Студэнты ЕГУ патрабуюць вызвалення Мікалая Дзядка
Студэнты ЕГУ працягваць патрабаваць вызвалення Мікалая Дзядка, які быў затрыманы па падазрэнні ў нападзе на расейскую амбасаду сёлета 30 жніўня і ўжо два з паловай месяцы знаходзіцца за кратамі.
Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта абвясціла пра пачатак бестэрміновай акцыі ў яго падтрымку і на першым этапе збіраецца даслаць зняволенаму некалькі соцень лістоў у знак салідарнасці. Па словах каардытанара кампаніі Кірыла Атаманчыка, у справе Мікалая Дзядка беларускія ўлады ўжо некалькі раз жорстка парушылі заканадаўства і гэта не павінна застацца без увагі грамадскасці.
- Мы аб’яўляем гэту безтэрміновую акцыю у сувязі з тым, што беларускія ўлады ніяк не адрэагавалі на наш неаднаразовы зварот, як да амбасадара Беларусі ў Літве, так і да генеральнага пракурора. У сувязі з тымі доказамі, што прымаюцца ў адносінах да Міколы, то бок не маюцца ніякіх наўпроставых доказаў, што ён датычны да нейкіх злачынцаў. Абвінавачванне яму мянялі ўжо некалькі разоў, артыкул за хуліганства з'яўляецца 7-м абвінавачваннем, тэрмін яго зняволення працягнулі да наступнага году.
У звароце, распаўсюджаным студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта таксама адзначаецца, “16 лістапада, у Дзень Салідарнасці з ахвярамі палітычнага рэжыму ў Беларусі, мы заклікаем далучыцца да акцыі салідарнасці з Міколам Дзядком. Мы патрабуем ад сілавых структур Беларусі альбо вызваліць Дзядка з-пад варты з-за адсутнасці доказаў яго датычнасці да якіх бы там ні было правапарушэнняў і злачынстваў, альбо правесці адкрыты і справядлівы суд па матэрыялах справы.”
Студэнты ЕГУ заклікаюць таксама ўсіх неабыякавых людзей далучацца да кампаніі салідарнасці і пісаць лісты Міколу Дзядку па адрасе: Жодзіна, , вул. Савецкая 22А.