viasna on patreon

Ад імя палітзняволенай Марфы Рабковай прыйшоў фэйкавы ліст

2020 2020-11-05T11:06:26+0300 2020-11-09T10:39:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marfa_7889.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Валанцёрская служба Праваабарончага цэнтра "Вясна", ад імя палітвязня каардынатаркі Валанцёрскай службы "Вясны" прыйшоў фэйкавы ліст з СІЗА №1. 

photo_2020-11-05-10.51.58.jpeg
Той самы ліст

Так, днямі маці аднаго з вязняў атрымала "адказ" ад Марфы, дзе тая ў фарбах піша пра "фашыстаў з КДБ і ГУБАЗіК" і "абвінавачванні ў адміністраванні чатаў".

Аднак почырк у лісце не супадае з почыркам Марфы Рабковай, што пацвердзілі сваякі. Больш за тое, Марфа перадала з ізалятара, што не пісала ніякіх лістоў гэтай жанчыне. Акрамя таго, ёй самой карэспандэнцыя ад маці і бацькі не даходзіць.

"Разлік складаўся ў тым, каб справакаваць суразмоўцы на "радыкальныя гаворкі", якія ў наступстве можна выкарыстоўваць у матэрыялах справы".

Таксама як стала вядома, Марфа знаходзіцца ў маленькай камеры, пры гэтым у яе даўно адсутнічаюць прагулкі, а ў апошні час у яе пачала хварэць спіна з-за тонкага матраца і металічных нараў.


Марфа Рабкова – каардынатарка Валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфа Рабкова. Яна была затрыманая 17 верасня ў Мінску. Яе абвінавачваюць па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванні такой дзейнасці. Цяпер Марфа знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 у Мінску. Санкцыя артыкула, які ёй інкрымінуецца, прадугледжвае арышт або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў. Марфа прызнаная палітычнай зняволенай і вязнем сумлення.

Праваабаронцы "Вясны" лічаць, што спробы абвінаваціць Марфу Рабкову ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў з'яўляюцца неабгрунтаванымі, надуманымі і палітычна матываванымі, накіраванымі на перашкоду яе праваабарончай дзейнасці. Праваабаронцы і міжнародная супольнасць патрабуюць яе неадкладнага вызвалення.

Заявы аб неадкладным вызваленні праваабаронцы "Вясны" Марфы Рабковай: 

Рукі прэч ад Марфы, рукі прэч ад "Вясны"!

Заява Рады ПЦ “Вясна” ў сувязі з затрыманнем Марфы Рабковай.

Amnesty International: Марфа Рабкова і ўсе палітвязні павінны быць неадкладна вызваленыя

Amnesty International лічыць, што Марфа Рабкова стала ахвярай пераследу выключна за сваю працу па абароне правоў чалавека і з'яўляецца вязнем сумлення.

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай, праваабаронцы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай

Супольная заява беларускай праваабарончай супольнасці

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства