09.11.2015 Справаздача па выніках маніторынгу масавага мерапрыемства “Дзяды” ў Лошыцкім яры 8 лістапада 2015
Назіральнікі ад праваабарончых арганізацый БХК і "Вясна" правялі маніторынг масавага мерапрыемства 8 лістапада ў Мінску.
02.11.2015 Справаздача па выніках маніторынгу масавага мерапрыемства “Дзяды – 2015”
Назіральнікі ад ПЦ "Вясна" і БХК прадставілі справаздачу па маніторынгу масавага мерапрыемства "Дзяды - 2015".
30.10.2015 Справаздача па маніторынгу акцыі памяці 29 кастрычніка 2015 году ў Мінску
Падчас правядзення масавага мерапрыемства 29 кастрычніка 2015 года вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 5 назіральнікаў, якія прайшлі адпаведнае навучанне і былі абазначаныя належным чынам (бэйджамі і сінімі камізэлькамі).
11.10.2015 Справаздача па выніках маніторынгу масавага мерапрыемства 10 кастрычніка 2015 года ў Менску
Падчас правядзення масавага мерапрыемства 10 кастрычніка 2015 года вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 20 назіральнікаў з бэйджамі назіральнікаў РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і сінімі камізэлькамі з надпісам “#controlBY”.
05.10.2015 Справаздача па выніках маніторынгу “Народнага сходу” ў Менску 4 кастрычніка (+відэа)
Трое супрацоўнікаў міліцыі прыбылі на сход з падрыхтаванымі адміністратыўнымі пратаколамі і ўжо праз 15 хвілін ад пачатку мерапрыемства пачалі ўносіць у іх звесткі пра выступоўцаў.
24.09.2015 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства 23 верасня 2015 года на плошчы Свабоды ў Мінску
Дзяржава дагэтуль не выконвае пазітыўных абавязкаў падчас правядзення мірных сходаў у Беларусі: супрацоўнікі міліцыі не абазначаная належным чынам, іх немагчыма ідэнтыфікаваць, а таксама не ажыццяўляюць ахову дэманстрантаў ад правакатараў, якія таксама былі заўважаныя.
17.09.2015 Справаздача па маніторынгу пікета 16 верасня 2015 года, прысвечанага 16-й гадавіне знікнення палітыкаў
Па-ранейшаму асноўная праблема правядзення мірных сходаў у Беларусі звязаная з невыкананнем належным чынам пазітыўных абавязкаў з боку ўладаў: супрацоўнікі міліцыі не абазначаная належным чынам, іх немагчыма ідэнтыфікаваць
11.09.2015 Справаздача па выніках маніторынгу пікета “За сумленныя свабодныя выбары” ў Менску 10 верасня
Факт складання на арганізатара пікета Мікалая Статкевіча пратакола аб адміністратыўным правапарушэнні можна расцэньваць як умяшанне ў ход масавага мерапрыемства з боку супрацоўнікаў міліцыі, хаця адзначаем станоўчую практыку складання пратакола на месцы без фізічнага затрымання асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністратыўны працэс.
05.08.2015 Справаздача па маніторынгу пікета 4 жніўня, прысвечанага тэме палітвязняў і зніклых палітыкаў
Пікет насіў мірны характар. Фармальная адсутнасць пададзенай заяўкі не можа расцэньваць мерапрыемства як неправамернае, паколькі міжнародныя стандарты свабоды сходаў не абавязваюць падаваць заяўкі за такі працяглы тэрмін, як тое патрабуе беларускае заканадаўства.
27.04.2015 Справаздача па выніках маніторынгу масавага мерапрыемства “Чарнобыльскі шлях – 2015” (фота)
Найбольшую занепакоенасць назіральнікаў выклікае працяг практыкі адвольных затрыманняў і пераследу асобных удзельнікаў акцыі (затрыманне Віктара Шапуцькі і Віталя Каліноўскага). Дадатковым негатыўным фактарам сталі выпадкі пагрозаў назіральнікам з боку праваахоўных органаў.
26.03.2015 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Дзень Волі – 2015”
25 сакавіка 2015 года з 15 да 18 гадзін ў Мінску адбылося санкцыянаванае масавае мерапрыемства (дэманстрацыя). Падчас дадзенай акцыі ажыццяўлялася грамадскае назіранне па ініцыятыве РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончага цэнтра “Вясна” ў складзе 15 назіральнікаў, якія запаўнялі ўніфікаваныя карты з мэтай аб’ектыўнай ацэнкі характару сходу, а таксама фіксацыі магчымых парушэнняў правоў чалавека ў ходзе мерапрыемства.
03.11.2014 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства «Дзяды — 2014»
Назіральнікамі ад Праваабарончага цэнтру "Вясна" і РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" ажыццяўляўся маніторынг ходу масавага мерапрыемства. Група назіральнікаў складалася з 13 чалавек, пазначаных бэйджамі і камізэлькамі сіняга колеру.
28.04.2014 Маніторынгавая справаздача па выніках назірання за ходам масавага мерапрыемства "Чарнобыльскі шлях - 2014"
У дадзенай справаздачы абазначаныя асобныя аспекты вынікаў назірання, аналіз адпаведнасці масавага мерапрыемства міжнародным стандартам у галіне свабоды мірных сходаў, а таксама рэкамендацыі для прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізатараў.
26.03.2014 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства (дэманстрацыі і мітынга), прысвечанага 96-й гадавіне абвяшчэння БНР
Маніторынг масавага мерапрыемства 25 сакавіка ажыцяўляўся назіральнікамі-валанцёрамі РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” і Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
28.12.2013 Маніторынгавая справаздача па выніках назірання за ходам акцыі “Стоп-падатак” у Менску 27 снежня 2013 года
27 снежня 2013 г. у Менску адбылася другая акцыя супраць увядзення мыты на аўто з 1 студзеня 2014 года. Заклікі на дадзеную акцыю ажыццяўляліся праз сацыяльныя сеткі, дазвол на правядзенне акцыі не падаваўся, а вядомыя пагрозы з боку ДАІ аб штрафаванні, эвакуацыі аўтамабіляў для ўдзельнікаў, а таксама крымінальнай адказнасці за блакіраванне транспартных камунікацый.