22.12.2013 Маніторынгавая справаздача па выніках назірання за ходам акцыі “Стоп-падатак” у Мінску 20 снежня 2013 года
20 снежня 2013 г. у Мінску адбылася акцыя супраць увядзення мыты на аўто. Прызывы на дадзеную акцыю ажыццяўляліся праз сацыяльныя сеткі, дазвол на правядзенне акцыі не падаваўся, вядомыя пагрозы з боку ДАІ аб штрафаванні і эвакуацыі для ўдзельнікаў.
04.11.2013 Маніторынгавая справаздача па выніках назірання за ходам масавага мерапрыемства "Дзяды - 2013"
У дадзенай справаздачы абазначаныя асобныя аспекты вынікаў назірання, аналіз адпаведнасці масавага мерапрыемства міжнародным стандартам у галіне свабоды мірных сходаў, а таксама рэкамендацыі для прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізатараў.
24.03.2013 Справаздача па назіранні за масавым мерапрыемствам Дзень Волі ў Мінску 24 сакавіка 2013г.
24 сакавіка 2013г. дэмакратычныя сілы Беларусі правялі традыцыйную акцыю, прысвечаную адзначэнню гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г.
29.10.2012 Справаздача па назіраньні за масавым мерапрыемствам "Дзяды" 28 кастрычніка 2012г.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” традыцыйна праводзіць маніторынг правядзення масавых грамадска- палітычных акцыяў. Мэтай маніторынгу з'яўляецца аналіз адпаведнасці масавага мерапрыемства крытэру мірнага мерапрыемства, і наколькі права грамадзянаў на такія масавыя мерапрыемствы было забяспечана з боку дзяржавы.
27.04.2012 Справаздача па назіраньні за масавым мерапрыемствам 26 красавіка 2012 г. “Чарнобыльскі шлях”
“Чарнобыльскі шлях” насіў мірны характар, нягледзячы на праявы гвалту з боку невялікай колькасьці яго ўдзельнікаў. Таксама з боку міліцыі мелі месца беспадстаўныя затрыманьні ўдзельнікаў акцыі. Гэта з’яўляецца недапушчальным і сведчыць, што падчас акцыі незаконна абмяжоўвалася права грамадзян на мірныя сходы.
26.03.2012 Справаздача назіраньня за масавым мерапрыемствам 25 сакавіка 2012 г. у Менску па адзначэньні Дня Волі
На дадзеным масавым мерапрыемстве знаходзіліся 4 назіральнікі з пасьведчаньнямі, пра якіх было загадзя папярэджана ГУУС Менгарвыканкама. Па выніках назіраньня і запаўненьня тэматычнай анкеты, можна адзначыць наступныя моманты: