viasna on patreon

Справа Гэсс: пацярпелы міліцыянт не з’явіўся па прычыне самаізаляцыі

2020 2020-12-09T11:27:55+0300 2020-12-17T21:00:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gess_2020-12-09.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Заводскага раёна горада Мінска працягваецца разгляд крымінальных справаў у дачыненні да Алены Гэсс. Мінчанка абвінавачваецца па двух артыкулах — 341 КК РБ (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Усе — за тое, што уначы з шостае на сёмае кастрычніка жанчына намалявала на будынку надпіс, прысвечаны Святлане Ціханоўскай, а калі яе затрымліваў міліцыянт Кажамякін (які не прадставіўся і быў у цывільнай вопратцы) — пырснула на яго фарбай.

На судовым пасяджэнні Алены Гесс дзяевятага снежня
На судовым пасяджэнні Алены Гесс дзяевятага снежня

На першае паседжанне, якое прайшло першага снежня, пацярпелы міліцыянт Кажамякін таксама не з’явіўся па прычыне знаходжання на бальнічным. Таму судовае пасяджэнне перанеслі на дзеватае снежня. Сёння ж яно доўжылася каля хвіліны — Кажамякін ізноў не з’явіўся, бо знаходзіцца на самаізаляцыі. Суддзя Кацярына Мурашка зрабіла у судовым працэсе перапынак для паўторнага выкліку пацярпелага. Наступне паседжанне запланавана на 16 снежня, ў 10.30 гадзін.

"Чаму вы не выказалі грамадзянскую пазіцыю ў сябе дома?" Суд за надпіс "Яна з намі" і "гвалт" да ўчастковага

Суд Заводскага раёна горада Мінска пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Алены Гэсс. Абвінавачваюць яе пад двух артыкулах: за нанясенне "трох гербаў з выявай вершніка на кані", а таксама надпіса "Яна з намі"; і за "прычыненне збіцця" ўчастковаму, які яе пры гэтым затрымліваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства