viasna on patreon

Справа гарадзенскага таксіста Аляксея Лапы: што паказала экспертыза відэазапісу інцыдэнту Дапоўнена

2021 2021-02-12T10:54:03+0300 2021-02-13T10:13:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lapa-garodnia-03.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Лапа ў судзе (злева). Фота: гарадзенская Вясна.

Аляксей Лапа ў судзе (злева). Фота: гарадзенская Вясна.

Пасля доўгага перапынку ў судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 12 лютага аднавіўся  разгляд крымінальнай справы мясцовага таксіста Аляксея Лапы. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

У якасці пацярпелых выступаюць два супрацоўнікі АМАПу - Арцём Логіш і Дзмітрый Конан. 

Справу разглядае суддзя Дзмітрый Кедаль. Дзяржабвінаваўца - пракурор Георгій Смольскі.

Перапынак ад 24 снежня мінулага года быў абумоўлены неабходнасцю правядзення экспертызы відэазапісу інцыдэнта.

Па версіі абвінавачвання, Аляксей 11 жніўня з мэтай перашкодзіць дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі ўжыў гвалт над імі, то бок наехаў на іх на машыне. Пры гэтым толькі ў Конана былі сінякі і ранкі: сінякі на локці і калене, драпіна на ілбе, якія выклікалі кароткачасовую страту здароўя. Нагадаем, 11 жніўня каля плошчы Дзекабрыстаў машыну Аляксея спынілі супрацоўнікі АМАПу і жорстка затрымалі ўсю кампанію. Таксі сілавікі разбілі, людзей, якія знаходзяцца ўнутры, выцягнулі на дарогу і збілі.

Гародня: Суд над збітым таксоўцам - што кажуць сведкі з боку АМАПу і абвінавачанага?

Па рацыі атрымалі паведамленне, што стаіць група людзей з бчб сцягамі. Пад'ехалі, людзі сталі разбягаюцца, у двары. Убачылі як выязджала са стаянкі таксі. Канкрэтна каго пераследвалі, сказаць не магу. Вырашылі праверыць аўто.

Па інфармацыі “Гарадзенскай Вясны”, 12 лютага разгляд крымінальнай справы гарадзенца Аляксея Лапы працягнуўся.

На чарговым паседжанні будуць агучаныя доўгачаканыя вынікі экспертызы відэазапісу таго інцыдэнту, матэрыялы запатрабаванай адміністрацыйнай справы па артыкуле 23.34 за тое ж "злачынства", прагляд і даследаванне іншых матэрыялаў па справе.

Аляксей Лапа з-за пагаршэння стану здароўя перанёс ужо дзве хірургічныя аперацыі і яшчэ рыхтуецца да трэцяй, праходзіць абследаванне лекараў для шпіталізацыі.

"Пацярпелы" міліцыянт Конан на гэтае паседжанне не з'явіўся, было агучана, што "указанный сотрудник находится в служебной командировке до 14 февраля".

Адвакат Лапы заявіў хадайніцтва пра выклік эксперта, суддзя задаволіў яго. 

Абвешчаны перапынак на дастаўку ў суд ранейшай адміністрацыйнай справы Аляксея Лапы.

Суддзя задаволіў хадайніцтва адваката па выкліку эксперта і яшчэ аднаго допыту пацярпелага.

Працяг працэсу адбудзецца 18 лютага а 10-й гадзіне

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства