Навіны за Лістапад 2010

Бялыніцкі раён: Прыхільнікі Някляева арганізоўваюць пікеты ў вёсках

28.11.2010 Бялыніцкі раён: Прыхільнікі Някляева арганізоўваюць пікеты ў вёсках

Юлія Гаўрыленка: "Калі ў Вішове ўсё было добра, то, калі мы прыехалі ў Вялікую Машчаніцу і разгарнулі свой пікет каля гатэльнага комплекса “Мара”, праз пэўны час да нас падыйшоў дырэктар гэтага комплекса і запатрабаваў спыніць правядзенне пікету".

Круглае: Начальнік міліцыі прызнаў неправамоцнасць сваіх дзеянняў

27.11.2010 Круглае: Начальнік міліцыі прызнаў неправамоцнасць сваіх дзеянняў

Начальнік Круглянскай міліцыі Ермалаеў вымушаны быў прызнаць, што яго дзеянні ў адносінах да арганізатараў пікету ў падтрымку Някляева былі неправамоцнымі. Ён патлумачыў гэта тым, што не ведаў зменаў, якія былі апошнім часам унесены ў выбарчае заканадаўства.

Полацк: Пікеты за Някляева і Саннікава -- па выходных

27.11.2010 Полацк: Пікеты за Някляева і Саннікава -- па выходных

Актывісты з каманды Санікава знайшлі магчымасць усталяваць на пікеце тэлевізар і бесперабойна круцілі запіс выступу свайго кандыдата па дзяржаўным тэлебачанні.

Аператыўнасць пінскай раёнкі -- за межамі здаровага сэнсу

27.11.2010 Аператыўнасць пінскай раёнкі -- за межамі здаровага сэнсу

Не прайшло і дзесяці дзён ад моманту рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, як афіцыйная газета Пінскага раёна “Полесская правда” надрукавала інфармацыю пра гэтую падзею -- у № 94 ад 27 лістапада.

Баранавічы: Сустрэцца з Раманчуком прыйшлі сябры БРСМ, “Белай Русі” і “Беларускага саюза афіцэраў”

27.11.2010 Баранавічы: Сустрэцца з Раманчуком прыйшлі сябры БРСМ, “Белай Русі” і “Беларускага саюза афіцэраў”

Прадстаўнікі праўладных грамадскіх арганізацый не столькі задавалі пытанні, сколькі казалі пра дрэннае жыццё ў Літве, Польшчы і асабліва ва Ўкраіне і распавядалі пра выдатнае сацыяльна-эканамічнае становішча ў Беларусі.

Назіральнікі АБСЕ наведалі Салігорск

27.11.2010 Назіральнікі АБСЕ наведалі Салігорск

Доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ Марцін Бжазоўскі з Польшчы і Бьёрн-Эрык Лундквіст з Швецыі сустрэліся з прадстаўнікамі Салігорскай раённай камісіі па выбарах і мясцовымі незалежнымі назіральнікамі.

Жыхары смаргонскіх “Каранёў” не змаглі ўбачыць выступ зямляка-кандыдата

27.11.2010 Жыхары смаргонскіх “Каранёў” не змаглі ўбачыць выступ зямляка-кандыдата

26 лістапада акурат праз дзьве хвіліны пасля пачатку тэлевыступу кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева ў смаргонскім мікрараёне “Карані” раптоўна прапала электрычнасць і адсутнічала 47 хвілін. Працягласць тэлевыступу – 30 хвілін.

Гродна: Суды на баку ЦВК

27.11.2010 Гродна: Суды на баку ЦВК

Гродзенскі праваабаронца з БХК Раман Юргель атрымаў адказ з вызначэннем Вярхоўнага суда, куды ён звяртаўся са скаргай на пастанову ЦВК ад 18 лістапада, паводле якой Аляксандар Лукашэнка быў зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты.

27.11.2010 Уначы адбыўся ператрус у кватэры эканаміста Сяргея Балыкіна

Праваахоўнікі заявілі, што некаторыя яго паведамленні на форумах, а таксама псіхалагічны партрэт сведчаць аб тым, што ў Балыкіна можа быць інфармацыя аб выбуху 4 ліпеня 2008 года ў Мінску.

Бяроза: Грамадская прыёмная А. Лукашэнкі важней за выступы кандыдатаў

26.11.2010 Бяроза: Грамадская прыёмная А. Лукашэнкі важней за выступы кандыдатаў

У Бярозаўскай раённай газеце “Маяк” за 24 лістапада на першай старонцы асобна выдзелена аб’ява, якая пачынаецца: “ВНИМАНИЕ”. Далей гаворыцца аб тым, што ў Брэсце праводзіць прыём грамадзян грамадская прыёмная кандыдата ў прэзідэнты А. Лукашэнкі.

Наваполацк: Мясцовыя тэлеканалы не адмовіліся размясціць інфармацыю пра сустрэчу з кандыдатам ад БНФ

26.11.2010 Наваполацк: Мясцовыя тэлеканалы не адмовіліся размясціць інфармацыю пра сустрэчу з кандыдатам ад БНФ

У Наваполацку мясцовыя тэлеканалы “Вектар” і “Лайнер” размясцілі абвесткі пра сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым. Уладзімір Кунцэвіч, давераная асоба Кастусёва: "У мяне не было праблем з размяшчэннем гэтай інфармацыі".

Салігорск: Месцаў для агітацыі стала больш

26.11.2010 Салігорск: Месцаў для агітацыі стала больш

Салігорскі райвыканкам унёс змены ў сваё рашэнне "Аб вызначэнні месцаў для правядзення кандыдатамі ў прэзідэнты массавых мерапрыемстваў з мэтай здзяйснення перадвыбарчай агітацыі."

26.11.2010 ЦВК патрабуе вярнуць пасьведчаньне даверанай асобы, выдадзенае Аўтуховічу

Сёньня кандыдату ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгору Кастусёву патэлефанавала супрацоўніца ЦВК Надзея Кісялёва і папрасіла тэрмінова вярнуць пасьведчаньне даверанай асобы, выдадзенае на імя Мікалая Аўтуховіча. Яна паведаміла, што пасьведчаньне было выпісанае памылкова.

Барысаў. Райвыканкам любіць, каб яго ўпрошвалі ...

26.11.2010 Барысаў. Райвыканкам любіць, каб яго ўпрошвалі ...

Барысаўскі райвыканкам 25 лістапада прыняў рашэнне аб вызначэнні дадатковых месцаў для агітацыйных мерапрыемстваў па-за памяшканнямі. Пры гэтым колькасць у якасць так і не перарасла.

Бабруйск: Спіс месцаў для агітацыі пашырылі, а толку мала

26.11.2010 Бабруйск: Спіс месцаў для агітацыі пашырылі, а толку мала

- Гэтыя месцы зусім не людныя, гэта проста чарговая “адпіска” гарвыканкама, - лічыць Сяржук Лацінскі, давераная асоба Рыгора Кастусёва. - Чаму не дазволілі агітаваць на тых папулярных сярод бабруйчанаў месцах, якія мы выкарыстоўвалі падчас збору подпісаў?

2024: Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства