Навіны за 16 лістапада 2010

Месцы для агітацыйных  мерапрыемстваў на Віцебшчыне: то густа, то пуста

16.11.2010 Месцы для агітацыйных мерапрыемстваў на Віцебшчыне: то густа, то пуста

Прааналізаваны рашэнні мясцовых выканкамаў, якія вызначылі месцы для сустрэч з кандыдатамі падчас агітацыйнай кампаніі. Высветлілася, што ў асобных сельсаветах вызначана па 3-4 пляцоўкі для сустрэч па-за памяшканнямі, а ў некаторых райцэнтрах – усяго па адной.

Слуцк: Агітаваць можна на гарадскім стадыёне

16.11.2010 Слуцк: Агітаваць можна на гарадскім стадыёне

Кантраляваць выкананне рашэнняў выканкама будуць Пётр Даўгучыц, намеснік старшыні па ідэалогіі, і Ларыса Дабровольская, начальнік аддзела ідэалагічнай працы.

ЦВК назвала "працоўны момант" Барысаўскай тэрытарыяльнай камісіі праверкай подпісаў

16.11.2010 ЦВК назвала "працоўны момант" Барысаўскай тэрытарыяльнай камісіі праверкай подпісаў

ЦВК даслала адказ на запыт праваабаронцы Алега Мацкевіча з нагоды Барысаўскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, якая назвала свае паседжанні "працоўнымі момантамі", "бягучымі пытаннямі", да якіх не дапускаюцца назіральнікі.

Ветэраны Слонімшчыны чакаюць 80% за Лукашэнку

16.11.2010 Ветэраны Слонімшчыны чакаюць 80% за Лукашэнку

Адзіны незалежны тыднёвік на Гродзеншчыне “Газета Слонімская” перад выбарамі прэзідэнта дае слова выказацца ўсім жадаючым. У газеце быў змешчаны адкрыты ліст ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія выказалі думку, што “больш за 80% усіх выбаршчыкаў Слонімскага раёна будуць галасаваць за дзеючага прэзідэнта А.Лукашэнку”.

Талачынскі раён: Спачатку вырашылі, затым падумалі

16.11.2010 Талачынскі раён: Спачатку вырашылі, затым падумалі

У Талачынскім раёне прынята рашэнне «перасяліць» 5 участковых камісій. Шэраг памяшканняў, у якіх у адпаведнасці з рашэннем Талачынскага райвыканкама № 756 ад 11.10.2010 павінны размяшчацца ўчастковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі, апынуліся малапрыдатнымі для арганізацыі галасавання.

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу праваабаронцы

16.11.2010 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу праваабаронцы

Праваабаронца Уладзімір Малей атрымаў з Вярхоўнага суда адмову на сваю просьбу праз судовую працэдуру даведацца пра месца працы сябраў Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай камісіі.

 У Оршы месцы для перадвыбарчай агітацыі засакрэчаныя?

16.11.2010 У Оршы месцы для перадвыбарчай агітацыі засакрэчаныя?

Ці прынятыя адпаведныя рашэнні Аршанскім гарвыканкамам - застаецца загадкай. Ва ўсялякім выпадку, мясцовая дзяржаўная «Аршанская газета» па стане на 16 лістапада іх не апублікавала, на афіцыйным сайце Аршанскага гарвыканкама гэтых рашэнняў няма. Нічога не чулі пра такія рашэнні і ў гарадской тэрытарыяльнай камісіі.

Глуск: Раённы суд без разгляду перанакіраваў скаргу выбаршчыкаў у абласны суд

16.11.2010 Глуск: Раённы суд без разгляду перанакіраваў скаргу выбаршчыкаў у абласны суд

Пяць глусчанаў накіравалі скаргу ў суд Глускага раёна на рашэнне выканкама, згодна з якім у склад участковай камісіі не ўвайшоў сябра БХК Ігар Кірын. Гэтую скаргу кансультант суда Аксана Краўчанка пераслала “па вуснай дамоўленасці” старшыні абласнога суда Аляксею Ткачову.

16.11.2010 Студэнты ЕГУ патрабуюць вызвалення Мікалая Дзядка

Студэнты ЕГУ працягваць патрабаваць вызвалення Мікалая Дзядка, які быў затрыманы па падазрэнні ў нападзе на расейскую амбасаду сёлета 30 жніўня і ўжо два з паловай месяцы знаходзіцца за кратамі.

Бабруйск: Дэмакраты збіраюць подпісы за пашырэнне спіса месцаў для агітацыі

16.11.2010 Бабруйск: Дэмакраты збіраюць подпісы за пашырэнне спіса месцаў для агітацыі

Прадстаўнікі дэмсілаў прапануюць бабруйскім чыноўнікам перагледзець вызначаныя месцы для агітацыі і дадаткова вызначыць кропкі, якія найбольш актыўна наведваюцца выбаршчыкамі - напрыклад, у дварах дамоў ці каля крамаў.

Гомель: Агітацыя - як заўсёды ля Палаца культуры «Віпра»

16.11.2010 Гомель: Агітацыя - як заўсёды ля Палаца культуры «Віпра»

Што тычыцца шматлюдных месцаў у цэнтры горада, то ні на плошчах, ні каля універмага «Гомель», дзе з поспехам збіралі подпісы за кандыдатаў, ні каля вакзалу ці рынкаў – там, дзе звыкла шмат людзей, пікетаваць ці мітынгаваць нельга.

Барысаў: Сустрэчы з кандыдатамі - далей ад выбаршчыкаў

16.11.2010 Барысаў: Сустрэчы з кандыдатамі - далей ад выбаршчыкаў

Усяго чатыры пляцоўкі для правядзення ў паведамляльным парадку сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі па-за памяшканнямі зацвердзіў сваім рашэннем Барысаўскі райвыканкам. Прычым, пляцоўкі для сустрэч размяшчаюцца па-за масавымі маршрутамі перамяшчэння гараджан.

У Мінску і раёне ўлады вызначыліся з месцамі для агітацыі

16.11.2010 У Мінску і раёне ўлады вызначыліся з месцамі для агітацыі

Што датычыць раённых уладаў, то давялося крыху пачакаць, каб пабачыць на свае вочы іх рашэнні. На сайце Мінрайвыканкаму пералік месцаў для масавых акцыяў, агітстэндаў і залаў для сустрэчаў з’явіўся толькі ў другой палове дня 15 лістапада. Гэта тры асобныя рашэнні, на кожным з якіх стаіць дата прыняцця - 9 лістапада. Міжволі закрадаецца думка: што ж такого загадкавага ў рашэннях уладаў Мінскага раёну, што амаль тыдзень іх прыйшлося чакаць?

Ці будзе слова адпавядаць справе?

16.11.2010 Ці будзе слова адпавядаць справе?

- Хочацца верыць, што сітуацыя з размяшчэннем агітматэрыялаў будзе лепшай за папярэднія выбарчыя кампаніі, калі супрацоўнікі ЖЭСаў і адміністрацыі арганізацый па загадах зверху ўсе плакаты дэмакратычных кандыдатаў з раніцы абрывалі, - кажа сябра ініцыятыўнай групы Алеся Міхалевіча Уладзімір Шыла.

Бялынічы: Для правядзення масавых мерапрыемстваў – Ліпавы гай

16.11.2010 Бялынічы: Для правядзення масавых мерапрыемстваў – Ліпавы гай

"Там позняй восенню і зімой людзі амаль не ходзяць. Які сэнс арганізоўваць у гаі пікетаванне, абсалютна не зразумела. Я спецыяльна прастаяў там каля гадзіны: за гэты час прайшло два чалавекі. З такім жа поспехам райвыканкам мог дазволіць пікетаванне на балоце каля вёскі Забалоцце ў Бялыніцкім раёне", - кажа Барыс Вырвіч, назіральнік пры Бялыніцкай раённай камісіі.

2024: Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства