viasna on patreon

Справаздача па маніторынгу пікета 16 верасня 2015 года, прысвечанага 16-й гадавіне знікнення палітыкаў

2015 2015-09-17T09:33:57+0300 2016-07-25T12:25:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piket_liabedzki_2015-09-16_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет у Мінску ў гадавіну знікнення Ганчара і Красоўскага 16 верасьня 2015 года.

Пікет у Мінску ў гадавіну знікнення Ганчара і Красоўскага 16 верасьня 2015 года.

Высновы

Пікет 16 верасня 2015 года насіў мірны характар. Адсутнасць заяўкі на правядзенне масавага мерапрыемства, як таго патрабуе закон, не з’яўляецца нагодай для абмежавання свабоды мірных сходаў. Факт складання на арганізатараў пікета Анатоля Лябедзькі і Мікалая Казлова пратаколаў аб адміністратыўным правапарушэнні можна расцэньваць як умяшанне ў ход масавага мерапрыемства з боку супрацоўнікаў міліцыі, хаця адзначаем станоўчую практыку складання пратакола на месцы без фізічнага затрымання асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністратыўны працэс. У той жа час складанне пратакола заблакавала магчымасць удзелу ў пікеце на некалькі хвілін, варта было рабіць гэта пасля пікета.

Па-ранейшаму асноўная праблема правядзення мірных сходаў у Беларусі звязаная з невыкананнем належным чынам пазітыўных абавязкаў з боку ўладаў: супрацоўнікі міліцыі не абазначаная належным чынам, іх немагчыма ідэнтыфікаваць, а таксама не ажыццяўляюць ахову дэманстрантаў ад контр-дэманстрантаў.

Папярэдняя інфармацыя

За некалькі дзён да пікета на сайце Аб’яднанай грамадзянскай партыі з’явілася інфармацыя пра пікет пад ГУМам 16 верасня, прысвечаны тэме зніклых 16 гадоў таму палітыкаў.

Падчас правядзення масавага мерапрыемства 16 верасня 2015 года вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 5 назіральнікаў, якія прайшлі адпаведнае навучанне і былі абазначаныя належным чынам (бэйджамі і сінімі камізэлькамі).

Ход масавага мерапрыемства

  1. Адзін з арганізатараў пікета Анатоль Лябедзька з’явіўся на месцы пікетавання за 15 хвілін і даваў інтэрвію, а 18:21 да яго далучыліся 8 чалавек, паставілі 2 драўляныя інфармацыйныя шчыты з надпісамі “мы помним” і інфармацыяй па справе зніклых Красоўскага, Ганчара, Завадскага і Захаранкі. Пікетоўцы стаялі шэрагам уздоўж вітрыны ГУМа, а Анатоль Лябедзька прамаўляў у рупар пра сэнс пікета. 18:33 да Анатоля Лябедзькі падышоў адзіны у форме супрацоўнік міліцыі і стаў запаўняць пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні па арт.23.34 КаАП (“Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства”- як арганізатара несанкцыянаванага пікета), не тлумачыў правы і абавязкі, а паралізаваў магчымасць арганізатара працягваць прамову.  
  2. У 18:45 супрацоўнік міліцыі ў форме падышоў разам з 4 супрацоўнікамі міліцыі ў штацкай вопратцы да Мікалая Казлова, які стаяў у ланцугу пікетоўцаў, стаў складаць на яго пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні па арт.23.34 КаАП таксама.
  3. Колькасць удзельнікаў пікета мянялася ад 9 на пачатку да 17 пад завяршэнне.
  4. Колькасць супрацоўнікаў міліцыі было складана вызначыць праз адсутнасць апазнавальных знакаў на пераважнай частцы супрацоўнікаў. Так супрацоўнікаў ДПС быў 1 чалавек, у форме з надпісам “Міліцыя” – 1 чалавек, каля 20 – у грамадзянскай вопратцы з адметнымі прыкметамі (навушнікі, рацыі). Усё кіраўніцтва ГУУС Мінгарвыканкама і РУУСаў было ў грамадзянскай вопратцы без апазнавальных знакаў. 3 супрацоўнікі міліцыі здымалі часткі пікету на відэа-камеру, 1 мелі ўбудаваную міні-камеру ў лобнай частцы твару. Праз дарогу была зафіксаваная блакітная машына (мікрааўтобус) з прыладай, якая здымала пікет, а таксама, магчыма, дадзеныя мабільных нумароў прысутных.
  5. Перашкоды з патрапленнем на месца збору адсутнічалі.
  6. У цэлым адсутнічалі перашкоды для працы СМІ.
  7. Перашкоды ў працы назіральнікаў не былі зафіксаваныя.
  8. Арганізатары пікету абазначаныя не былі.
  9. Заклікаў да гвалтоўных дзеянняў з боку ўдзельнікаў не зафіксавана.
  10. Адна жанчына задавала правакацыйныя пытанні і ўступіла ў спрэчку з удзельнікамі пікета, на што супрацоўнікі міліцыі ніяк не рэагавалі.
  11. Выкарыстоўвалася наступная сімволіка: 2 бела-чырвона-белыя сцягі, 2 сцягі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, 2 сцягі кампаніі “Еўрапейская Беларусь”.
  12. Адбыліся выступы ў мегафон Анатоля Лябедзькі.
  13. Патрабаванняў да ўдзельнікаў з боку арганізатараў не паступала.
  14. Падчас масавага мерапрыемства супрацоўнікі міліцыі не ўжывалі фізічную сілу.
  15. Назіральнікі не зафіксавалі машын хуткай дапамогі.
  16. Некаторы перыяд натоўп вакол групы пікетоўшчыкаў ствараў перашкоды для прахожых.
  17. Людзі пачалі разыходзіцца з месца пікета каля 18:52, але невялікая група людзей заставалася яшчэ каля 15 хвілін.

Рэкамендацыі

Супрацоўнікам праваахоўных органаў:

1) ажыццяўляць ахову грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў у форменнай вопратцы, а таксама быць пазначанымі ідэнтыфікацыйнымі карткамі (бэйджамі ці нагруднымі знакамі);

2) абазначаць кантактную асобу з ліку супрацоўнікаў міліцыі для камунікацыі з назіральнікамі, СМІ і арганізатарамі масавага мерапрыемства;

3) спыніць адміністратыўныя працэсы ў дачыненні да Анатоля Лябедзькі і Мікалая Казлова  ў сувязі з рэалізацыяй ім права на свабоду сходаў, гарантаванага арт.35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арт.19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і іншымі міжнароднымі дакументамі ў галіне правоў чалавека.

Суб’ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы:

4) ініцыяваць змены ў беларускае заканадаўства з мэтай прывядзення яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды мірных сходаў.

Пікет у Мінску ў гадавіну знікнення Ганчара і Красоўскага 16 верасьня 2015 года.
Пікет у Мінску ў гадавіну знікнення Ганчара і Красоўскага 16 верасьня 2015 года.
Пікет у Мінску ў гадавіну знікнення Ганчара і Красоўскага 16 верасьня 2015 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства