Навіны за Лістапад 2010
29.11.2010 Маладафронтаўцаў затрымалі за распаўсюд газет
27 лістапада ў Маладзечна Павал Сяргей і Натальля Міхалевіч раздавалі побліз будынку тэхнікуму інфармацыйны бюлетэнь "Малады Фронт". Маладзёнаў неўзабаве затрымалі міліцыянты. Супрацоўнікі МУС канфіскавалі 50 асобнікаў газэтаў і адвезьлі маладафронтаўцаў ў пастарунак па вуліцы Галіцкага.
29.11.2010 Бялынічы: З сустрэчы з Кастусёвым міліцыя зрабіла шоў
Вельмі паказальнай была рэакцыя бялынічан на дзеянні супрацоўнікаў райвыканкама і міліцыі адносна Рыгора Кастусёва і яго прыхільнікаў. Адзін з іх сказаў : “ Што ж гэта за выбары такія, калі кандыдат у прэзідэнты не можа сустрэцца і паразмаўляць з зямлякамі...”
29.11.2010 У "Беларусбанку" не прымаюць грошай для Някляева
Грошы ад грамадзян на адкрыты тры дні таму рахунак фонду кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева ў раённых аддзелах "Беларусбанка" прымаць адмаўляюцца.
29.11.2010 Беларускія жаночыя арганізацыі могуць стаць здабычай улады
Прадстаўніцы каля 30 жаночых арганізацыяў сабраліся ў Менску, каб абмеркаваць альтэрнатыўную справаздачу па выкананьні Рэспублікай Беларусь Канвэнцыі па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненьні да жанчынаў. Каардынатарам падрыхтоўкі справаздачы і арганізатарам рэспубліканскай кампаніі па абмеркаваньні яе вынікаў стала грамадзкае аб'яднаньне “Жаночы незалежны дэмакратычны рух”.
29.11.2010 Маладэчна: Абвестка пра сустрэчу з кандыдатам – сярод вакансій
Нарэшце ў маладэчанскай афіцыйнай прэсе ўзгадалі пра існаванне іншых, акрамя Аляксандра Лукашэнкі, кандыдатаў. На першай старонцы напісалі пра парушэнне закону Мікалаем Статкевічам і Віталем Рымашэўскім. На пятнаццатай, ва ўкладышы з абвесткамі, – пра сустрэчу з кандыдатам Яраславам Раманчуком.
29.11.2010 У Баранавічах сустрэцца з Саннікавым прыйшло каля 450 чалавек
На гэтай сустрэчы, у адрозненне ад папярэдняй з Яраславам Раманчуком, амаль не было агрэсіўных, правакацыйных пытанняў і паводзінаў з боку мясцовых структур БРСМ, “Беларускага саюза афіцэраў” і г.д.
29.11.2010 Слонім: Месцаў для сустрэч з кандыдатамі дадалося
Толькі ў суботу, 27 лістапада, мясцовая раёнка апублікавала дапаўненні ў рашэнне Слонімскага райвыканкама № 916 ад 8 лістапада аб вызначэнні месцаў для сустрэч выбаршчыкаў з кандыдатамі ў прэзідэнты.
28.11.2010 Слонім: Абвесткі аб сустрэчы з Кастусёвым зрываюцца
Давераная асоба Рыгора Кастусёва Іван Шэга, які працуе доктарам ў Слонімскай паліклініцы, размясціў там абвестку пра сустрэчу кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ са слонімцамі з дазволу ў намесніка галоўнага ўрача. Праз некалькі гадзін паведамленне было сарвана невядомым.
28.11.2010 У гомельскім гіпермаркеце замест фірмовых пакетаў прадаюць агіткі «За квітнеючую Беларусь!»
У адзіным гомельскім гіпермаркеце на касах перасталі прадаваць фірмовыя пакеты малых і вялікіх памераў, а замест іх прапануюць пакупнікам толькі пакеты з датай прэзідэнцкіх выбараў і слоганам «За квітнеючую Беларусь!». У іншых гарадскіх гандлёвых кропках такія пакеты таксама вісяць на касах, але рэалізуюцца на выбар разам з фірмовымі.
28.11.2010 Маладэчна: Першая агітацыйная ўлётка кандыдата
У Маладэчне і раёне подпісаў за Дзмітрыя Уса ніхто не збіраў, і, наколькі вядома, зараз яго каманды тут таксама няма. Тым не менш, улётка гэтага кандыдата была вывешана першай, і ў самым шматлюдным месцы, што адразу звярнула ўвагу маладэчанцаў.
28.11.2010 Брэст: Зменены рашэнні аб месцах для агітацыі па-за памяшканнямі
Адміністрацыі абодвух раёнаў Брэста (Ленінскага і Маскоўскага) сінхронна змянілі свае рашэнні ўжо пасля таго, як у Беларусі ва ўсю моц ідзе агітацыйны этап выбарчай прэзідэнцкай кампаніі.
28.11.2010 Салігорск: На сустрэчу з Саннікавым прыйшло менш людзей, чым чакалася
Па словах Уладзіміра Лемеша, даверанай асобы Андрэя Саннікава, кожная спроба размясціць абвестку пра прыезд кандыдата ва ўстановах і прадпрыемствах гораду патрабавала шматгадзінных узгадненняў з кіраўніцтвам арганізацыі і раённымі ідэолагамі.
28.11.2010 Мэр Баранавічаў і журналісты: ніводнага пытання пра выбары
На сустрэчы мэра горада з прадстаўнікамі СМІ ні аднаго пытання не было зададзена пра выбары прэзідэнта. Размова ішла, найперш, пра праблемы горада, завяршаючуюся пяцігодку, добраўпарадкаванне вуліц і мікрараёнаў.
28.11.2010 На Кастусёва склалі пратакол за пікет
На Магілёўшчыне сёньняшні дзень агітацыйнай кампаніі правёў кандыдат у прэзыдэнты ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Ён сустрэўся з выбарцамі трох райцэнтраў вобласьці – Бялынічаў, Круглага ды Шклова. Першымі ж сёньня агітацыйную прамову Кастусёва паслухалі выбарцы абласнога цэнтру. Зь імі ён сустракаўся ў мясцовым цэнтры культуры і адпачынку працаўнікоў беларускай чыгункі.
28.11.2010 Пінск: Агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у прэзідэнты няма
Штабы кандыдатаў у прэзідэнты застылі ў незразумелым “анабіёзе”. Аднак, калі яны актывізуюцца, то ў іх можа ўзнікнуць праблема. Для плакатаў дзесяці кандыдатаў на адведзеных інфармацыйных стэндах у ЖЭСах, парках і кірмашах проста фізічна не хопіць месца.
2024: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень