Пракурор запрасіў два гады калоніі і паўтара года «хатняй хіміі» за надпіс «Не забудзем» на Пушкінскай
Суд Фрунзенскага раёна працягвае разглядаць крымінальную справу па ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса Беларусі над палітычнымі зняволенымі 26-гадовым Максімам Паўлюшчыкам і 25-гадовай Марыяй Бабовіч. Іх абвінавачваюць у "апаганьванні тратуартнай пліткі цынічным надпісам і псаванні маёмасці" нанясеннем надпісу «Не забудзем» каля народнага мемарыяла памяці забітага пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага. 2 снежня на працэсе адбыліся судовыя спрэчкі.
Дзяржаўная абвінаваўца Аліна Касьянчык спаслалася на «хуліганскі матыў» і запрасіла для Максіма Паўлюшчыка два гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Для Марыі Бабовіч – 1 год 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"), а таксама змяніць ёй меру стрымання на падпіску аб нявыездзе і вызваліць у зале суда.
Прадстаўніца «Гаррамаўтадару» на працэсе сказала, што прадпрыемства адмаўляецца ад пазову ў звязку з тым, што на разліковы рахунак прадпрыемства паступілі грошы для кампэнсацыі заяўленага ўрону ў 211 рублёў. Прадстаўніца «Гаррамаўтадару» адмовілася ад выступу ў спрэчках.
Заявы праваабаронцаў аб прызнанні Марыі Бабовіч і Максіма Паўлюшчыка палітвязнямі:
Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Максіма Паўлюшчыка
Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Марыі Бабовіч і Дзяніса Граханава
Падрабязна пра суд:
Суд за надпіс "Не забудзем": Допыт палітвязняў
Пачаўся суд за надпіс памяці забітага пратэстоўца Тарайкоўскага