viasna on patreon

Наваполацк: Мясцовыя тэлеканалы не адмовіліся размясціць інфармацыю пра сустрэчу з кандыдатам ад БНФ

2010 2010-11-26T17:16:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kastusou-navapolack2jpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Наваполацку мясцовыя тэлеканалы “Вектар” і “Лайнер” размясцілі абвесткі пра сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым.

-- Сустрэча мае адбыцца ў панядзелак, у Палацы культуры нафтавікоў, які знаходзіцца акурат у цэнтры горада, -- паведаміў Уладзімір Кунцэвіч, давераная асоба Кастусёва. – У мяне не было праблем з размяшчэннем гэтай інфармацыі. Цяпер абвестка пра сустрэчу з кандыдатам круціццца ў бягучым радку на “Вектары” і размешчана на спецыяльнай рэкламнай старонцы на “Лайнеры”. Ну і звычайныя абвесткі ва ўстаноўленых месцах мы развесілі. Спадзяемся, што навапалачане скарыстаюцца магчымасцю задаць наўпрост пытанне кандыдату ў прэзідэнты і прыйдуць на гэтую сустрэчу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства