе далучэнні.
Тлумачэнне суда: як адзначаецца ў суправаджальным лісце старэйшага следчага Рогаль, відэазапіс немагчыма даць, бо такія запісы захоўваюцца на працягу месяца.
Пазней у спрэчках адвакатка звярнула ўвагу, што рабіла запыт на гэты відэазапіс 15 кастрычніка (нагадаем, што Хершэ была затрыманая 11 верасня). Аднак гэты запыт быў зарэгістраваны толькі праз чатыры дні - 19 кастрычніка.
- Заключэнне судова-медыцынскай экспертызы апісвае атрыманыя траўмы Кончыка, і ў ёй таксама маецца запіс, што судмедэксперт зрабіла дзве фатаграфіі гэтых пашкоджанняў. Аднак да справы далучаныя не былі. Адвакатка настойвае на іх далучэнні, бо сведкавыя паказанні аб памеры траўмы ў пацярпелага Кончыка не супадае з тым, што казаў сам Кончык.
Тлумачэнне суда: адмовіць у сувязі з тым, што гэтыя матэрыялы далучаныя да сакрэтнай справы, а справа стала сакрэтнай у сувязі з прымяненнем мер па забеспячэнні бяспекі пацярпелага.
У спрэчках адвакатка звярнула ўвагу, што фатаграфіі могуць адлюстроўваць толькі частку асобы пацярпелага, а не ўвесь твар цалкам, таму сакрэтнасць можа быць захаваная. Акрамя таго, Кончык сам з'явіўся на судовы працэс (у кепцы і медыцынскай масцы - заўв.). Адвакатка таксама выказала здагадку, што Сяргей Кончык - гэта несапраўднае імя пацярпелага, што зроблена з мэтай яго бяспекі.
- Пасля атрыманых траўмаў Кончык звярнуўся ў шпіталь МУС - у журнале ёсць адпаведная пазнака, а фотакопія старонкі журнала далучаная да матэрыялаў справы. Аднак у фотакопію не ўвайшоў радок, дзе паказана размяшчэнне траўмы. Адвакат хадайнічае аб далучэнні арыгінала журнала, бо ў паказаннях сведкі і пацярпелага ёсць супярэчнасці.
Суд адмаўляе ў сувязі з тым, што ў матэрыялах крымінальнай справы маецца дастаткова матэрыялаў.
Тым самым абарона пастаўленая ў няроўнае становішча з абвінавачваннем, паколькі ў абароны няма магчымасці самастойна збіраць пералічаныя доказы, а суд адмаўляе задаволіць хадайніцтва, заяўленае ў інтарэсах абвінавачванай.
У судовым пасяджэнні, відаць, удзельнічае сведка, у дачыненні да якога ужытыя меры бяспекі. Ён дапытваўся з ужываннем сістэм відэаканферэнцыі: сведка Юрый Пятроў нібыта знаходзіўся ў працоўным адпачынку ў Рагачове. У сувязі з гэтым была арганізавана відэа-канферэнцсувязь з ім з будынка Рагачоўскага суда. Якасць трансляцыі была нізкая, часта "завісала". Экран манітора са сведкам падчас пытанняў адвакаткі манітор разгортвалі да яе і, адпаведна, гледачы маглі бачыць сведку.
Суд заступніцкі ставіцца да наяўнасці ў абвінавачванні супярэчлівых доказаў і выкарыстоўвае іх для вынясення абвінаваўчага прысуду. Напрыклад, са згаданай у прысудзе абвешчанай у судовым пасяджэнні заявы пацярпелага Кончыка вынікае, што невядомая асоба "нанесла яму адзін удар у вобласць твара, прычыніўшы цялесныя пашкоджанні". Нягледзячы на тое, што ў ходзе судовага паседжання былі ўсталяваныя хоць і няпэўна, але зусім іншыя абставіны прычынення ранкі, названыя супярэчнасці судом не адхіляліся, а працытаваная заява паказана сярод пісьмовых доказаў, на падставе якой зроблена выснова аб вінаватасці Н.Херше і вынесены прысуд.
Даследаванне доказаў. Прысуд
Допыт абвінавачаных, пацярпелых і сведкаў ажыццяўляюць бакі абвінавачвання і абароны. Суд зрэдку ўдакладняе асобныя абставіны ў асобы, якую дапытваюць. Прысудам устаноўлена, што абвінавачаная 19.09.2020 г. пасля затрымання за здзяйсненне правапарушэння па арт. 23.34 КаАП супрацоўнікамі АУС, не падпарадкавалася відавочным для яе законным патрабаванням супрацоўнікаў АУС прайсці ў службовы транспарт АУС для дастаўлення ў тэрытарыяльнае падраздзяленне АУС, спрабавала ўцячы з месца здзяйснення правапарушэння, а калі яе дзеянні былі спыненыя, маючы намер на супраціўленне супрацоўніку АУС, спалучанае з ужываннем гвалту, з мэтай процідзеяння ажыццяўлення законнай дзейнасці пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку.
Суд палічыў, што Н. Хершэ адмовілася па патрабаванні Кончыка С.В., "які знаходзіцца пры выкананні службовых абавязкаў па ахове грамадскага парадку ў спецыяльным форменным абмундзіраванні", прайсці ў спецтранспарт АУС. Між тым, як ужо адзначалася, патрабаванне супрацоўніка АУС спыніць удзел у мірным сходзе было неправамерным; камбінезон ахоўнага (аліўкавага) колеру не з'яўляецца звыклым пазнаваным абмундзіраваннем супрацоўніка АУС, а адсутнасць ідэнтыфікуючых знакаў адрознення ў сукупнасці з наяўнасцю маскі "балаклавы" спараджае страх і жаданне пазбегнуць сумнеўнага з пункту гледжання чаканых наступстваў кантакту з ананімнымі прадстаўнікамі спецслужбаў. Розны спецтранспарт на месцы затрымання, у тым ліку канвойны - для перавозкі падвіноўных і асуджаных, пасажырскія мікрааўтобусы без маркіроўкі, аўтамабілі Дзяржаўтаінспекцыі не дадавалі пэўнасці ў разуменні сутнасці таго, што адбываецца. Адмова прайсці ў спецтранспарт сама па сабе з'яўляецца непадпарадкаваннем – дзеяй, якая цягне пры пэўных умовах толькі адміністрацыйную адказнасць.
Акрамя таго, дзеянні падвіноўнай, якая на думку суда "вырывалася і ўпіралася нагамі ў зямлю, спрабавала ўцячы пры затрыманні", аб'ектыўнымі доказамі не пацверджаныя: наяўны ў доступе відэазапіс сведчыць пра тое, што людзі ў форме вельмі хутка сілай запіхалі Н. Хершэ ў аўтамабіль для перавозкі зняволеных, а атрымаць іншы відэазапіс з УУС абароне не прадставілася магчымым.
У шэрагу дзеянняў, якія ставяцца ў віну Н. Хершэ, разам з тымі, што прадыктаваны нежаданнем трапіць у рукі сілавікоў, якія адзначыліся сваёй выключнай жорсткасцю ў дачыненні да затрыманых, пералічаныя і тыя, якія не маюць да гэтага дачынення, а накіраваныя на дэананімізацыю (у нейкай ступені – сімвалічную) асобы, якая адвольна затрымлівае удзельнікаў мірных акцый пратэсту: "схапіла яго рукамі за форменнае абмундзіраванне супрацоўніка АУС – падшлемнік спецыяльны (балаклаву), які сцягнула з яго галавы і парвала, а таксама падрапала твар у вобласці ніжняга павека правага вока», чым прычыніла фізічны боль і цялесныя пашкоджанні ў выглядзе ранкі твара, што адносяцца да катэгорыі цялеснага пашкоджання, якое не пацягнула за сабой кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай стойкай страты агульнай працаздольнасці.
Варта заўважыць, што нават пры кваліфікацыі дзеянняў Н. Хершэ ў цэлым як супраціўлення супрацоўніку АУС, гэты акт – зняцце маскі – цалкам асобны, са сваімі мэтамі і зместам, якія не маюць нічога агульнага з непадпарадкаваннем або супраціўленнем. Такім чынам, прычыненне пры гэтым па неасцярожнасці цялеснага пашкоджання павінна кваліфікавацца выключна зыходзячы з цяжкасці наступстваў. Ступень цяжкасці цялеснага пашкоджання пры правядзенні судова-медыцынскай экспертызы ўстаноўлена экспертам з улікам прыкмет, прадугледжаных у Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь і кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, і вызначана як цялеснае пашкоджанне, якое не пацягнула за сабой кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасці, – такая ступень цяжкасці вызначаецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення судова-медыцынскай экспертызы па вызначэнні ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў пры наяўнасці нязначнага хуткапраходзячага наступства для здароўя.
ЗАКЛЮЧНЫЯ ВЫСНОВЫ
Назіранне за дадзенай крымінальнай справай у выніку дае магчымасці зрабіць высновы, якія маюць значэнне для далейшых ацэнак справы і палажэння абвінавачанага.
Эксперты і юрысты ПЦ "Вясна" угледжваюць палітычныя матывы ў дзеяннях уладаў у дачыненні да падвіноўнай:
Пад палітычнымі матывамі разумеюцца рэальныя падставы. Важна прааналізаваць не толькі публічна абазначаныя падставы рашэнняў органаў улады, але і выявіць іх сапраўдныя матывы непрымальных ў дэмакратычным грамадстве дзеянняў або бяздзейнасці праваахоўных і судовых органаў, іншых суб'ектаў уладных паўнамоцтваў, накіраваных на дасягненне хаця б адной з наступных мэтаў:
- умацаванне або ўтрыманне ўлады суб'ектамі ўладных паўнамоцтваў;
- недобраахвотнае спыненне або змяненне характару чыёй-небудзь публічнай дзейнасці.
У дзеяннях уладаў, прадстаўленых у дадзенай справе МУС, Следчым камітэтам, пракуратурай і судом, угледжваюцца абедзве мэты: крымінальны пераслед абвінавачанай распачаты ў перыяд узмацнення рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці перад тварам будучай небяспекі страты аўтарытарнай улады прэзідэнтам дзяржавы і страты ўплыву выбудаванай ім сістэмы "выканаўчай вертыкалі ўлады". Затрыманне Н. Хершэ і разгляд яе справы ў судзе пасля шэрагу палітычных падзей, якія ў корані змянілі адносіны ўладаў і грамадства, якое не ўспрымае больш паўнамоцтваў дзеючай улады, якая захавала сваё становішча ў выніку паўсюдных грубых фальсіфікацый і злоўжыванняў падчас прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, і якая абрала адзіным інструментам уплыву на сітуацыю прымяненне брутальнага фізічнага гвалту, што выходзіць за рамкі ўсіх, у тым ліку нацыянальных, прававых нормаў, нароўні з адкрыта сегрэгацыйнай практыкай рэагавання органамі правапарадку і судамі на парушэнне нацыянальнага закону рознымі суб'ектамі. У гэтай абстаноўцы перад дзяржаўнымі інстытутамі, якія захавалі лаяльнасць уладам, стаіць задача татальнага падаўлення мірных пратэстаў, запалохвання дэманстратыўна жорсткімі санкцыямі рознага характару, у тым ліку – крымінальнымі, усіх удзельнікаў і назіральнікаў гэтых працэсаў, і прымусу да адмовы ад ажыццяўлення сваіх правоў і свабод.
Перад назіраннем стаяла задача вызначыць, ці была падвіноўная пазбаўленая волі ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Да названых парушэнняў акрамя згаданых раней варта аднесці наступныя:
- мера стрымання ў дачыненні да Н. Хершэ была неабгрунтавана абраная ў выглядзе заключэння пад варту. У адпаведнасці з арт. 9 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, ўтрыманне пад вартай асоб, якія чакаюць судовага разбіральніцтва, не павінна быць агульным правілам, але вызваленне можа ставіцца ў залежнасць ад прадстаўлення гарантый яўкі на суд, яўкі на судовае разбіральніцтва у любой іншай яго стадыі і, у выпадку неабходнасці, яўкі для выканання прысуду.
Больш падрабязна пытанні абгрунтаванасці заключэння пад варту адлюстраваны ў адпаведных Заўвагах агульнага парадку (№8 1992 года і №35 2014 года) - дакументах, дзе выкладзены ў абстрактным выглядзе тлумачэнні Камітэта аб нарматыўным змесце адпаведных артыкулаў і палажэнняў Пакта: «Заключэнне пад варту павінна быць заснавана на прынятым у кожным канкрэтным выпадку рашэнні аб тым, што яно абгрунтавана і неабходна з улікам усіх абставінаў для такіх мэтаў, як папярэджанне ўцёкаў, умяшанне ў працэс збірання доказаў або рэцыдыву злачынства. Адпаведныя фактары павінны быць прапісаныя ў законе і не павінны ўтрымліваць расплывістых і шырокіх стандартаў, такіх як "грамадская небяспека". Утрыманне пад вартай да суда не павінна быць абавязковым для ўсіх абвінавачаных у канкрэтным злачынстве без уліку індывідуальных абставінаў. Акрамя таго, дасудовае ўтрыманне пад вартай павінна прымяняцца не на аснове магчымага прысуду за злачыннную дзею, якая ставіцца ў віну, а на аснове вызначэння неабходнасці ў гэтай меры стрымання. Суды павінны разглядаць пытанне аб тым, ці дазволяць альтэрнатывы дасудоваму ўтрыманню пад вартай, такія як заклад, электронныя бранзалеты або іншых ўмовы, ліквідаваць неабходнасць ва ўтрыманні пад вартай у дадзеным канкрэтным выпадку». Абвінавачаная была пазбаўленая ўсяго гэтага комплексу гарантый. Між тым, яна мела грамадзянства Беларусі, месца жыхарства на тэрыторыі Беларусі, пастаянную працу, месца жыхарства ў Швейцарыі; абставінаў, якія сведчаць аб тым, што яна можа схавацца ад суду або перашкодзіць расследаванню шляхам аказання ціску на сведак і пацярпелых, не вызначана. Больш за тое, аказанне ціску на пацярпелага і сведку – супрацоўнікаў МУС – наогул практычна выключана і неажыццявіма.
Наяўнасць меры працэсуальнага прымусу ў выглядзе часовага абмежавання права на выезд з Рэспублікі Беларусь практычна выключала само па сабе асцярогі за тое, што падвіноўная пакіне Беларусь да суда без дазволу адпаведнага органа.
- парушана права Н. Хершэ ў тэрміновым парадку быць дастаўленай да суддзі і права на разгляд яе справы ў судзе, каб гэты суд мог неадкладна вынесці пастанову адносна законнасці яе затрымання і распарадзіцца аб яе вызваленні, калі затрыманне незаконнае: да суддзі Н. Хершэ была ўпершыню дастаўлена на 75-ы дзень утрымання пад вартай.
- Абвінавачаную ўвесь час прывозілі ў суд у кайданках і ўтрымлівалі ў клетцы. З абутку падвіноўнай па патрабаванні канвою былі выдаленыя шнуркі. Дадзеныя абставіны дазваляюць зрабіць выснову аб тым, што ў дачыненні да Н. Хершэ быў парушаны стандарт прэзумпцыі невінаватасці па пункце 30 Заўваг агульнага парадку №32 (2007): «У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 14 кожны абвінавачаны ў крымінальным злачынстве мае права лічыцца невінаватым, пакуль вінаватасць яго не будзе даказаная згодна з законам. Прэзумпцыя невінаватасці, якая мае асноватворнае значэнне для абароны правоў чалавека, ускладае абавязак даказвання на абвінавачванне, гарантуе, што ніякая віна не можа быць прэзюмавана да таго часу, пакуль вінаватасць не была даказаная па-за усялякіх разумных сумневаў, забяспечвае, каб сумневы тлумачыліся на карысць падвіноўнага і патрабуе, каб з асобамі, якім прад'яўляюцца абвінавачванні ў здзяйсненні крымінальнай дзеі, абыходзіліся ў адпаведнасці з гэтым прынцыпам. Усе дзяржаўныя органы ўлады абавязаны ўстрымлівацца ад прадвызначэння зыходу судовага разбіральніцтва, напрыклад, устрымліваючыся ад публічных заяў, у якіх сцвярджаецца аб вінаватасці абвінавачанага. Падчас судовага разбіральніцтва падсудныя паводле агульнага правіла не павінны закоўвацца ў кайданкі або ўтрымлівацца ў клетках або якім-небудзь іншым чынам паўставаць на судзе ў абліччы, якое ўказвае на тое, што яны могуць быць небяспечнымі злачынцамі».
Акрамя таго, перад назіраннем стаяла задача вызначыць, ці была падвіноўная пазбаўлена волі выбіральна ў параўнанні з іншымі асобамі.
Калі звярнуцца да практыкі прымянення пакарання па артыкуле 363 КК, можна зрабіць выснову аб тым, што да абвінавачанай ужыты непрапарцыйна высокі і несупамерны зробленаму тэрмін пазбаўлення волі на два гады і шэсць месяцаў. Так, на прыкладзе шэрагу публікацый у СМІ можна зрабіць выснову, што пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на два з паловай гады было ўжытае несупамерна зробленаму і агульнай практыцы.
Напрыклад, у адсутнасць палітычнага матыву пераследу, 33-гадовы грамадзянін быў асуджаны да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову закрытага тыпу за некалькі ўдараў, нанесеных у стане алкагольнага ап'янення супрацоўніку ДАІ.
У Лоеўскім раёне мясцовы жыхар пры затрыманні за парушэнне грамадскага парадку ў стане алкагольнага ап'янення нанёс удар міліцыянеру і быў пакараны трыма з паловай гадамі абмежавання волі без накіравання ў ВУАТ.
У Мінску грамадзянін у мэтах перашкоджання законнай дзейнасці старэйшага інспектара аддзела правапарадку і прафілактыкі УУС адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска, выліў яму ў твар кіпень, а затым распыліў пярцовы балончык, прычыніўшы тэрмічны і фітахімічны апёк. За ўчыненне злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 363 КК Рэспублікі Беларусь, грамадзянін асуджаны да двух гадоў абмежавання волі.
За 8 месяцаў 2019 года ў Мінску разгледжаны судамі 13 крымінальных спраў аб аказанні супраціву супрацоўнікам міліцыі і прымянення ў адносінах да іх фізічнай сілы. "Тром падсудным прызначана пакаранне ў выглядзе арышту, астатнім – абмежаванне волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу».
Пацярпелы супрацоўнік АМАП атрымаў нязначныя пашкоджанні (звяртае на сябе ўвагу той факт, што ў прысуд не ўвайшлі характарыстыкі ранкі – памер, глыбіня). Абвінавачаная не прыцягвалася раней да крымінальнай адказнасці.
У прысудзе абранне віду і памеру пакарання абвінавачанай у выглядзе пазбаўлення волі на працяглы тэрмін судом не абгрунтавана.
Паколькі Н.Хершэ з'яўлялася адначасова грамадзянкай Рэспублікі Беларусь і Швейцарыі, ёй мог быць прызначаны любы з прадугледжаных санкцыяй ч. 2 арт. 363 КК выгляд пакаранняў (у тым ліку – абмежаванне волі з накіраваннем або без накіравання ў ВУАТ), а таксама іншыя меры крымінальнай адказнасці (умоўнае асуджэнне, адтэрміноўка выканання прысуду).
Такім чынам, пазбаўленне волі да падвіноўнай ужыта ў парушэнне права на справядлівы судовы разбор, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах:
- роўнасць перад судом;
- права лічыцца невінаватым, пакуль вінаватасць не будзе даказаная згодна з законам;
- права на тое, каб быць у тэрміновым парадку дастаўленай на судовае разбіральніцтва на працягу разумнага тэрміну або на вызваленне;
- права на разгляд яе справы ў судзе, каб гэты суд мог неадкладна вынесці пастанову адносна законнасці яе затрымання і распарадзіцца аб яе вызваленні, калі затрыманне незаконнае.
Па выніку назірання за судовым паседжаннем юрысты і эксперты ПЦ «Вясна» мяркуюць, што пераследаваная па палітычных матывах абвінавачаная наогул не здзейсніла крымінальна каральнага правапарушэння: дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія затрымлівалі ўдзельніка мірнага сходу, выходзіла за межы «выкананнем імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку». Стыхійны сход 19 верасня 2020 года ў раёне вуліц Сурганава і Якуба Коласа насіў выключна мірны характар, па стандартах (пункт 131 Кіруючых прынцыпаў АБСЕ па свабодзе мірных сходаў) ён павінен абараняцца ўладамі. Таму абвінавачванню і суду трэба было кваліфікаваць дзеянні падвіноўнай як учыненыя не ў сувязі з выкананнем пацярпелым функцый аховы грамадскага парадку і ў цэлым ажыццяўлення службовай дзейнасці, а ў выпадку прычынення таму шкоды і пашкоджанняў - зыходзячы з наяўнасці намеру на прычыненне шкоды і цяжкасці наступстваў.
Адначасова мы ацанілі характар дзеянняў падвіноўнай у частцы прычынення пашкоджанняў пацярпеламу як неасцярожны, пры якім дзеянне не з'яўляецца злачынным. Дзеянні, якія маюць прыкметы непадпарадкавання або супраціўлення, былі справакаваныя зыходным непрапарцыйным выкарыстаннем фізічнай сілы, пагрозай прымянення спецсродкаў або зброі, пры тым, што ў дзеяннях падвіноўнай адсутнічаў намер на нанясенне несімвалічнай матэрыяльнай шкоды або шкоды здароўю.
Пры гэтым улічвалася не толькі фармальная наяўнасць закона, які ўстанаўлівае адказнасць за такое правапарушэнне, а вылучаліся пэўныя патрабаванні да яго якасці. Напрыклад, закон павінен адпавядаць міжнародным стандартам, павінен быць ясным, даступным, прапарцыйным і прадказальным. Гэта абавязацельства не патрабуе ад дзяржавы абсалютнай прававой дакладнасці, што часта проста немагчыма, але накладвае пэўныя абавязанні, каб правапрымяненне не было адвольным, і кожны мог прадбачыць незаконнасць тых ці іншых дзеянняў.
Таксама вызначана, што нават дапусціўшы даказанай віну Хершэ ў здзяйсненні злачынства з названай у прысудзе кваліфікацыяй, працягласць і ўмовы пазбаўлення волі відавочна непрапарцыйныя (неадэкватныя) правапарушэнню, у якім яна была прызнана вінаватай, яна пазбаўленая свабоды выбарча ў параўнанні з іншымі асобамі.
Такая непрапарцыйнасць або неадэкватнасць выяўлялася шляхам параўнальнага аналізу дадзенага выпадку з іншымі падобнымі правапарушэннямі.
Варта заўважыць, што да гэтага часу не ўзбуджана ніводнай крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, вінаватых у актах катаванняў і забароненага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту і іншых затрыманых асоб па падзеях поствыбарнага перыяду. Мы угледжваем у гэтым відавочную сегрэгацыю і дыскрымінацыю грамадзян, пры якой прадстаўнікі ўлады маюць імунітэт, які падтрымліваецца на ўсіх узроўнях улады, ад крымінальнага пераследу за акты катаванняў і жорсткага зневажальнага абыходжання, а дзеянні радавых грамадзян, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, дэманстратыўна жорстка караюцца.
Усе выкладзеныя акалічнасці сведчаць аб неабходнасці патрабаваць ад уладаў перагляду вынесенага ў дачыненні да Наталлі Хершэ прысуду пры захаванні права на справядлівы судовы разбор і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на прысуд, вызваліць яе з-пад варты.Таксама неабходна рэкамендаваць праваабарончай супольнасці прызнаць Наталлю Хершэ палітычнай зняволенай з патрабаваннем перагляду вынесеных судовых рашэнняў і вызвалення з-пад варты з ужываннем іншых мер, якія забяспечваюць яе яўку ў суд.