viasna on patreon

Бабруйск: Спіс месцаў для агітацыі пашырылі, а толку мала

2010 2010-11-26T15:20:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lacinski_siarzhuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяржук Лацінскі, сябра ініцыятыўнай групы Р.Кастусёва

Сяржук Лацінскі, сябра ініцыятыўнай групы Р.Кастусёва

Чыноўнікі адрэагавалі на зварот бабруйскіх дэмакратаў з просьбай пашырыць спіс месцаў для агітацыі. Але дададзеныя месцы не могуць радаваць каманды кандыдатаў у прэзідэнты, бо знаходзяцца ў не менш закінутых кутках горада.

Так, напрыклад, у Ленінскім раёне дадалі дзве адкрытыя пляцоўкі для агітацыі – стадыён бабруйскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы (вул. Інтэрнацыянальная, 47а) і пляцоўку ў цэнтры авіягарадка (вуліца Коўзана, 6).  У Першамайскім раёне – пляцоўку паміж крамай “Родная сторона” і падлеткавым клубам “Спутник” (вул. Сікроскага, 20а) і пляцоўку ля мемарыялу танкістам-дняпроўцам (вул. Гарэліка, раён Кісялевічы).

- Гэтыя месцы зусім не  людныя, гэта проста чарговая “адпіска”  гарвыканкама, - лічыць Сяржук Лацінскі, давераная асоба Рыгора Кастусёва. - Чаму не дазволілі агітаваць на тых папулярных сярод бабруйчанаў месцах, якія мы выкарыстоўвалі падчас збору подпісаў? Проста ўлады ўбачылі, як шмат людзей да нас падыходзіць без прымусу, па ўласным жаданні, і гэта іх напалохала.

На фота: Сяржук Лацінскі ў пікеце па зборы подпісаў за Р.Кастусёва.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства