viasna on patreon

За балончык з фарбай — тры гады "хіміі" і 1000 рублёў кампенсацыі

2020 2020-12-17T20:14:05+0300 2020-12-17T21:04:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alena_gess_2020-12-16.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Кацярына Мурашка 17 снежня агучыла прысуд у дачыненні да мінчанкі Алены Гэсс. Яе прызналі вінаватай у пашкоджанні маёмасці (шляхам нанясення фарбай надпісы "Яна з намі") — артыкул 341 КК РБ, а таксама ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучаным з ужываннем гвалту — частка 2 артыкула 363 КК РБ.

Алена Гесс
Алена Гесс

Шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім Алене Гэсс прызначылі канчатковае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін у тры гады. Меру стрымання Гэсс ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе пакінуць ранейшай да ўступленьня прысуду ў сілу. Таксама — спагнаць з Алены Гэсс на карысць пацярпелага міліцыянта Арсенія Кажамякіна матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 1000 рублёў. Днём раней у суд паступіла заява ад Кажамякіна, у якім ён просіць, каб Алена Гэсс пералічыла гэтыя грашовыя сродкі ў Упраўленне адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска для прытулку.

Калі Алена Гэсс не аплаціць 1000 рублёў, а таксама дзяржпошліну і працэсуальныя выдаткі (81 рубель і 11 капеек) на працягу 30 дзён з дня ўступлення прысуду ў сілу, то яе арыштаваная маёмасць (сярод яе — мабільны тэлефон і ноўтбук) будзе выкарыстана для аплаты.

Прысуд можа быць абскарджаны на працягу дзесяці дзён.

Падразябнасці па справе: 

"Чаму вы не выказалі грамадзянскую пазіцыю ў сябе дома?" Суд за надпіс "Яна з намі" і "гвалт" да ўчастковага

Суд Заводскага раёна горада Мінска першага снежня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Алены Гэсс.

Справа Гэсс: пацярпелы міліцыянт не з’явіўся па прычыне самаізаляцыі

У судзе Заводскага раёна горада Мінска працягваецца разгляд крымінальных справаў у дачыненні да Алены Гэсс.

"Так выказваць сваю палітычную пазіцыю недапушчальна" — пацярпелы міліцыянт нарэшце прыйшоў на справу Гесс

У судзе Заводскага раёну горада Мінска 16 снежня працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мінчанкі Алены Гэсс. Пацярпелы міліцыянт Кажамякін нарэшце прыйшоў на судовае пасяджэнне і заявіў аб матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды ў 1000 рублёў, а абвінавачванне Алены Гэсс раптам перакваліфікавалі з артыкула 364 КК РБ (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) на частку 2 артыкула 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства