viasna on patreon

Мазыр: Суд над палітзняволеным Русланам Парфёнавым праходзіць у закрытым рэжыме

2021 2021-02-02T17:34:15+0300 2021-02-02T17:34:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/file-1243.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд над Русланам Парфёнавым. Фота: Палеская Вясна

Суд над Русланам Парфёнавым. Фота: Палеская Вясна

Суд Мазырскага раёна 2 лютага працягнуў разгляд крымінальнай справы палітзняворленага Руслана Парфёнава. Яму прад’яўленае абвінавачванне па ч.2 арт. 293 (Удзел у масавых беспарадках).

Справу разглядае суддзя Анатоль Стрэльчанка.

Сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай з Мазыра, Руслан Парфёнаў быў затрыманы 6 жніўня, а назаўтра адміністрацыйна арыштаваны на 10 сутак. Пасля адбыцця пакарання быў затрыманы ізноў, у межах крымінальнай справы. Пераведзены ў Мінскі СІЗА-1. Прызнаны палітычным зняволеным.

2 лютага адбылося другое паседжанне. Першае прайшло 19 студзеня. На ім старшыня суда Мазырскага раёну Анатоль Стрэльчанка разгледзеў і задаволіў хадайніцтва адваката аб пераносе асноўнага слухання ў сувязі з хваробай абаронцы.

Афіцыйныя прычыны абвяшчэння суда закрытым так і не называюцца.

Паводле інфармацыі, якой валодаюць праваабронцы, найбольш імаверная прычына таго, чаму паседжанне зрабілі закрытым – магчымасць разгалошвання спосабаў працы сілавых органаў, у выніку якіх яны змаглі абвінаваціць Руслана Парфёнава ў вырабе нейкіх «вожыкаў» для спынення транспарту. Гэта судовыя органы, імаверна, палічылі дзяржаўнай таямніцай, якую нельга разгалошваць.

parfionav_ruslan2.jpg
Руслан Парфёнаў.

Як удалося высветліць Палескай Вясне, Руслан Парфёнаў трымаецца бадзёра і перадаў усім, хто не спыніў змагання за свабоду, сваю падтрымку і зычанні не ўпадаць у адчай.

8 жніўня, напярэдадні асноўнага дня галасавання па выбарах прэзідэнта, на тэлеканале ОНТ паказалі сфальсіфікаваны сюжэт, у якім Руслана Парфёнава з Мазыра абвінавацілі нібыта ў вырабе нейкіх «вожыкаў» для спынення транспарту. Пры гэтым у ролі Парфёнава паказалі зусім іншага чалавека, нават вонкава не падобнага на сапраўднага Руслана.

17 жніўня Руслан Парфёнаў выйшаў з ІЧУ, адбыўшы адміністрацыйнае пакаранне, а 19 жніўня яго затрымалі зноў.  З таго часу ён утрымліваўся ў Мінску ў ізалятары № 1 на вуліцы Валадарскага. 

Наступнае судовае пасяджэнне прызначанае на 17 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства