viasna on patreon

У Оршы месцы для перадвыбарчай агітацыі засакрэчаныя?

2010 2010-11-16T15:17:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shukalnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адпаведнасці з каляндарным планам выбараў, зацверджаным Цэнтрвыбаркамам, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў тэрмін да 12 лістапада павінны вызначыць пералік памяшканняў для сустрэч з кандыдатамі, правядзення мітынгаў і агітацыі.

Ці прынятыя гэтыя рашэнні Аршанскім гарвыканкамам, ці не прынятыя - застаецца загадкай. Ва ўсялякім выпадку мясцовая дзяржаўная «Аршанская газета» па стане на 16 лістапада іх не апублікавала, на афіцыйным сайце Аршанскага гарвыканкама гэтых рашэнняў няма. Нічога не чулі пра такія рашэнні і ў гарадской тэрытарыяльнай камісіі.

Шэраг незалежных назіральнікаў выказваюць здагадку, што спіс месцаў для сустрэч з выбаршчыкамі і агітацыі Аршанскія гарадскія ўлады абвясцілі сакрэтным. Толькі гэтым можна патлумачыць той факт, што да гэтага часу нікому з палітычных актывістаў яго атрымаць не ўдалося.

Што тычыцца сітуацыі ў Аршанскім раёне, то райвыканкам апублікаваў рашэнне № 1117, якім такія месцы вызначаны.

Як паказвае аналіз тэксту гэтай пастановы, у асноўным для перадвыбарчых сустрэч і сходаў вызначаны глядзельныя залы сельскіх дамоў культуры, актавыя залы прадпрыемстваў і арганізацый, памяшканні сельсаветаў.

Аднак шэраг месцаў выклікаюць пытанні. Так, у вёсцы Роскі Сялец сустрэчы з кандыдатамі дазволена праводзіць толькі ў мехмайстэрнях, а ў пасёлку Бабінічы для гэтых мэтаў выдзелена актавая зала «Бабініцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў».

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства