viasna on patreon

Бялыніцкі раён: Прыхільнікі Някляева арганізоўваюць пікеты ў вёсках

2010 2010-11-28T02:37:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialynichy-gorad.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 25 лістапада прыхільнікі кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева пачалі праводзіць пікеты ў аграгарадках і вёсках Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Распавядая давераная асоба Уладзіміра Някляева, кандыдат эканамічных навук Пётр Мігурскі:

- Мы вырашылі праводзіць разгорнутую кампанію ў падтрымку нашага кандыдата, каб ахапіць і сельскія рэгіёны, дзе звычайна ніякая агітацыя ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў не праводзіцца. Таму 25 лістапада правялі пікет у аграгарадку Вішоў Бялыніцкага раёна, а 26 – у аграгарадку Вялікая Машчаніца. Павінен адзначыць, што рэакцыя вяскоўцаў была вельмі добрая, яны падыходзілі і з вялікай цікавасцю атрымлівалі інфармацыю пра Уладзіміра Някляева.

Юлія Гаўрыленка, якая была адказнай за правядзенне пікетаў у гэтых аграгарадках, адзначае, што правядзенне пікетаў не абышлось без пэўных праблем:

- Калі ў Вішове ўсё было добра, то, калі мы прыехалі ў Вялікую Машчаніцу і разгарнулі свой пікет каля гатэльнага комплекса “Мара”, праз пэўны час да нас падыйшоў дырэктар гэтага комплекса і запатрабаваў спыніць правядзенне пікету. Мы адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што не парушаем выбарчае заканадаўства і праводзім пікет у дазволеным рашэннем Бялыніцкага райвыканкама месцы. Ён нам не вельмі паверыў, але пасля таго, як мы патэлефанавалі даверанай асобе кандыдата Уладзіміра Некляева Пятру Мігурскаму, і ён з ім паразмаўляў, сітуацыю ўдалося ўрэгуляваць. Дырэктар сказаў: “Рабіце, што жадаеце. А я з’язжаю ў Магілёў”. Пасля гэтага пікетаванне адбывалась без усялякіх праблем.

Па словах Юліі Гаўрыленкі, 28 лістапада пікет у падтрымку Уладзіміра Някляева будзе праведзены ў вёсцы Ермалавічы Бялыніцкага раёна. Пасля пікетаванне плануецца працягваць у буйнейшых сельскіх населеных пунктах Бялыніцкага, Круглянскага, Шклоўскага і Клічаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці.

Назіральнік пры Бялыніцкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Барыс Вырвіч адзначае, што пакуль актыўнасці іншых альтэрнатыўных кандыдатаў у вёсках раёна не назіраецца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства