viasna on patreon

Аператыўнасць пінскай раёнкі -- за межамі здаровага сэнсу

2010 2010-11-27T13:33:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-logonew.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Не прайшло і дзесяці дзён ад моманту рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, як афіцыйная газета Пінскага раёна “Полесская правда” надрукавала інфармацыю пра гэтую падзею --  у № 94 ад 27 лістапада. Гэта паведамленне Цэнтральнай выбарчай камісіі  ад 18 лістапада аб рэгістрацыі кандыдатаў, якое суправаждаюць фотаздымкі  і кароткія дадзеныя аб месцы жыхарства, працы і партыйнай прыналежнасці кандыдатаў.

У гэтым жа нумары “Полесской правды” размешчана абвестка аб дзейнасці грамадскай прыёмнай кандыдата ў прэзідэнты А.Р. Лукашэнкі, якая размешчана ў Брэсце, у штабе Брэсцкага абласнога Савета “Белай Русі”. У абвестцы пададзены адрас прыёмнай і рэжым працы.

Варта адзначыць, што іншыя пінскія СМІ і па сённяшні дзень не звяртаюць увагі на кампанію па выбарах прэзідэнта краіны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства