viasna on patreon

Пачаўся суд за надпіс памяці забітага пратэстоўца Тарайкоўскага Дапоўнена

2020 2020-11-27T13:18:02+0300 2020-11-27T17:22:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_pavlyushchik_bobovich_20201127_os_tutby_phsl_0604.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

КАРТКА ПРАЦЭСА

Суд: Фрунзенскага раёна Мінска

Абвінавачаныя: Марыя Бабовіч і Максім Паўлюшчык

Артыкулы: ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса Беларусі

Суддзя: Юлія Блізнюк

Дзяржабвінавачванне: Аліна Касьянчык

Пацярпелыя: «Гаррэмаўтадар»

У Фрунзенскім раённым судзе Мінску 27 лістапада распачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Марыі Бабовіч і Максіма Паўлюшчыка за спробу аднавіць надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага. Справу разглядаюць па ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Іх абвінавачваюць у тым, што яны, "дзейнічаючы групай асоб, знаходзячыся паблізу будынка № 21А па вул. Прытыцкага ў Мінску (павільён ля выхаду метро каля мемарыяла Тарайкоўскаму), беспадстаўна, наўмысна здзейснілі апаганьванне збудавання цынічнымі надпісамі і псаванне маёмасці, чым прычынілі маёмасную шкоду ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" на агульную суму 7516 рублёў 31 капейку, у буйным памеры"Праваабаронцы катэгарычна не згодныя з такой кваліфікацыяй і лічаць, што напісанне на асфальце надпісу “Не забудзем” не з’яўляецца праявай хуліганства.

Марыя Бабовіч у судзе. Фота: TUT.BY

Як перадае TUT.BY, справу разглядае суддзя Юлія Блізнюк, дзяржабвінаваўца — Аліна Касьянчык (яна ж учора выступала бокам абвінавачвання ў дачыненні да хлопца, які абразіў Дзмітрыя Балабу). У судзе сабралася больш за 20 чалавек, абвінавачаныя знаходзяцца ў клетцы пад вартай.

«Гаррэмаўтадар» прад'яўляў ім пазоў больш як на 10 тысяч рублёў, але на судзе памяняў патрабаванні пазову і зменшыў суму нанесенага шкоды да 211 рублёў і 20 капеек.

Адвакаты заявілі, што, у сувязі са змяненнем сумы, не ўзнікае крымінальнай адказнасці паводле прадʼяўленых артыкулаў. Заяўлена хадайніцтва аб змене меры стрымання. Але суд адхіліў хадайніцтва аб змене меры стрымання, абвінавачаныя засталіся ў клетцы.

Нагадаем, у верасні мінчукоў затрымалі пасля таго, як яны спрабавалі аднавіць мэмарыял Аляксандру Тарайкоўскаму — надпіс на асфальце «Не забудзем». Цяпер ім інкрымінуюць па два артыкулы Крымінальнага кодэксу, за якія пагражае пакараньне да 10 гадоў зняволення. 

Максім Паўлюшчык у судзе. Фота: TUT.BY
Максім Паўлюшчык у судзе. Фота: TUT.BY

Працяг працэса прызначыли на 1 снежня.

Што вядома пра абвінавачаных

25-гадовая Марыя Бабовіч 9 верасня напісала грунтоўкай на асфальце каля станцыі мэтро «Пушкінская» дзве літары з фразы «Не забудзем».

Тады дзяўчыну затрымалі паводле арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). Праз некалькі дзён Марыю выпусцілі, але пазней зноў выклікалі ў міліцыю для паказанняў, у пастанове яна ўбачыла іншы артыкул — 341 (Апаганванне будынкаў і псаванне маёмасці). Дзяўчына пры гэтым заставалася на волі. У пастанове было пазначана, што «псаванне маёмасці» нанесла матэрыяльны ўрон Гаррэмаўтадару Мінгарвыканкаму на агульную суму 10 182 рублі 52 капейкі (звыш 377 базавых велічыняў).

За надпіс затрымалі і 42-гадовага Дзяніса Граханава, яго маці расказала, што 9 верасня ўвечары ён быў адным з тых, хто аднаўляў фразу на мэмарыяле, піша "Радыё Свабода".

«Ён быў адзін, потым да яго падышлі два хлопцы, якія проста глядзелі. Калі на „Пушкінскую“ прыехалі сілавікі, сын адтуль з'ехаў на ровары. А 10 верасня прыйшлі дадому і забралі — вылічылі па камерах. Суткі ён правёў у РУУС, потым у турме на Акрэсціна. 13 верасня яго выпусцілі. Сказалі чакаць суду.

22 кастрычніка прыйшлі і сказалі прайсці на размову са следчым — і ўсё, з канцамі. Спачатку следчы сказаў, што яго павінны перавесці ў Жодзіна з Акрэсціна, але цяпер наогул невядома, дзе ён», — расказала ягоная маці.

29 кастрычніка праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Марыю Бабовіч і Дзяніса Граханава палітычнымі зняволенымі.

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Марыі Бабовіч і Дзяніса Граханава

У гэтым кантэксце лічым пазбаўленне волі Марыі Бабовіч і Дзяніса Граханава адвольным і палітычна матываваным, а саміх Марыю Бабовіч і Дзяніса Граханава палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”.

Следчы камітэт 11 жніўня пачаў праверку па факце смерці Аляксандра Тарайкоўскага і ў яе межах прызначыў судова-мэдычную экспэртызу. Паводле заканадаўства, яна можа трываць цягам трох месяцаў. Агенцтва Associated Press апублікавала відэазапіс, зроблены 10 жніўня 2020 году. На ім знятая смерць падчас пратэсту чалавека, якога пазналі як Аляксандра Тарайкоўскага. На запісе відаць, як ён падае і потым ляжыць бяз руху, а спэцназаўцы ідуць проста на яго. Паводле афіцыйнай версіі, у яго ў руках узарвалася выбуховая прылада, аднак нічога такога на відэа няма.

У Беларусі першым загінулым ад рук сілавікоў падчас пратэстаў стаў 34-гадовы жыхар Мінску Аляксандар Тарайкоўскі. У лістападзе Следчы камітэт прыпыніў праверку па факце яго смерці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства